Нээміі 10 разьдзел

Кніга Нээміі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Л. Гарошка

 
 

А паставілі пячаткі: Нэгэмія намеснік, сын Гахаліі, і Сэдэцыя,
 

Сарая, Азарыя, Ярэмія,
 

Пасур, Амарыя, Мэльхія,
 

Гат, Сэбанія, Мэлух,
 

Гарым, Мэрамот, Абдзія,
 

Даніэль, Гэнтан, Барух,
 

Масалам, Абія, Міямін,
 

Маазія, Бэльгай, Сямэя — гэта святары.
 

Затым левіты: Ешуа, сын Азаніі, Бэнуй, адзін з сыноў Гэнадада, Кадмігэль
 

і браты іх: Сэбанія, Годыя, Келіта, Палая, Ханан,
 

Міха, Рагоб, Гасабія,
 

Закхур, Сэрэбія, Сэбанія,
 

Годыя, Бані, Баніну.
 

Кіраўнікі народа: Парос, Пагатмааб, Элам, Зэтуа, Бані,
 

Буні, Азгад, Бэбай,
 

Адонія, Бэгвай, Адзін,
 

Атэр, Эзэкія, Азур,
 

Годыя, Гасум, Бэсай,
 

Гарэф, Анатот, Нэбай,
 

Мэгпія, Масала, Гэзір,
 

Мэсазабэль, Садок, Едуа,
 

Пэлція, Ханан, Аная,
 

Осія, Хананія, Гасуб,
 

Алогас, Палея, Сабэк,
 

Рэгум, Хасабна, Маасія,
 

Ахія, Ханан, Анан,
 

Мэлух, Гарым, Баана.
 

І астатнія з народа, святары, левіты, прыдзверныя і спевакі, нявольнікі ды ўсе, якія аддзяліліся ад чужых народаў дзеля закону Божага; жонкі іх, сыны іх і дочкі іх, — усе, хто мог зразумець,
 

далучыліся да выдатнейшых братоў сваіх, прысягаючы і абяцаючы, што будуць хадзіць паводле закону Божага, які дадзены праз руку Майсея, паслугача Божага, і што будуць спаўняць і пільнаваць усе прыказанні Госпада, Бога нашага, і пастановы Яго, і законы Яго,
 

і што не будзем аддаваць дачок сваіх за чужынцаў, і не будзем браць дачок іх за жонак для сыноў сваіх.
 

І калі ў дзень суботні чужынцы выставяць тавары і ўсякія харчы на продаж, дык не будзем браць ад іх у суботу і ў дзень асвячоны; а ў сёмы год мы даруем усякі доўг.
 

І ўстанаўліваем сабе законы, каб штогод даваць трэцюю частку сікля на патрэбу дома Бога нашага,
 

на пакладныя хлябы і на заўсёдную ахвяру з ежы, на заўсёднае цэласпаленне на суботы, на дні маладзіка, на святы і на асвячонае, і на ахвяру за грэх, каб атрымаць ачышчэнне для Ізраэля, ды на ўсякую патрэбу дома Бога нашага.
 

Такім чынам, кінулі мы жэрабя пра ахвяру з дроў сярод святароў, і левітаў, і народа, каб па пакаленнях бацькоў нашых у вызначаны час, з года ў год дастаўляць дровы ў дом Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада, Бога нашага, як напісана было ў законе,
 

і каб з года ў год мы прыносілі першароднае зямлі нашай і першыя плады з кожнага дрэва ў дом Госпада,
 

і, як напісана было ў законе, каб першароднае з сыноў нашых, і з жывёлы нашай, і з валоў нашых, і з авечак нашых прыносіць у дом Бога нашага для святароў, якія служаць у доме Бога нашага;
 

і пяршыні харчоў нашых, і ўзліванняў нашых, і плады з кожнага дрэва, таксама пяршыні вінаграду і аліўкавага алею мы будзем прыносіць святарам у камору дома Бога нашага, і дзесяціну з нашай зямлі — левітам. Самі левіты атрымоўваюць дзесяціны з усіх гарадоў гаспадаркі нашай.
 

А святар, сын Аарона, хай будзе разам з левітамі, калі яны будуць збіраць дзесяціны, і хай левіты прынясуць дзесятую частку дзесяціны ў камору скарбоўні ў доме Бога нашага.
 

Бо ў камору павінны прыносіць сыны Ізраэля і сыны Леві пяршыні збожжа, віна і аліўкавага алею; і там хай будуць пасвечаныя пасудзіны, і святары, якія служаць, і прыдзверныя, і спевакі. І мы не пакінем дом Бога нашага.