Псалтыр 76 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Кіраўніку хору. На струнах. Псальм. Асафа. Песня.
 

Вядомы ў Юдэі Бог, у Ізраэлі вялікае імя Яго.
 

І ёсць у Салеме хорам Яго, і паселішча Яго ў Сіёне.
 

Там знішчыў Ён прывабнасць лука, шчыт, меч і вайну.
 

Ты Дзівосны, што нясеш святло ад гор крадзяжу.
 

Абрабаваныя магутныя сэрцам, паснулі яны сваім сном, і не знайшлі ўсе моцныя мужы рук сваіх.
 

Ад папрокаў Тваіх, Божа Якуба, пазаміралі вознік і конь.
 

Ты — пагрозлівы, і хто супрацівіцца Табе? З таго часу і гнеў Твой.
 

З неба дазволіў Ты пачуць прысуд; зямля здрыганулася і суцішылася,
 

калі ўзняўся Бог на суд, каб збавіць усіх пакорлівых на зямлі.
 

Бо гнеў чалавека будзе вызнаваць Цябе, і рэшткі гневу ўчыняць для Цябе дзень святочны.
 

Прыносьце прысягі і выконвайце [іх] перад Госпадам Богам вашым; усе навокал Яго хай прыносяць дарункі Найвялебнаму.
 

Таму, Які адымае дух князёў, Найвялебнаму сярод цароў зямных.