Адкрыцьцё 12 разьдзел
Адкрыцьцё Яна Багаслова
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 1999
І знак вялікі з’явіўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад яе ступнямі, і на галаве ў яе вянок з дванаццаці зорак,
знак вялікі паявіўся на небе: жанчына, адзетая ў сонца, і месяц пад яе нагамі, і на галаве ў яе вянок з дванаццаці зорак,
і яна цяжарная, і крычыць ад болю і мук радзільных.
і была яна цяжарная, і крычала ад болю і мукаў раджаньня.
І паказаўся іншы знак на небе: і вось, дракон вялізны, агніста-чырвоны, з сямю галовамі і з дзесяццю рагамі, і на галовах яго сем дыядэм,
І паказаўся іншы знак на небе: вось дракон вялізны, рыжы, з сямю галовамі і з дзесяцьцю рагамі, і на галовах яго сем дыядэмаў,
і хвост яго сцягнуў трэцюю частку зорак з неба і кінуў іх на зямлю. І дракон стаў перад жанчынаю, якая павінна нарадзіць, каб, як яна народзіць, зжэрці яе сына.
і хвост яго сьцягнуў трэцюю частку зорак з неба і кінуў іх на зямлю. І дракон стануў перад жанчынаю, якая павінна радзіць, каб, як яна народзіць, зжэрці яе сына.
І нарадзіла сына, хлопчыка, які будзе валадарыць над усімі народамі жазлом жалезным. І ўзяты быў яе сын да Бога і да Яго пасада.
І нарадзіла сына хлопчыка, які будзе валадарыць над усімі народамі жалезным кіем. І узяты быў яе сын да Бога і да Ягонага трону.
І жанчына ўцякла ў пустыню, дзе мела месца, прыгатаванае Богам, каб кармілі яе там тысячу дзвесце шэсцьдзесят дзён.
І жанчына ўцякла на пустыню, дзе мела месца, прыгатаванае Богам, каб кармілі яе там тысячу дзьвесьце шэсьцьдзесят дзён.
І пачалася вялікая вайна на небе; Міхал і анёлы яго змагаліся з драконам, а дракон і яго анёлы ваявалі супраць іх,
I пачалася вялікая вайна на небе; Міхал і анёлы яго змагаліся з драконам, а дракон ваяваў са сваімі анёламі,
і не асілілі, і не знайшлося ўжо больш месца для іх у небе.
і не асілілі, і не маглі яны ўжо далей прабываць у небе.
І скінуты быў дракон той магутны, змей старадаўні, які завецца д’ябал і шатан, які зводзіць цэлы свет, і скінуты быў на зямлю, і анёлы яго былі скінуты разам з ім.
I скінуты быў дракон той магутны, зьмей старадаўні, які завецца д'ябал і шатан, спакушальнік сусьвету, і скінуты быў на зямлю, і анёлы яго былі скінуты разам з ім.
І пачуў я голас магутны на небе, які казаў: «Цяпер настала збаўленне і моц, і Валадарства Бога нашага і ўлада Хрыста Яго, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які абвінавачваў іх перад Богам нашым днём і ўночы.
I пачуў я голас магутны на небе, кажучы: "Цяпер настала збаўленьне і моц, і каралеўства Бога нашага і улада Хрыста Яго, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які абвінавачваў іх перад Богам нашым днём і ноччу.
І тыя перамаглі яго дзякуючы Крыві Ягняці і словам свайго сведчання, і не шкадавалі жыцця свайго нават да смерці.
I тыя перамаглі яго дзякуючы крыві Ягняці і словам свайго сьведчаньня, і не шкадавалі душаў сваіх ажно да сьмерці.
Дзеля таго цешцеся, нябёсы і жыхары яго. Гора тым, што жывуць на зямлі і ў моры, бо сышоў д’ябал да вас, поўны вялікай лютасці, ведаючы, што мае мала часу!»
Дзеля таго цешцеся, неба і жыхары ягоныя. Гора зямлі і мору, бо зыйшоў д'ябал да вас, поўны вялікай злосьці, ведаючы, што мае мала часу!"
А калі дракон убачыў, што скінуты ён на зямлю, пачаў пераследаваць жанчыну, што нарадзіла сына.
А калі дракон спасьцярог, што скінуты ён на зямлю, пачаў перасьледаваць жанчыну, нарадзіўшую сына.
І былі дадзены жанчыне два крылы вялікага арла, каб яна ляцела ў пустыню на сваё месца, дзе яна будзе карміцца ўдалечыні ад змея праз пару, і поры, ды паўпары.
I былі дадзены жанчыне два крыла вялікага арла, каб ляцела на пустыню на сваё месца, дзе будзе карміцца далёка ад зьмея праз пару і поры ды паўпары.
І пусціў тады змей з пашчы сваёй за жанчынай ваду, як раку, каб яе знесла патокам.
I пусьціў тады зьмей з ляпы сваёй за жанчынай струмень вады, каб яе вадою сьцягнуць.
І дапамагла жанчыне зямля, бо раскрыла зямля вусны свае і праглынула раку, якую выпусціў дракон са сваёй пашчы.
І дапамагла жанчыне зямля, бо раскрыла зямля вусны свае і праглынула раку, якую выпусьціў дракон са сваёй ляпы.
І ўзлаваўся дракон на жанчыну, і пайшоў ваяваць з астаткам яе нашчадкаў, якія трымаліся загадаў Божых і мелі сведчанне Ісуса Хрыста.
I ўзлаваўся дракон на жанчыну, і пайшоў ваяваць з рэштаю яе патомства, якая трымалася загадаў Божых і мела сьведчаньне Езуса.