1 летапісаў 7 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Васіля Сёмухі
Сыны Ісахара: Тола, Пуа, Яшуў і Шымрон, чатыры.
Сыны Ісахара: Тола, Фуа, Яшуў і Шымрон, чацьвёра.
Сыны Толы: Узі, Рэфая, Ерыэль, Яхмай, Іўсам і Самуэль, галовы дому бацькоў сваіх, [нашчадкі] Толы, ваяры мужныя. Паводле радаводаў іхніх лік іхні ў дні Давіда [быў] дваццаць дзьве тысячы шэсьцьсот.
Сыны Толы: Узій, Рэфая, Ерыіл, Яхмай, Іўсам і Самуіл, галоўныя ў пакаленьнях Толы, людзі ваяўнічыя ў сваіх пакаленьнях; лік іх у дні Давіда быў дваццаць дзьве тысячы і шасьцьсот.
Сыны Узі: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаэль, Абадыя, Ёэль, Ішшыя, пяцёра; усе яны галоўныя.
Сын Узія: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаіл, Авадыя, Ёіль і Ішыя, пяцёра. Усе яны галоўныя.
І з імі, паводле радаводаў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, [былі] аддзелы ваяроў на вайну — трыццаць шэсьць тысячаў; бо яны мелі шмат жонак і сыноў.
У іх па родах іхніх, па пакаленьнях іхніх, было гатовага да бітвы войска трыццаць шэсьць тысяч;
І братоў іхніх, з усіх сем’яў Ісахара, ваяроў мужных было восемдзясят сем тысячаў, усіх, унесеных у сьпіс.
А братоў іх, ва ўсіх пакаленьнях Ісахаравых, людзей ваяўнічых, было восемдзесят сем тысяч, унесеных у радаводныя запісы.
У Бэн’яміна: Бэла, Бэхер і Едыяэль, тры.
У Веньяміна: Бэла, Бэхер і Едэяіл, трое.
Сыны Бэлы: Ецбон, Узі, Узіэль, Ерымот і Іры, пяць, галовы дому бацькоў, ваяры мужныя. І было іх унесена ў сьпіс дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.
Сыны Бэлы: Эцбон, Узій, Узііл, Ерымот і Іры, пяцёра, узначальцы пакаленьняў, людзі ваяўнічыя. У радаводных сьпісах запісана іх дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.
Сыны Бэхера: Зэміра, Ёаш, Эліэзэр, Элеаэнай, Амры, Ерэмот, Абія, Анатот і Алемэт. Усе гэтыя — сыны Бэхера.
Сыноў Бэхера: Земіра, Ёаш, Эльезэр, Элёенай, Амры, Ірэмот, Авія, Анатот, Алэмэт: усе гэтыя сыны Бэхера.
І запісана іх, паводле радаводаў іхніх, галоваў дому бацькоў іхніх, ваяроў мужных — дваццаць тысячаў дзьвесьце.
У радаводных сьпісах запісана іх па родах іхніх, па ўзначальніках пакаленьняў, людзей ваяўнічых — дваццаць тысяч і дзьвесьце.
Сыны Едыяэля: Більган. Сыны Більгана: Еуш, Бэн’ямін, Егуд, Хенаана, Зэтан, Таршыш і Ахішахар.
Сын Едэяіла: Білган. Сыны Білгана: Еўс, Веньямін, Эгут, Хэнаана, Зэтан, Тарсіс і Ахішахар.
Усіх сыноў Едыяэля паводле галоваў [дому] бацькоў іхніх, ваяроў мужных— сямнаццаць тысячаў дзьвесьце, якія выходзілі войскам на вайну.
Усе гэтыя сыны Едэяіла былі галовамі пакаленьняў, людзі ваяўнічыя; сямнаццаць тысяч і дзьвесьце было тых, што выходзілі на вайну.
А Шуппім і Хуппім [былі] сынамі Іра; Хушым быў сынам Ахэра.
І Шупім і Хунім, сыны Іра; Хушым, сын Ахера;
Сыны Нэфталі: Яхацээль, Гуні, Ецэр, Шальлюм, сыны Більгі.
Сыны Нэфталіма: Яхцэіл, Гуні, Ецэр і Шылем, дзеці Валы.
Сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца ягоная Арамлянка. Яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Гілеада.
Сыны Манасіі: Асрыіл, якога нарадзіла наложніца яго Арамэянка; яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Галаадавага.
І Махір узяў за жонку [сястру] Хуппіма і Шуппіма; і імя сястры іхняй — Мааха; а імя другога [сына] — Цэлафхад. І былі ў Цэлафхада дочкі.
Махір узяў за жонку сястру Хупіма і Шупіма, — імя сястры іхняй Мааха; імя другога Салпаад. У Салпаада былі толькі дочкі.
І нарадзіла Мааха, жонка Махіра, сына, і назвала імя ягонае Пэрэш, а імя брата ягонага — Шэрэш; а сыны ягоныя — Улам і Рэкем.
Мааха, жонка Махірава, нарадзіла сына і дала яму імя Керэш, а імя брату ягонаму Шэрэш. Сыны ягоныя: Улам і Рэкем.
Сыны Улама: Бэдан. Гэта сыны Гілеада, сына Махіра, сына Манасы.
Сын Улама: Бэдан. Вось сыны Галаада сына Махіра, сына Манасінага.
А сястра ягоная Гаммалехет нарадзіла Ішгода, Абіэзэра і Махлю.
Сястра ягоная Малэхет нарадзіла Ішгода, Авіязэра і Махлу.
І былі сыны Шэміды: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям.
Сыны Шэміды былі: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям.
Сыны Эфраіма: Шутэлях, сын ягоны — Бэрэд, сын ягоны — Тахат, сын ягоны — Элеада, сын ягоны — Тахат,
Сыны Яфрэма: Шутэлах, Бэрэд, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны, і Элеада, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны,
сын ягоны — Завад, сын ягоны — Шутэлях, і Эзэр і Элеад. І забілі іх людзі Гату, народжаныя ў зямлі гэтай, бо яны зыйшлі захапіць статкі іхнія.
і Завад, сын ягоны, і Шутэлах, сын ягоны, і Эзэр і Элеад. І забілі іх жыхары Гэта, ураджэнцы той зямлі, за тое, што яны пайшлі захапіць статкі іхнія.
І плакаў па іх Эфраім, бацька іхні, шмат дзён, і прыйшлі браты ягоныя пацешыць яго.
І плакаў па іх Яфрэм, бацька іхні, шмат дзён, і прыходзілі браты ягоныя суцяшаць яго.
І ўвайшоў ён да жонкі сваёй, і яна зачала, і нарадзіла сына, і ён назваў імя ягонае Бэрыя, бо гора прыйшло ў дом ягоны.
Потым ён увайшоў да жонкі сваёй, і яна зачала і нарадзіла сына, і ён даў яму імя: Бэрыя, бо няшчасьце спасьцігла дом ягоны.
Дачка ягоная — Шээра. Яна пабудавала Бэт-Харон Ніжні і Верхні, і Уззэн-Шээру.
І дачка ў яго была Шэера. Яна пабудавала Бэт-Арон ніжні і верхні, і Узэн-Шээру.
А сын ягоны — Рэфах, і Рэшэф, і сын ягоны — Тэлях, сын ягоны — Тахан,
І Рэфай, сын ягоны, і Рэшэф, і Тэлах, сын ягоны, і Тахан, сын ягоны.
сын ягоны — Лядан, сын ягоны — Амігуд, сын ягоны — Элішама,
Лаэдан, сын ягоны, Аміюд, сын ягоны, Элішама, сын ягоны.
сын ягоны — Нун, сын ягоны — Егошуа.
Нон, сын ягоны, Ісус, сын ягоны.
А ўласнасьць іхняя і сялібы: Бэтэль і вёскі ягоныя; на ўсходзе — Нааран, на захадзе — Гезэр і вёскі ягоныя; Шэхем і вёскі ягоныя аж да Аі і вёсак ейных.
Валоданьні іхнія і месцы жыхарства іх: Вэтыль і залежныя ад яго гарады на ўсход Нааран, на захад Гезэр і залежныя ад яго гарады; Сіхэм і залежныя ад яго гарады да Газы і залежных ад яе гарадоў.
А ў руках сыноў Манасы [былі]: Бэт-Шэан і вёскі ягоныя, Таанах і вёскі ягоныя, Мэгіддо і вёскі ягоныя, Дор і вёскі ягоныя. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраіля.
А з боку сыноў Манасііных: Бэт-Сан і залежныя ад яго гарады, Таанах і залежныя ад яго гарады, Мэгідо і залежныя ад яго гарады, Дор і залежныя ад яго гарады. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраілевага.
Сыны Асэра: Імна, Ішва, Ішві, Бэрыя, і Сэрах, сястра іхняя.
Сыны Асіра: Імна, Іўва, Ішві і Бэрыя, і сястра іхняя Сэрах.
Сыны Бэрыі: Хэвэр і Малькіэль. Ён — бацька Бірзаіта.
Сыны Бэрыі, Хэвэр і Малхііл. Ён бацька Бірзаіта.
Хэвэр нарадзіў Яфлета, Шамэра, Хатама, і Шую, сястру іхнюю.
Хэвэр спарадзіў Яфлэта, Шомэра і Хатама, і Шую, сястру іхнюю.
Сыны Яфлета: Пасах, Бімгал і Ашват. Гэта сыны Яфлета.
Сыны Яфлэта: Пасах, Бімгал і Ашват. Вось сыны Яфлэта.
Сыны Шамэра: Ахі, Рохга, Хубба і Арам.
Сыны Шэмэра: Ахі, Рохга, Іхуба і Арам.
Сыны Гэлема, брата ягонага: Цафах, Імна, Шэлеш і Амаль.
Сыны Гелэма, брата ягонага: Цофах, Імна, Шэлэш і Амал.
Сыны Цафаха: Суах, Харнэфэр, Шуал, Бэры, Імра,
Сыны Цофаха: Суах, Харнэфер, Шуал, Бэры, Імра.
Бэцэр, Год, Шамма, Шылша, Ітран і Бээра.
Бэйэр, Год, Шама, Шылша, Ітран і Бэера.
Сыны Етэра: Ефунна, Піспа і Ара.
Сыны Етэра: Ефуні, Фіспа і Ара.
Сыны Ульлі: Арах, Ханніэль і Рыцыя.
Сыны Улы: Арах, Ханііл і Рыцыя.
Усе гэтыя — сыны Асэра, галавы дому бацькоў сваіх, выбраныя, ваяры мужныя, галоўныя з князёў. І запісаны лік іхні як войска на вайне — дваццаць шэсьць тысячаў чалавек.
Усе гэтыя сыны Асіра, галовы пакаленьняў, людзі адборныя, ваяўнічыя, галоўныя начальнікі. Запісана ў іх у радаводных сьпісах у войску, для вайны, па ліку дваццаць шэсьць тысяч чалавек.