Псалтыр 82 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Псальм. Асафа. Бог падымаецца на божым сходзе, пасярод багоў праводзіць суд.
 

«Дакуль будзеце судзіць несправядліва і прымаць аблічча грэшнікаў?
 

Справядліва судзіце няшчаснага і сірату, апраўдвайце прыгнечанага і беднага.
 

Вырывайце беднага і вызваляйце няшчаснага з рукі грэшніка».
 

Яны не ведаюць, не разумеюць, ходзяць у цемры; захістаюцца ўсе асновы зямныя.
 

Я сказаў: «Вы ўсе — багі і сыны Узвышняга».
 

Але ж вы памраце, як людзі, і прыйдзеце ў заняпад, як адзін з князёў.
 

Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты маеш права над усімі народамі.