1 Пятра 3 разьдзел
Першае пасланьне Пятра
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 1999
Таксама й вы, жо́ны, пакарайцеся сваім мужом, каб тыя з іх, што не пакараюцца слову, жыцьцём жон сваіх бяз слова былі здабываны,
Таксама і вы, жонкі, падчыняйцеся мужам сваім, каб нават тады, калі некаторыя з іх ня слухаюць Слова, праз самыя паводзіны жонак прыхіліліся да веры бяз слова,
бачучы вашае чыстае, багабойнае жыцьцё.
аглядаючы вашае чыстае, поўнае страху жыцьцё.
Няхай будзе аздобаю вашаю ня вонкавае заплятаньне валасоў, не залатыя ўборы, ці вопраткі стройнасьць,
Хай вас упрыгожвае ня вонкавае заплятаньне валасоў, ані залатыя пярсьцёнкі, ані стройныя сукні,
але ўкрыты чалаве́к сэрца ў нятле́ннасьці лагоднага й ціхога духа, што дужа цэнна прад Богам.
але схаваны ў сэрцы чалавек у непахіснай спакойнасьці і спагадлівасьці духа, што вельмі цэнна ў вачах Божых.
Гэтак жа аздаблялі сябе́ і сьвятыя жанчыны, што спадзяваліся на Бога, пакараючыся сваім мужом.
Так калісьці сьвятыя жоны, паклаўшы надзею ў Богу, аздаблялі сябе і былі падданым сваім мужам,
Гэтак і Сара пакаралася Аўрааму, называючы яго гаспадаром. Вы — дзе́ці яе́, калі робіце дабро і не баіцёся ніякага страху.
як Сара была паслухмянай Абрагаму, завучы яго сваім гаспадаром. І вы — яе дочкі, калі робіце дабро і не баіцеся ніякага страху.
Таксама й вы, мужы, разумна жыве́це з імі, аддаючы ім, як найслабе́йшай судзіне жаночай, чэсьць, бо і вы сунасьле́днікі ласкі жыцьця, каб ня было вам перашкоды ў малітвах вашых.
Такжа і вы, мужы, у супольным жыцьці лічыцеся разумна са слабейшай жаночай прыродай, паважаючы жоны, бо вы супольна спадкаемцы ласкі жыцьця, каб не стаўляць перашкодаў малітвам вашым.
Нарэшце, будзьце ўсе́ аднадумнымі, спачуваючымі, браталюбнымі, міласэрнымі, ве́тлівымі.
Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спагадныя, поўныя братняе любові, міласэрныя, пакорныя,
Не аддавайце злом за зло, ці зьнявагай за зьнявагу, а наадварот: багаслаўляйце, ве́даючы, што вы на тое пакліканы, каб унасьле́даваць багаслаўле́ньне.
не адгаджайце злом за зло, ані праклёнам за праклён, але, наадварот, багаслаўляйце, бо на тое вы пакліканы, каб успадкаемілі багаславеньне.
Бо хто хоча жыцьцё любіць і бачыць добрыя дні, няхай устрымлівае язык свой ад зла і вусны свае, каб крывадушна не гаварылі.
"Бо хто хоча любіць жыцьцё ды аглядаць шчасьлівыя дні, хай стрымлівае язык ад зла, і вусны, каб не гаварылі падступна.
Ухіляйся ад зла і рабі дабро; шукай міру й імкніся да яго.
Няхай адступіцца ад зла, і робіць дабро, хай спаганяе супакой, ды ідзе за ім.
Бо вочы Госпада на праведных, і вушы Яго на малітвы іх, але аблічча Госпада супраць робячых зло.
Бо вочы Госпадавы на справядлівых, і вушы Ягоныя на просьбы іх; але аблічча Госпада супраць тых, што чыняць зло".
І хто зробіць вам зло, калі вы будзеце пераймальнікамі добрага?
Хто вам пашкодзіць, калі будзеце рупіцца пра дабро?
Але, калі-б вы й пацярпе́лі за праўду, дык вы шчасьлівыя. А страху іх ня бойцеся і ня трывожцеся.
А калі б вы нават пацярпелі дзеля справядлівасьці, вы шчасьлівыя. Не палохайцеся іхніх пагрозаў ды не трывожцеся,
Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовымі даць адказ кожнаму, хто трэбуе ў вас слова аб вашай надзе́і, лагодна й са страхам.
Госпада Хрыста мейце ў сэрцах (як Сьвятога) і будзьце заўсёды гатовыя да абароны адносна кожнага, хто патрабуе ад вас адказу аб прабываючай у вас надзеі.
Ме́йце добрае сумле́ньне, каб у тым, за што абмаўляюць вас, як злачынцаў, былі асаромлены тыя, хто га́ніць вашае добрае жыцьцё ў Хрысьце́.
У спагаднасьці і страху (Божым) беражыце чыстае сумленьне, каб тыя, што ачарняюць вашыя добрыя паводзіны ў Хрысьце, былі асаромленыя, што вас несправядліва ачарнялі.
Бо калі хоча воля Божая, ле́пей пацярпе́ць за добрыя ўчынкі, чымся за благія.
Бо такая воля Божая, што лепш цярпець, дабро робячы, чым чынячы зло.
Бо і Хрыстос, каб прывясьці нас да Бога, раз пацярпе́ў за грахі нашыя, Праведнік за няправедных, забіты це́лам, але ажыўшы духам,
Хрыстос таксама раз памёр за грахі, Справядлівы за несправядлівых, каб вас давесьці да Бога, забіты целам, але пакліканы Духам да жыцьця.
у Якім Ён і тым духам, што ў вязьніцы, зышоўшы, абвяшчаў,
У Ім пайшоў вясьціць (збаўленьне) нават духам, замкнутым у вязьніцы,
ім, якія не́калі не пакарыліся чакаўшаму іх Божаму доўгацярпеньню за дзён Ноя, у час будаваньня карабля, у якім нямногія, гэта знача восем душ, выратаваліся ад вады.
якія калісьці пры будове каўчэга, у якім ледзь восем асоб уратаваліся ад вады, былі непаслухмяныя, злоўжываючы Божаю цярплівасьцю за дзён Ноя.
Гэтак і нас сягоньня спасае на ўзор гэтага Хрышчэньне (не абмыцьцё цела ад бруду, але абяцаньне Богу добрага сумле́ньня) праз ускрасе́ньне Ісуса Хрыста,
Цяпер таксама па гэтым узоры збаўляе вас вада праз хрост, не праз абмыцьцё бруду цела, але праз просьбу да Бога аб чыстае сумленьне, праз ўваскрасеньне Езуса Хрыста,
Які, узыйшоўшы на не́ба, знаходаіцца праваруч Бога, і Якому пакарыліся Ангелы і ўлады і сілы.
які узыйшоў у неба і сядзіць па правіцы Бога, падчыніўшы сабе анёлаў, і ўлады, і магуцьці.