Псалтыр 47 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Псальм.
 

Усе народы пляскайце ў далоні, слаўце Бога голасам радасці.
 

Бо Госпад — найвышэйшы, страшны, магутны Валадар над усёй зямлёй.
 

Ён падначальвае нам народы і плямёны пад нашы ногі.
 

Выбраў Ён для нас спадчыну нашу, хвалу Якуба, якога палюбіў.
 

Уваходзіць Бог між радасці і Госпад пры гуку трубы.
 

Спявайце Богу, спявайце. Спявайце Валадару нашаму псальмы.
 

Бо Валадар усёй зямлі — Бог, спявайце ж з мудрасцю.
 

Бог валадарыць над народамі, Бог сядзіць на пасадзе Сваім святым.
 

Князі народаў сышліся з народам Бога Абрагамава, бо шчыты зямныя — у Бога: Ён узвысіўся вельмі высока.