Псалтыр 89 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Навука Этама Эзрахіта.
 
Маленне Майсея, чалавека Божага. Госпадзе, Ты стаўся нам прыстанішчам з пакалення ў пакаленне.

Ласкі Гасподнія буду навекі я славіць; з роду ды ў род буду праўду Тваю маімі вуснамі абвяшчаць.
 
Перш чым паўсталі горы і нарадзілася зямля і сусвет, і спакон вякоў, і на век Ты — Бог.

Бо сказаў Ты: навекі ласка заснована будзе, — і на нябёсах Ты праўду Тваю ўгрунтаваў:
 
Ты вяртаеш чалавека ў парахно і Ты сказаў: «Сыны чалавечыя, вярніцеся».

Я даў запавет Мой выбранцу Майму, пакляўся Давіду, рабу Майму:
 
Бо тысяча гадоў перад вачамі Тваімі, як учарашні дзень, які прамінуў, і начная варта.

навек забясьпечу насеньне тваё, збудую пасад твой із роду ды ў род. (Зэля)
 
Ты аддаляеш іх, і стануць яны сном:

І нябёсы славяць цуды Твае, Госпадзе, і вернасьць Тваю ў зграмаджэньні сьвятых.
 
зранку — як трава, што прабіваецца, зранку цвіце і вырастае, вечарам вяне і ссыхае.

Бо хто роўны Госпаду па-над аблокамі, хто спасярод сыноў Божых упадобіцца Госпаду,
 
Бо мы марнеем ад гневу Твайго і ў абурэнні Тваім стурбаваліся.

Богу, што гэткі страшнй ў зграмаджэньні сьвятых, страшны для ўсіх, што Яго акружаюць?
 
Ты паставіў несправядлівасці нашыя перад вачамі Тваімі, цёмныя справы нашыя — у святле аблічча Твайго.

Госпадзе, Божа сілаў нябесных! Хто гэткі магутны, як Ты, о Госпадзе? І праўда Твая навакол Цябе.
 
Бо ўсе нашы дні прамінаюць уў гневе Тваім, спыняюцца гады нашыя, быццам дыханне.

Ты над ярасьцяй мора пануеш, і калі хвалі яго ўздымаюцца, Ты іх сьцішаеш.
 
Колькасць нашых гадоў — семдзесят або, у здароўі, восемдзесят, а большая частка іх — праца і марнасць, бо хутка праходзяць, а мы адлятаем.

Ты растаптаў Эгіпт, быццам забітага; моцнай рукой Тваёй Ты ворагаў Тваіх расьцярушыў.
 
Хто зразумеў вялікасць Твайго гневу і сілу абурэння Твайго?

Тваё ёсьць неба й Твая зямля; сусьвет і ўсё, што яго напаўняе, стварыў Ты.
 
Навучы нас лічыць дні нашы так, каб прывялі мы сэрца да мудрасці.

Поўнач і палудзень — Ты іх стварыў; Табор і Гэрмон радасна імя Тваё апяваюць.
 
Павярніся, Госпадзе, дакуль жа яшчэ? І будзь жа спагадны для сваіх паслугачоў.

Плячо Тваё поўнае сілы; рука Твая крэпкая, высака ўзьнята правіца Твая.
 
Напоўні нас уранку міласэрнасцю Тваёй, і мы ўзрадуемся і пацешымся праз усе дні нашы.

Справядлівасьць і правы суд — падваліны пасаду Твайго; ласкавасьць і праўда йдуць прад абліччам Тваім.
 
Павесялі нас за тыя дні, у якія прыніжаў нас, за гады, калі мы бачылі ліха.

Шчасьлівы народ, які ведае трубны Твой кліч, што ходзе ў сьвятле аблічча Твайго, Госпадзе!
 
Хай адкрыецца слугам Тваім учынак Твой, а аздоба Твая — сынам іх.

У іменьні Тваім весяляцца яны ўвесь дзень, і Тваёй справядлівасьцяй будуць узьнесены.
 
Хай будзе велічнасць Госпада Бога нашага над намі, і справы рук нашых умацуй над намі, і справу рук нашых умацуй.

Бо Ты — краса іхняе сілы, і ласкай Тваёй высака ўзьняты наш рог.
 

Бо ад Госпада шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраілявага цар наш.
 

Калісь Ты ў зьяве казаў да сьвятога Твайго: Я ўзлажыў дыадэму на волата, узвысіў выбранца з народу.
 

Адшукаў Я Давіда, раба Майго, сьвятым алеем Маім памазаў яго.
 

Заўсёды з ім будзе рука мая, і плячо Маё дасьць яму сілу.
 

Не пераможа вораг яго, і сын беззаконьня не асіліць яго.
 

Прад абліччам ягоным скрышу Я тых, што яго прыгнятаюць, і паражу ненавідзячых яго.
 

З ім будзе праўда й ласка Мая, і імем Маім высока ўзьнясецца рог яго.
 

Зроблю, што рука яго ляжа на мора й правіца яго — на рэках.
 

Будзе ён клікаць Мяне: Ты мой ацец, Ты мой Бог і скала збаўленьня майго!
 

Гэтак зроблю яго першаком, над царамі зямлі найвышэйшым.
 

Ласку Маю для яго навекі Я захаваю, і Мой запавет з ім астанецца верным.
 

І зроблю, што насеньне яго трываць будзе вечна, і пасад ягоны — пакуль неба істнуе.
 

Калі сыны яго кінуць закон Мой і ня будуць хадзіць водле запаведзяў Маіх,
 

калі паганьбяць уставы Маі і загадаў Маіх захоўваць ня будуць,
 

дык пакараю праступкі іх паліцай і ўдарамі іх беззаконьне,
 

але ласкі Маёй назад не вазьму і вернасьць Маю захаваю.
 

Не апаганю Я запавету Майго і не зьмяню таго, што выйшла із вуснаў Маіх.
 

Раз Я пакляўся сьвятасьцяй Маёю, ніколі не зманю Давіду.
 

Навекі будзе насеньне ягонае, і пасад ягоны, як сонца прада Мною.
 

Як месяц, будзе стаяць ён навекі, а сьведка ў аблоках — верны. (Зэля)
 

І ўсё-ж Ты цяпер адапхнуў і адрокся, разгневаўся на памазанца Твайго!
 

Ты пагардзіў запаветам з рабом Тваім, дыадэму яго паганьбіў і кінуў яё на зямлю.
 

Ты збурыў усе сьцены яго, усе замкі ягоныя ў руіну абярнуў.
 

Усе, што праходзілі міма, усе рабавалі яго; для суседзяў сваіх ён стаўся пасьмешышчам.
 

Ты даў перамогу правіцы тых, што ўціскаюць яго, і ўсіх ворагаў яго Ты усьцешыў.
 

Ты назад павярнуў джала мяча ягонага і не ўспамог яго ў барацьбе,
 

узяў ад яго бліск ягоны і пасад яго паваліў на зямлю.
 

Ты дні моладасьці скараціў яму, ганьбай ахутаў яго. (Зэля)
 

Дакуль, о Госпадзе, будзеш усьцяж Ты хавацца? як агонь, будзе гнеў Твой палаці?
 

Прыпомні, які век мой кароткі, якой марнасьцяй стварыў Ты ўсіх сыноў чалавечых!
 

Хто-ж із людзей мог-бы жыць ды ня ўгледзіў-бы сьмерці, хто-б вызваліў душу сваю ад бяздоньня сьмяротнага?
 

Дзе-ж, о Госпадзе, даўнейшыя ласкі Твае? Ты-ж кляўся Давіду праўдай Тваёю!
 

Прыпомні, о Госпадзе, ра-оў Тваіх ганьбу, што ў нутры я нашу ад усіх народаў магутных,
 

якою ворагі Твае зьневажаюць, о Госпадзе, якой зьневажаюць сьляды стоп памазанца Твайго!
 

Няхай будзе пахвалены Госпад навекі. Амін! Амін!