Псалтыр 87 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Сыноў Корэ. Псальм. Песня. Асновы яго — на святых гарах; любіць Госпад
 

брамы Сіёна больш за ўсе палаткі Якубавы.
 

Слаўнае гавораць пра Цябе, горад Божы!
 

Успомню я Рагаб і Бабілон сярод тых, што ведаюць мяне; вось Філістэя і Тыр з Этыёпіяй: яны нарадзіліся там.
 

А пра Сіён будуць казаць: «Той і гэты нарадзіўся ў ім; і Сам Найвышэйшы ўмацоўвае яго».
 

Госпад занясе ў кнігу народаў: «Яны нарадзіліся там».
 

І будуць спяваць, быццам у карагодзе: «Усе крыніцы мае ў Табе».