Псалтыр 138 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Давідавы.Усім сэрцам буду я славіць Цябе; прад абліччам Ангелаў я пяю Табе.
 

Ніцма сукланюся прад сьвятым домам Тваім і буду хваліць імя Тваё дзеля ласкі й праўды Тваёй, бо слова Тваё Ты ўзвысіў панад кожнае імя Тваё.
 

Калі я клікаў, Ты пачуў мяне і нутро маё сілай напоўніў.
 

Будуць хваліць Цябе, Госпадзе, усе зямныя цары, як пачуюць словы вуснаў Тваіх.
 

І будуць пяяці аб сьцежках Гасподніх, бо вялікая слава Госпада.
 

Бо высака Госпад, але бачыць пакорнага і гордага пазнае здалёк.
 

Калі прйдзецца мне сярод напасьцяў хадзіць, Ты жывым мяне захаваеш, проці ярасьці ворагаў руку Тваю Ты працягнеш, і правіца Твая мяне вызваліць.
 

Усё за мянё Госпад зробіць. Госпадзе, ласка Твая навекі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлілуя!