Мацьвея 23 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Міцкевіча (Прускага)
Тады Езус прамовіў да натоўпу і сваіх вучняў:
Тады Ісус прамовіў да народу й да вучняў Сваіх, кажучы:
«Пасад Майсея занялі кніжнікі і фарысеі.
«На Майсеевым пасадзе заселі кніжнікі й фарысеі.
Таму ўсё, што скажуць вам, рабіце і захоўвайце, але не паступайце паводле ўчынкаў іхніх. Бо яны гавораць і не робяць.
Вось-жа, уважайце на ўсё, што яны кажуць вам, і выконвайце, але не тварэце паводле ўчынкаў іхных, бо яны гавораць, а не выконваюць.
Яны звязваюць цяжкія і непасільныя ношы і ўскладаюць на плечы людзей, а самі не хочуць і пальцам крануць іх.
бо яны навязваюць ношы цяжкія й прыгнятальныя, і ўскладаюць на плечы людзкія, а самі й пальцам крануць іх ня хочуць.
Усе ж учынкі свае робяць яны дзеля таго, каб паказацца людзям. Яны пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры.
Усе-ж учынкі свае яны твораць для вока людзкога; павялічваюць сховішчы свае й пашыраюць полы вопраткі свае.
Любяць першыя месцы на гасцінах і першыя лавы ў сінагогах,
І любяць першыя месцы на банкетах, і першыя лавы ў сынагогах.
і прывітанні на рынках, і каб людзі называлі іх “раббі”.
І вітаньні на рынкавых пляцох і вялічаньні ад людзей — настаўнік, настаўнік!
Вы ж не дазваляйце называць сябе раббі, бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы — браты.
А вы не называйцеся настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос, а вы ўсе — браты.
І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны.
І айцом сабе нікога не называйце на зямлі, бо адзін у вас Айцец, Хто ў небе.
Не дазваляйце таксама называць сябе правадырамі, бо адзін у вас Правадыр — Хрыстус.
І не называйцеся настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.
Большы з вас няхай будзе для вас слугою.
Большы з вас няхай будзе вам слугою.
Бо той, хто ўзвышае сябе, будзе прыніжаны, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны.
Бо хто ўзвышае сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, узвышаны будзе.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі! Бо самі не ўваходзіце і, калі ўваходзяць іншыя, не пускаеце іх.
Гора вам, кніжнікі й фарысеі-крывадушнікі, што зачыняеце Ўладарства Нябеснае прад людзьмі; бо самі не ўваходзіце, і тых, якія хочуць увайсьці, не дапускаеце.
[отсутсвует]
Гора вам, кніжнікі й фарысеі-крывадушнікі, што аб'ядаеце дамы ўдавіцаў і няшчыра доўга моліцеся; за гэта-ж цяжэйшы прысуд атрымаеце.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што абыходзіце мора і сушу, каб прыдбаць хоць аднаго новага верніка. Калі ж гэта здараецца, робіце яго сынам геены, удвая горшым, чым вы самі!
Гора вам, кніжнікі й фарысеі-крывадушнікі, што праходзіце мора й сушу, каб навярнуць хоць аднаго, і калі здабудзеце, робіце яго сынам пекла, удвая горшым за вас.
Гора вам, сляпыя павадыры, якія кажаце: “Калі хто клянецца святыняй, то нічога; але калі хто клянецца золатам святыні, то абавязаны”.
Гора вам, правадыры сьляпыя, калі кажаце: Хто паклянецца храмам, гэта нічога, а хто паклянецца золатам, што ў храме, той павінны.
Неразумныя і сляпыя! Што большае: золата ці святыня, якая асвячае золата?
Збуялыя й сьляпыя! Што-ж большае, золата ці храм, які асьвячае яго?
І зноў: “Калі хто клянецца ахвярнікам, то нічога; а калі клянецца дарам, што на ім, то абавязаны”.
Гэтак-жа, калі хто паклянецца ахвярнікам, то нічога, але калі паклянецца ахвяраю, якая на ім, то павінны.
Сляпыя! Што большае? Дар ці ахвярнік, які асвячае дар?
Збуялыя й сьляпыя! Што-ж большае, ахвяра ці ахвярнік, які асьвячае ахвяру?
Таму той, хто клянецца ахвярнікам, клянецца і ім, і ўсім, што на ім.
Дык-жа той, хто клянецца ахвярнікам, клянецца й ім і ўсім тым, што на ім.
І той, хто клянецца святыняю, клянецца і ёю, і тым, хто жыве ў ёй.
І калі хто клянецца храмам, клянецца й тым, хто прабывае ў ім.
А хто клянецца небам, клянецца тронам Божым і тым, хто сядзіць на ім.
А хто клянецца небам, клянецца Прастолам Божым і Тым, Хто сядзіць на ім.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што даяце дзесяціну з мяты, анісу і кмену, але абмінаеце тое, што важнейшае ў Законе: правасуддзе, міласэрнасць і веру! Гэта трэба было рабіць і таго не абмінаць.
Гора вам, кніжнікі й фарысеі-крывадушнікі, што здаеце дзесяціну зь мяты, анісу й кмену, а зьневажаеце найважнейшае ў законе: суд, міласьць і веру; гэтае належала выконваць, і таго не пакідаць.
Сляпыя павадыры, якія адцэджваеце камара, а праглынаеце вярблюда.
Правадыры сьляпыя! Камара цэдзіце, а вярблюда глытаеце.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што звонку ачышчаеце кубак і місу, а ўнутры яны поўныя драпежнасці і нястрыманасці!
Гора вам, кніжнікі й фарысеі-крывадушнікі, што ачышчаеце кубкі й міскі звонку, а ўсярэдзіне поўныя зьдзерства й бруду.
Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку.
Фарысей сьляпы! Ачысьць перш нутро кубка й місы, каб чыстымі сталіся й звонку.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, бо вы падобныя да пабеленых пахавальняў, якія звонку здаюцца прыгожымі, але ўнутры поўныя касцей нябожчыкаў і ўсялякай нячыстасці!
Гора вам, кніжнікі й фарысеі-крывадушнікі, што прыпадабняецеся да трунаў пабеленых, якія звонку выдаюцца харошымі, а ўсяродку поўныя касьцей трупаў і рознае нечысьці.
Так і вы звонку здаяцеся людзям справядлівымі, але ўнутры поўныя крывадушша і беззаконня.
Гэтак і вы: звонку паказваецеся людзям справядлівымі, а ўсяродку поўныя крывадушнасьці й беззаконьня.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што ўзносіце грабніцы прарокам і ўпрыгожваеце магілы праведнікаў,
Гора вам, кніжнікі й фарысеі-крывадушнікі! Вы будуеце грабніцы прарокам і ўпрыгожваеце памятнікі праведнікам.
кажучы: “Калі б мы жылі ў дні айцоў нашых, то не былі б саўдзельнікамі ў праліцці крыві прарокаў”!
І гаворыце: Калі-б мы былі ў дні бацькоў нашых, то ня былі-б іхнымі супольнікамі ў праліцьці крыві прарокаў.
Так вы сведчыце супраць саміх сябе, што вы сыны тых, хто забіваў прарокаў.
Гэтым вы самі супраць сябе сьведчыце, што вы сыны тых, якія пабівалі прарокаў.
Дапоўніце ж меру сваіх айцоў.
І вы дапоўніце меру бацькоў вашых.
Вужы, пакаленне змяінае, як вы пазбегнеце прысуду да геены?
Зьмеі, пароджаньне гадаў! Як унікнеце вы асуджэньня на пекла?
Таму Я пасылаю да вас прарокаў, мудрацоў і кніжнікаў. Адных з іх вы пазабіваеце і ўкрыжуеце, а другіх будзеце бічаваць у сінагогах сваіх і будзеце гнаць з горада ў горад.
Таму вось Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў; вы-ж адных зьнішчыце й укрыжуеце, іншых будзеце біць у сынагогах вашых і гнаць будзеце зь места да места.
Так упадзе на вас уся праведная кроў, пралітая на зямлі, ад крыві справядлівага Абэля аж да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі паміж святыняй і ахвярнікам.
Каб пала на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі, ад крыві Авеля праведнага да крыві Захара, сына Варахііна, якога вы забілі між царквою й алтаром.
Сапраўды кажу вам: усё гэта ўпадзе на гэтае пакаленне.
Папраўдзе кажу вам, што ўсё гэта прыйдзе на гэты род.
Ерузалем, Ерузалем, ты забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе. Колькі разоў Я хацеў сабраць дзяцей тваіх, як птушка збірае пад крыламі птушанят сваіх, але вы не захацелі!
Ерусалім, Ерусалім, пабіўшы прарокаў і каменяваўшы пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крыльлі, і вы не захацелі.
Вось, застаецца вам дом ваш пусты!
І вось пакідаецца дом ваш парожны. Бо кажу Я вам: Ня будзеце бачыць Мяне ад сёньня, дакуль ня ўсклікнеце: Дабраславёны, Хто йдзе ў імя Гасподняе».
Бо кажу вам: адгэтуль не ўбачыце Мяне, пакуль не ўсклікнеце: “Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана!”»