Псалтыр 11 псалом
Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
Кіраўніку хору. Давіда. У ГОСПАДЗЕ маю надзею. Чаму вы кажаце душы маёй: «Уцякаючы, уцякай на горы вашыя, як птушка»?
Кіраўніку хору. Давідава. У СПАДАРУ я хаваюся; як можаце вы казаць душы маёй: «Ляці, як птушка, на горы»?
Бо вось, бязбожнікі нацягнулі лук, палажылі стралу сваю на цяціве, каб упоцемках страляць у правых сэрцам.
Бо гля, нягодныя напялі лук, прылажылі стралу сваю да цяцівы, каб у поцемку страляць у пасьцівых сэрцам.
Калі падмуркі будуць раскіданыя, што зробіць праведнік?
Як поды разбураны, справядлівы, што ён зробе?
ГОСПАД у сьвятой сьвятыні Сваёй; пасад ГОСПАДА ў небе, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
СПАДАР у сьвятой сьвятыні Сваёй; СПАДАР — пасад Ягоны на нябёсах; вочы Ягоныя абачаць; векі Ягоныя прабуюць сыноў людзкіх.
ГОСПАД выпрабоўвае праведніка, але бязбожніка і таго, які любіць няправасьць, ненавідзіць душа Ягоная.
СПАДАР прабуе справядлівага, але нягоднага а любячага глабаньне ненавідзе душа Ягоная.
Дажджом спашле Ён кары на бязбожнікаў; агонь, і серка, і вецер палючы будуць часткаю келіха іхняга,
Жар дажджом пальлець Ён на нягодных, цяпло а серку; і палячы вецер — доля чары іхнае;
бо ГОСПАД праведны і любіць праведнасьць; правыя будуць бачыць аблічча Ягонае.
Бо справядлівы СПАДАР, і справядлівасьць любе; справядлівыя абачаць відзеньне Ягонае.