Псалтыр 6 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Кіраўніку хору. Для струнных іструментаў. На актаву. Псальм Давідаў.
 

Госпадзе, не выкрывай мяне ў гневе Тваім, і не асуджай мяне ў абурэнні Тваім.
 

Пашкадуй мяне, Божа, бо я кволы; ацалі мяне, Божа, бо трасуцца косці мае.
 

І душа мая надта ўстрывожана, а Ты, Госпадзе, дакуль жа?
 

Павярніся, Госпадзе, вызвалі душу маю; уратуй мяне дзеля міласэрнасці Тваёй.
 

Бо не ёсць у смерці той, хто помніць Цябе, а ў пекле хто ж будзе Цябе славіць?
 

Замучыўся я ў стагнанні маім, штоноч абмываў я ложак свой, слязьмі сваімі пасцель сваю паліваў.
 

Змарнела ў жальбе вока маё, састарэў я сярод усіх непрыяцеляў маіх.
 

Адступіцеся ад мяне ўсе тыя, што чыніце злачынства, бо Госпад пачуў голас плачу майго.
 

Госпад пачуў маленне маё, бо прыняў Госпад малітву маю.
 

Хай жа пасаромяцца і будуць моцна стурбаваныя ўсе непрыяцелі мае; няхай навернуцца і пасаромяцца вокамгненна.