Ераміі 22 разьдзел
Кніга прарока Ераміі
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
«Гэта кажа ГОСПАД. Зыйдзі ў дом валадара Юды і прамоў там слова гэтае.
Гэтак кажа СПАДАР: «Зыйдзі да дому караля Юдэйскага, і моў там гэтае слова,
І скажаш: “Слухай слова ГОСПАДА, ты, валадар Юды, які сядзіш на пасадзе Давіда, ты, і слугі твае, і народ твой, які ўваходзіць у брамы гэтыя.
І кажы: "Слухай слова СПАДАРОВА, каролю Юдэйскі, што сядзіш на пасадзе Давідавым, ты а слугі твае а люд твой, што ўходзе пераз гэтыя брамы.
Гэта кажа ГОСПАД. Чыніце суд і праведнасьць, вызваляйце прыгнечанага з рукі крыўдзіцеля, і чужынца, сірату і ўдаву не прыгнятайце. Не рабіце гвалту і крыві нявіннай не пралівайце ў месцы гэтым.
Гэтак кажа СПАДАР: ’Чыніце суд а справядлівасьць і вывальняйце глабанага з рукі ўцісканьніка, ня крыўдзьце, ня ўціскайце чужаземца, сіраты ані ўдавы, і крыві нявіннай не разьлівайце на гэтым месцу;
Бо калі вы, выконваючы, выканаеце слова гэтае, будуць уваходзіць у брамы дому гэтага валадары, якія сядзяць на пасадзе Давіда і ўяжджаюць на калясьніцах і конях, яны, слугі іхнія і народ іхні.
Бо калі вы запраўды споўніце гэтае слова, тады будуць уходзіць у брамы гэтага дому каралі, на пасадзе Давідавым седзячыя, цялежкамі а коньмі езьдзячыя, ён а слугі ягоныя а люд ягоны.
А калі ня будзеце слухаць словаў гэтых, прысягаю на Сябе Самога, кажа ГОСПАД, дом гэты станецца руінай.
Але калі не паслухаеце слоў гэтых, то прысягаю Самым Сабою, — агалашае СПАДАР, — што дом гэты станецца разьвярненьням’"»;
Бо гэта кажа ГОСПАД пра дом валадара Юды: "Ты для Мяне як Гілеад, вяршыня Лібану. Але Я зраблю з цябе пустыню, горад бязьлюдны.
Бо гэтак кажа СПАДАР праз дом каралёў Юдэйскіх: «Ты ў Мяне Ґілеад, галаве Лібану; пэўна, адылі, што Я зраблю цябе пустынёю, месты незаселенымі.
Я падрыхтую супраць цябе нішчыцеляў, кожнага са зброяй ягонай, і яны зрэжуць найлепшыя кедры твае і кінуць у агонь".
І пасьвячу згубцаў супроці цябе, кажнага із зброяю ягонаю, і сьсякуць выборныя кедры твае, і кінуць у цяпло.
І будуць праходзіць шмат народаў праз горад гэты, і скажа кожны бліжняму свайму: "Чаму зрабіў так ГОСПАД гораду гэтаму вялікаму?"
І пройдуць шмат якія народы па гэтым месьце, і скажуць адзін аднаму: "За што СПАДАР зрабіў так гэтаму вялікаму месту?"
І адкажуць: "За тое, што яны пакінулі запавет ГОСПАДА, Бога свайго, і пакланяліся іншым багам, і служылі ім".
Тады адкажуць: "За тое, што яны пакінулі змову СПАДАРА, Бога свайго, і кланяліся іншым багом, і служылі ім"».
Ня плачце дзеля памёршага і не галасіце дзеля яго. Плачце, плачучы, дзеля таго, хто адыходзіць, бо ён ня вернецца ўжо і ня ўбачыць родную зямлю сваю.
Ня плачча па памерлым і ня ківайце галавою; але горка плачча па тым, што адыходзе, бо ён ніколі ня зьвернецца ані абача роднага краю.
Бо гэта кажа ГОСПАД пра Шальлюма, сына Ёсіі, валадара Юды, які заваладарыў пасьля Ёсіі, бацькі свайго і які выйшаў з месца гэтага: "Ён ня вернецца больш сюды.
Бо гэтак кажа СПАДАР праз Шалума Ёсянка, караля Юдэйскага, што караляваў замест Ёсі, айца свайго, і вышаў зь месца гэтага: «Ён ужо ня зьвернецца сюды,
Бо ў месцы, у якое завялі яго, там ён памрэ, і зямлі гэтай больш ня ўбачыць"”.
Бо ў месцу, куды яго завялі палоненікам, там памрэць і наперад гэтае зямлі не абача.
Гора таму, хто будуе дом свой на няправеднасьці, і сьвятліцы свае — на судзе несправядлівым, бліжняму свайму кажа працаваць задарма, і заробку ягонага не аддае яму.
Бяда таму, хто станове дом свой без справядлівасьці і пакоі свае бяз суду, прыяцеля свайго прынукае рабіць дарма і не аддаець яму заробленае платы,
Ён кажа: “Пабудую сабе дом прасторны і сьвятліцы шырокія”, і высякае вокны сабе, і ашалёўвае [дрэвам] кедровым, і малюе [фарбай] чырвонай.
Хто кажа: "Я пастанаўлю сабе вялізны дом і прасторныя пакоі", і высякае сабе вокны, і шалюе кедрам, і малюе цынаборам.
Ці ты будзеш валадарыць, таму што жывеш у [доме] кедровым? Ці ж бацька твой ня еў і ня піў? Але ён чыніў суд і праведнасьць, і добра было яму.
Ці ты будзеш караляваць, што вяльмуешся кедрам? Айцец твой, ці ён ня еў і ня піў, але чыніў суд а справядлівасьць? Тады было добра яму.
Ён разьбіраў справу ўбогага і беднага, і добра было яму тады. Ці ж ня гэта [значыць] ведаць Мяне? — кажа ГОСПАД.
Ён судзіў справу ўбогага а беднага тады добра. Ці ня гэта знача знаць Мяне? — агалашае СПАДАР. —
А вочы твае і сэрца тваё [прагнуць] толькі карысьці тваёй, каб праліваць кроў нявінную, каб чыніць крыўды і гвалты.
Але вочы твае а сэрца твае адно да гальліваеьці, да разьліцьця нявіннае крыві і каб рабіць уціск а ўсілства».
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды: “Ня будуць галасіць па ім: “Аёй, браце мой! Аёй, сястра мая!” Ня будуць галасіць па ім: “Аёй, пане! Аёй, яснавяльможны!”
Затым гэтак кажа СПАДАР празь Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага: «Ня будуць галасіць па ім: "Ах, мой браце!" альбо: "Ах, сястра!" ня будуць галасіць па ім: "Ах, спадару!" альбо: "Ах, слава ягоная!"
Будзе ён пахаваны, як хаваюць асла. Выцягнуць яго і кінуць па-за брамамі Ерусаліму”.
Асьліным паховам ён будзе пахаваны, выцягнены а ганены за брамы Ерузаліму.
Узыйдзі на Лібан і крычы, і на Башане ўзьнімі голас твой, і гукай з Абарыму, бо зьнішчаны ўсе, якія любілі цябе.
Узыйдзі на Лібан і галасі, і на Вашане пусьці голас свой, і галасі ўв Аварыме; бо ўсі любячыя цябе патрышчаны.
Я прамаўляў да цябе ў [час] бясьпекі тваёй, а ты адказаў: “Ня буду слухаць!” Гэта шлях твой ад юнацтва твайго, што ты ня слухаўся голасу Майго.
Я казаў табе за дабрабыту твайго, але ты казаў: "Не паслухаю". Гэта дарога твая з маладосьці твае, што ты ня слухаеш голасу Майго.
Усіх пастыраў тваіх будзе пасьвіць вецер, а тыя, што любілі цябе, пойдуць у няволю. Вось тады ты засаромішся і пачырванееш з прычыны ўсёй ліхоты тваёй.
Усіх пастыроў тваіх будзе пасьціць вецер, і любячыя цябе пойдуць у палон; напэўна тады ты будзеш засаромлены а паганбены за ўсі нягоднасьці свае.
Ты, што жывеш на Лібане і маеш гняздо на кедрах, як ты будзеш стагнаць, калі прыйдуць на цябе болі, як болі той, якая нараджае.
Жыхарка Лібану, што ў кедрах уеш гняздо свае! як ты будзеш стагнаць, як болі стрэнуць цябе, болі, як у родзячай!
Як жывы Я, кажа ГОСПАД, калі б Ехонія, сын Егаякіма, валадар Юды, быў пярсьцёнкам на правай руцэ Маёй, нават адтуль Я сарву яго!
Жыў Я, — агалашае СПАДАР, — хоць бы Хоня, сын Егоякіма, караля Юдэйскага, быў пячатнаю жуковінаю на правіцы Маёй, Я, адылі, стуль зарву цябе
Я аддам цябе ў рукі тых, якія шукаюць душы тваёй, і ў рукі тых, абліччаў якіх ты баішся, у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, і ў рукі Халдэйцаў.
І аддам цябе ў руку тых, што шукаюць жыцьця твайго, і ў руку тых, чыіх відаў ты лякаешся, аж у руку Невухаднецара, караля Бабілёнскага, і ў руку Хальдэяў.
І Я выкіну цябе і маці тваю, якая нарадзіла цябе, у зямлю чужую, у якой вы не нарадзіліся, і там вы памрацё,
І выкіну цябе а маці тваю, што нарадзіла цябе, да іншага краю, ідзе вы не радзіліся, і там памрыце.
і ў зямлю, у якую прагнеце душою сваёй, каб вярнуцца, ня вернецеся.
А да зямлі, да каторае імкнецца душа іхная зьвярнуцца, туды яны ня зьвернуцца.
Ці ж чалавек той, Ехонія, — [гэта] пасудзіна пагарджаная і пабітая? Ці ж ён — рэч, у якой ня маюць упадабаньня? Чаму адкінуты ён і насеньне ягонае, і выкінутыя ў зямлю, якой яны ня ведаюць?
Нягож судзіна пагрэбаваная, патрышчаная чалавек гэты, Хоня? ці ён судзіна няпрыемная? за што ж яны выкінены, ён а насеньне ягонае, і ганены да зямлі нязнанай?
Зямля, зямля, зямля! Слухай слова ГОСПАДА!
О зямля, зямля, зямля! слухай слова СПАДАРОВАГА.
Гэта кажа ГОСПАД: “Запішыце чалавека гэтага як мужчыну, пазбаўленага патомства, якому няма шчасьця ў днях ягоных, бо ня будзе мець шчасьця ніхто з насеньня ягонага, каб сядзець на пасадзе Давіда і панаваць у Юдзе”».
Гэтак кажа СПАДАР: "Запішыце чалавека гэтага бязьдзетным, чалавекам, катораму не пашчасьце за дзён сваіх; бо наперад нікому з насеньня ягонага не пашчасьце сядзець на пасадзе Давідавым ды яшчэ радзіць Юдэю"».