Псалтыр 126 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Песня ўзыходжання. Калі Госпад адмяняў няволю Сіёна, сталіся мы быццам ува сне.
 

Тады вусны нашыя былі поўныя смеху, а язык наш — радасці. Тады гаварылі між паганаў: «Вялікае ўчыніў з імі Госпад».
 

Вялікае ўчыніў Госпад з намі: сталіся мы радаснымі.
 

Адмяні, Госпадзе, няволю нашу, як ручаі ў паўднёвай зямлі.
 

Тыя, што сеюць са слязамі, з радасцю жаць будуць.
 

Ідучы ідуць і плачуць, несучы зерне на пасеў. Вяртаючыся ж, ідуць з радасцю, несучы свае снапы.