Мацьвея 14 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Л. Гарошка
У той час пачуў тэтрарх Ірад погалас пра Ісуса.
У той час Ірад тэтрарх пачуў чутку аб Ісусе
Дык гаварыў ён паслугачам сваім: «Гэта Ян Хрысціцель. Ён уваскрос з мёртвых, і таму праз яго творацца цуды».
і сказаў сваім слугам: "Гэта Іван Хрысьціцель; ён ўваскрос з мёртвых, і дзеля гэтага цудоўныя сілы дзеюцца праз яго".
Бо Ірад узяў Яна, і звязаў яго, і пасадзіў у вязніцу дзеля Ірадыяды, жонкі Піліпа, брата свайго.
Бо Ірад, схапіўшы Івана, зьвязаў яго і пасадзіў у турму за Ірадзіяду, жонку Піліпа, свайго брата.
Бо Ян казаў яму: «Нельга табе мець яе».
Бо Іван казаў яму: "Ня можна табе мець яе".
І ён хацеў забіць яго, але баяўся народа, бо лічылі яго прарокам.
І хацеў забіць яго, але баяўся народу, бо яго мелі за прарока.
Але ў дзень нараджэння Ірада дачка Ірадыяды скакала ў прысутнасці ўсіх і спадабалася Іраду.
Калі-ж ладзілі дзень нараджэньня Ірада, дачка Ірадзіяды скакала пасярод іх і спадабалася Іраду.
Дык пад прысягай ён абяцаў ёй даць, што толькі ад яго запатрабуе.
Дзеля гэтага ён з прысягаю абяцаў даць ёй усё, чаго толькі папросіць.
Яна, падвучаная маці сваёй, сказала яму: «Дай мне на блюдзе галаву Яна Хрысціцеля».
Яна-ж падвучаная сваею маткай, сказала: "Дай мне тут на паўміску галаву Яне Хрысьціцеля".
Цар засмуткаваў, але дзеля прысягі ды дзеля тых, што разам узлягалі, загадаў, каб далі.
І засумаваў кароль, але з увагі на прысягу і на бяседуючых з ім, загадаў даць.
І паслаў адсячы Яну галаву ў вязніцы.
І паслаў адсячы галаву Івану ў турме.
І прынеслі яго галаву на блюдзе і далі дзяўчыне, а яна занесла яе маці сваёй.
І прынесьлі ягоную галаву на паўміску і далі дзяўчыне, а яна занесла сваёй матцы.
А вучні яго, прыступіўшы, узялі цела і пахавалі яго і, прыйшоўшы, расказалі пра гэта Ісусу.
Ягоныя-ж вучні, прыйшоўшы ўзялі ягонае цела і пахавалі яго, ды пайшлі паведамілі Ісуса.
Калі Ісус пачуў пра гэта, Ён адплыў адтуль на лодцы ў пустыннае месца адзін. І, калі пачулі, многія людзі пайшлі за Ім следам пехатою з гарадоў.
Пачуўшы тое, Ісус адплыў адтуль на чаўне ў пустыннае мейсца адзін; і народ, пачуўшы аб тым, пайшоў за Ім з местаў пехатою.
І, выйшаўшы, убачыў вялікі натоўп, і пашкадаваў іх, і аздаравіў хворых іх.
І выйшаўшы, убачыў вялікую грамаду і пашкадаваў іх ды аздаравіў іхных нядужых.
Калі настаў вечар, падышлі да Яго вучні Яго, кажучы: «Месца тут пустыннае, і час ужо позні; адпусці людзей, каб, пайшоўшы ў селішчы, купілі сабе харчоў».
Калі-ж настаў вечар, прыступіліся да Яго Ягоныя вучні і сказалі: "Тут пустыннае мейсца ды й час ужо позны, адпусьці народ, каб яны пайшлі ў вёскі і купілі сабе ежы".
Ісус жа сказаў ім: «Не трэба ім ісці, вы дайце ім есці».
Але Ісус сказаў ім: "Ня траба ім ісьці; вы дайце ім есьці".
Яны ж кажуць Яму: «Не маем мы тут нічога, толькі пяць хлябоў і дзве рыбы».
Яны-ж сказалі Яму: "У нас тут няма нічога акрамя пяці хлябоў і дзьвёх рыбаў".
Ён гаворыць: «Прынясіце Мне іх сюды».
Ён сказаў: "Прынясеце іх Мне сюды".
І пасля таго, як загадаў людзям узлегчы на траву, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбіны, зірнуў на неба, дабраславіў, і паламаў, і раздаў вучням хлябы, а вучні — людзям.
І сказаў народу разьмясьціцца на траве, і ўзяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбыў глянуў на неба, пабагаславіў, і паламаўшы даў хлеб вучням, а вучні народу.
І елі ўсе і наеліся, а з астаткаў сабралі дванаццаць поўных кашоў.
І елі ўсе і насыціліся і назьбіралі рэшткаў дванаццаць поўных кошыкаў.
Людзей жа, што елі, было каля пяці тысяч, апрача жанчын і дзяцей.
А еўшых было каля пяці тысяч чалавек апрэча жанчын і дзяцей.
І адразу ж загадаў вучням сесці ў лодку і выправіцца раней за Яго на другі бераг, пакуль Ён адпусціць людзей.
І тады-ж Ісус загадаў сваім вучням увайсьці ў човен і плысьці перш за Яго на другі бок, пакуль Ён адпусьціць народ.
І, адпусціўшы людзей, адзін узышоў на гару маліцца. А калі звечарэла, адзін там заставаўся.
І калі адпусьціў народ, Ён узыйшоў на гару памаліцца на адзіноце. І ўвечары астаўся там адзін.
А лодка ўжо адплыла на многа стадый ад зямлі, і кідалі яе хвалі, бо вецер быў супраціўны.
А човен ужо быў пасярод мора і яго кідала хвалямі, бо быў праціўны вецер.
А чацвёртай начной варце прыйшоў Ісус да іх, ідучы па моры.
У чацьвёртую-ж старожу ўначы прыйшоў да іх Ісус, ідучы па мору.
А вучні, бачачы, што Ён ідзе па моры, напалохаліся, кажучы: «Гэта здань!» Ды ад страху закрычалі.
І калі вучні ўгледзелі Яго, як Ён ішоў па моры, спалохаліся і гаварылі : "Гэта здань". І ад страху закрычалі.
Дык адразу звярнуўся да іх Ісус, кажучы: «Бадрыцеся, гэта Я; не палохайцеся».
Але Ісус ураз загаварыў з імі і сказаў: "Бадрэцеся, гэта Я, ня бойцеся!"
Пётра ж сказаў Яму: «Госпадзе, калі гэта Ты, загадай мне прыйсці да Цябе па вадзе».
Пятро сказаў Яму ў адказ: "Госпадзе, калі гэта Ты, дык скажы мне йсьці да Цябе па вадзе".
А Ён сказаў: «Ідзі!» Дык Пётра, выйшаўшы з лодкі, пайшоў па вадзе, і прыйшоў да Ісуса.
Ён-жа сказаў: "Ідзі". І выйшаўшы з чаўна, Пятро пайшоў па вадзе, каб падыйсьці да Ісуса.
Але, адчуваючы моцны вецер, спалохаўся і, калі пачаў тануць, закрычаў, кажучы: «Госпадзе, ратуй мяне!»
Але бачучы моцны вецер, спужаўся і пачаў тапіцца ды закрычаў: "Госпадзе, ратуй мяне!"
А Ісус, працягнуўшы руку, зараз схапіў яго і гаворыць яму: «Малаверны, чаму засумняваўся?»
Ісус-жа ўраз прасьцягнуў руку, падтрымаў яго і сказаў яму: "Малаверны! чаму ты засумняваўся?"
І, калі ўвайшлі ў лодку, сціх вецер.
І калі яны ўвайшлі ў човен, ветер заціх.
А тыя, што былі ў лодцы, пакланіліся Яму, кажучы: «Сапраўды, Ты — Сын Божы».
А быўшыя ў чаўне, падыйшлі, пакланіліся Яму і сказалі: "Сапраўды Ты Сын Божы!"
І, калі пераправіліся, прыйшлі ў зямлю Генезарэцкую.
І пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Гэнізарэцкую.
І, калі даведаліся пра Яго людзі з таго месца, абвясцілі па ўсім тым наваколлі, і ўсе прынеслі да Яго немачных,
Тамтэйшыя людзі, пазнаўшы Яго, паслалі ўва ўсю тую ваколіцу і прынесьлі да Яго ўсіх хворых.
і прасілі Яго дакрануцца хоць да краю вопраткі Яго; і тыя, хто толькі дакранаўся, рабіліся здаровымі.
І прасілі Яго, каб хоць дакрануцца да карыю Ягонае вопраткі, і каторыя дакраналіся, аздаравелі.