Псалтыр 104 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Багаслаў, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой, Ты вялікі назьдзіў! У веліч і красу апрануўся Ты!
 

Сьвятлом, быццам шатай, ахўтаўся Ты, нябёсы раскінуў, як палотны шатра.
 

Харомы Тваі Ты паставіў над водамі, хмары ў воз для Сябе абяртаеш, на ветравых крыльлях Ты ходзіш.
 

Ты робіш вятры пасланцамі Тваімі, служкамі Тваімі — агонь, што палае.
 

Ты паставіў зямлю на слупох яе, і ня можа яна пахіснуцца навекі.
 

Бяздоньнямі, як шатай, пакрыў Ты яе; панад горамі воды стаялі.
 

Прад пагрозай Тваёй уцякалі яны, перад гукам грымотаў Тваіх адступаліся.
 

Паўзьнімаліся горы, западалі даліны — на месцы, што Ты ім назначыў.
 

Ты паклаў ім мяжу, праз якую ня могуць ступіць; ім нельга ізноў пакрыці зямлю.
 

Із крыніц пасылаеш патокі ў даліны: цякуць яны паміж гораў;
 

пояць яны ўсіх зьвяроў палявых, праганяюць дзікія аслы сваю смагу.
 

Над імі жывуць нябесныя птахі, праз вецьце голас свой падаюць.
 

З вышыні Тваяе Ты поіш горы; пладамі тварэньня Твайго зямля насычаецца.
 

Ты ўзрашчаеш травы для скаціны й расьліны людзям на карысьць, каб збожжа з зямлі вырастала
 

і віно, што сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, што чалавёку сэрца пасілкуе.
 

Насычаюцца дрэвы Гасподнія, кедры Лібанскія, якія Ён насадзіў;
 

на іх птушкі гнязьдзяцца, і бусел дамок свой на кіпарысе знайшоў.
 

Высокія горы — для сарнаў прытулішча, абрывы скалаў — для трусікаў.
 

Ён месяц стварыў вызначаць часы пэўныя; сонца захад свой ведае.
 

Як Ты цемру раскінеш, і ноч наступае, дык у ёй варушацца ўсё зьверы лясныя.
 

Рыкаюць львяняты аб дабычу сваю, просячы ў Бога пажывы сабе.
 

А сонца ўзыйдзе, дык хаваюцца яны і ў логвах сваіх залягаюць.
 

Чалавек-жа выходзе на дзела сваё й на работу сваю аж да вечара.
 

Як-жа многа, о Госпадзе, твораў Тваіх! Усё Ты прамудра стварыў, зямля поўна тварэньняў Тваіх.
 

Вось мора: вяліка яно ды шырока на абодва бакі; у ім варушыцца безьліч жывёлін малых і вялікіх;
 

караблі па ім ходзяць, Левьятан, якога стварыў Ты гуляць у ім.
 

Усе яны ждуць на Цябе, каб даў Ты ім есьці ў свой час.
 

Ты даеш ім, яны падбіраюць; Ты разгартаеш руку Тваю, і яны дабром насычаюцца.
 

Ты хаваеш аблічча Тваё, і жах іх зьнімае; дух адымаеш у іх, і здыхаюць яны ды ў пыл назад абяртаюцца.
 

Пашлеш Твайго духа, і творацца ячы, і аблічча зямлі Ты абнаўляеш.
 

Слава Госпада навекі трывае, Госпад рады з твораў Сваіх.
 

На зямлю Ён зірне, і яна дрыжыць; да гор дакранецца, і яны дымяцца.
 

Буду пяяць я Госпаду ўсё жыцьцё маё; выслаўляць буду Бога майго, пакуль жыці буду.
 

Няхай будзе прыемна Яму мая песьня! І ўзьвесялюся я ў Госпадзе.
 

Няхай грэшнікі счэзнуць з зямлі, няхай больш ня будзе бязбожнікаў! Багаслаў, душа мая, Госпада! Альлілуя!