Да Філімона 1 разьдзел
Пасланьне да Філімона
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 1999
Паўла, вязень Хрыста Ісуса, і Цімафей, брат, умілаванаму Філімону, супрацоўніку нашаму,
Павал, вязень Хрыста Езуса, і Цімафей, брат, умілаванаму Філімону, супрацоўніку нашаму,
і Апфіі, сястры ўмілаванай, і Архіпу, таварышу нашаму ў змаганні, і царкве, якая ў тваім доме знаходзіцца:
і Апфіі, сястры, і Архіпу, таварышу нашаму ў змаганьні, і царкве, якая ў тваім доме знаходзіцца:
ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста.
Ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Езуса Хрыста.
Дзякую заўсёды Богу майму, колькі разоў успамінаю цябе ў сваіх малітвах,
Дзякую я заўсёды Богу майму, колькі разоў успамінаю цябе ў сваіх малітвах,
чуючы аб любові тваёй і веры, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх святых,
чуючы аб любові тваёй і веры, якую маеш да Госпада Езуса і да ўсіх сьвятых,
каб супольнасць веры тваёй сталася бачнай у пазнанні ўсякіх даброццяў, якія маем у вас у Хрысце Ісусе.
каб супольнасьць веры тваёй сталася бачнай у пазнаньні ўсякіх даброцьцяў, якія маем у Езусе Хрысьце.
Бо вялікую радасць меў я, браце, і пацеху з любові тваёй, бо сэрцы святых супакоіліся праз цябе.
Бо вялікую радасьць меў я, браце, і пацеху з любові тваёй, бо сэрцы сьвятых супакоіліся праз цябе.
Хоць я і маю вялікую адвагу ў Хрысце загадаць табе што да справы належыць,
Хоць я і маю вялікую адвагу ў Хрысьце загадаць табе, што да справы належыць,
усё ж такі дзеля любові лепш папрашу цябе я, Паўла, стары чалавек, а цяпер і вязень Хрыста Ісуса.
усё ж такі дзеля любові лепш папрашу цябе, я, Павал, стары чалавек, а цяпер і вязень Езуса Хрыста.
Прашу цябе за майго сына, якога нарадзіў я ў кайданах маіх, Анісіма,
Прашу цябе за майго сына, якога нарадзіў я ў кайданах, Анісіма,
які калісьці быў табе некарысны, а цяпер і табе, і мне карысны,
які калісьці быў табе некарысны, а цяпер і мне, і табе карысны,
якога я табе вяртаю. Дык ты прымі яго, як маё сэрца.
якога я табе вяртаю. Дык ты прыймі яго, як маё сэрца.
Хацеў я яго пры сабе затрымаць, каб мне за цябе паслужыў у кайданах дзеля Евангелля.
Хацеў я яго пры сабе затрымаць, каб мне за цябе паслужыў, калі я ў кайданах дзеля Эвангельля.
Але без парады з табою не хацеў зрабіць, каб часам не вымушаным было дабрадзейства тваё, але з добрае волі.
Але без парады з табою не хацеў зрабіць, каб часам вымушаным не было дабрадзейства тваё, але з добрае волі.
Можа быць, што ён адлучыўся толькі на кароткі час дзеля таго, каб ты ўзяў яго навек,
Можа быць, што ён адлучыўся ад цябе толькі на кароткі час, каб ты ўзяў яго навек, ужо не як нявольніка,
ужо не як нявольніка, але вышэй за нявольніка, як брата найдаражэйшага, асабліва мне, але тым больш табе, цялесна і ў Госпадзе.
але вышэй за нявольніка, як брата найдаражэйшага, асабліва для мне, але тым больш табе, і адносна цела, і ў Госпадзе.
Дык калі маеш мяне за супольніка, прымі яго, як мяне.
Дык калі маеш мяне за супольніка, прыймі яго, як мяне.
Калі ж ён у чым пакрыўдзіў цябе або што вінен, гэта на мяне залічы.
Калі ж ён у чым пакрыўдзіў цябе, або што вінен, гэта на мяне залічы.
Я, Паўла, напісаў уласнаю рукою, што я сплачу табе; каб пры тым не казаць табе, што і ты сабою вінаваты мне.
Я, Павал, напісаў уласнаю рукою, што я сплачу табе; каб пры тым не казаць табе, што і ты сам вінаваты мне.
Так яно, браце! Хачу я табою паслужыцца ў Госпадзе. Умацуй маё сэрца ў Госпадзе.
Так яно, браце! Хачу я табою паслужыцца ў Госпадзе. Падтрымай маё сэрца ў Хрысьце.
Спадзеючыся на тваю паслухмянасць, напісаў табе, ведаючы, што і больш таго, аб чым прашу, зробіш.
Спадзяючыся на тваю паслухмянасьць, напісаў табе, ведаючы, што і больш таго, аб чым прашу, зробіш.
Адначасова прашу, прыгатуй мне кватэру, бо спадзяюся, дзякуючы вашым малітвам, што буду падараваны вам.
Адначасова прашу, прыгатуй мне кватэру, бо спадзяюся, дзякуючы вашым малітвам, што буду вернены вам.
Вітаюць цябе Эпафрас, вязень разам са мною ў Хрысце Ісусе,
Вітае цябе Эпафрас, вязень разам са мною ў Хрысьце Езусе,
Марк, Арыстарх, Дэмас і Лука, памочнікі мае.
Марк, Арыстарх, Дэмас і Лукаш, памочнікі мае.
Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін.
Ласка Госпада Езуса Хрыста з духам вашым.