2 да Карынфянаў 10 разьдзел
Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Яна Станкевіча
Сам-жа я, Паўла, што асабіста між вамі ціхі, а завочна адважны супраць вас, малю вас лагоднасьцяй і паблажлівасьцяй Хрыстовай;
І Я ж сам, Паўла, малю вас дабрынёй Хрыстовай; я, як прытомны, запраўды сьціплы ў вас, але, ня будучы меж вас, адважны да вас.
прашу-ж, каб мне́, як буду між вамі, ня быць адважным з тэй упэўненасьцяй, з якой думаю адважыцца супраць некаторых, што лічаць нас так, як быццам мы ходзім водле це́ла.
Прашу ж, каб, прытомны, я ня быў адважны з тэй пэўнасьцяй, каторай думаю быць адважны да тых, што ўважаюць нас за ходзячых подле цела.
Бо мы, ходзячы ў це́ле, не́ водле це́ла ваюем,
Бо, ходзячы ў целе, не ваюем подле цела;
(бо збро́я змаганьня нашага не цяле́сная, але дужа́я Богам на зруйнаваньне цьвярдыняў),
Бо зброя ваяваньня нашага не цялесная, але дужая Богам да бураньня гарадоў:
руйнуючы за́мыслы і ўсякае вывышшаньне, што паўстае́ проці пазнаньня Божага, і бяручы́ ў палон усякае памышле́ньне на послух Хрысту,
Мы бураем задумы й кажную вышыню, што падыймаецца супроці пазнаньня Бога, і імаем у палон кажную думку да паслухменства Хрысту,
і гатовыя аддмсьціць за кожную непаслухмянасьць, калі ваш послух вы́паўніцца.
І маем гатовай помсту кажнаму непаслухменству, як выпаўніцца паслухменства вашае.
Ці на аблічча глядзіцё? Хто пэўны ў сабе́, што ён Хрыстоў, той сам па сабе́ няхай разважае, што, як ён Хрыстоў, гэтак і мы Хрыстовыя.
Ці на выгляд глядзіце? Калі хто пэўны ў сабе, што ён Хрыстоў, няхай уважае ізноў сам подле сябе, што, як ён Хрыстоў, так і мы Хрыстовы.
Бо, каб я і бале́й стаў хваліцца нашай уладай, якую Госпад даў нам на збудаваньне, а не на зьніштажэньне вашае, дык не асароміўся бы.
Бо калі б я й балей хваліўся ўладаю нашай, каторую Спадар даў на будаваньне, а не на бураньне, я не засароміўся б.
Каб не здалося, быццам я палохаю вас пасланьнямі,
Хай ня здасца, што я страшу вас лістамі;
бо, скажуць, пасланьні важкія і сільныя, а бытнасьць це́ла бяссільная і слова няважкае.
Бо кажа: «Лісты ягоныя вагкія а моцныя, але цялесная прытомнасьць ягоная млявая, і мова ягоная пагрэбаваная».
Гэтакі няхай ве́дае тое, што, якія мы словам у пасланьнях, ня будучы, гэткія і дзе́лам, будучы.
Гэта няхай такі ўважае, што якія мы словам лістамі няпрытомныя, такія й прытомныя ўчынкам.
Бо мы не адважаемся стаўляць сябе́ побач ці раўнаваць з тымі, якія самі сябе́ выстаўляюць: тыя, што ме́раюць сябе́ самымі сабою і раўнуюць сябе́ з сабою, неразумныя.
Бо мы ня важым ставіць сябе побач альбо раўнавацца да некатрых, каторыя самы сябе паручаюць. Яны неразумныя, мераючы сябе самымі сабою і раўнуючы сябе да сябе.
А мы не бяз ме́ры хваліцца будзем, але ў ме́ру ме́ркі, што назначыў нам Бог ме́рыць, каб дасягнуць і да вас.
Мы ж не бязь меры хваліцца будзем, але подле меры будавальнае праўды, каторую меру прызначыў нам Бог, каб дасягчы аж вас.
Бо мы ня так, як быццам недасягнуўшыя да вас, лішне цягнемся: бо-ж дасяглі й Эвангельлем.
Бо мы ня робім, натужаючыся, як недасяглыя вас, бо мы прышлі й да вас у Дабравесьці Хрыстовай;
Мы не бяз ме́ры хвалімся чужою працаю, але спадзяе́мся, што з узрастаньнем ве́ры вашай з лішкам узьвялічымся і мы ў вас водле ме́ркі нашае,
Мы ня бязь меры хвалімся чужымі працамі, але спадзяемся, з ростам веры вашае, што багата пашырылася ў вас подле праўды нашае,
каб і дале́й вас навучаць Эвангельля, а не хваліцца прыгатаваным чужой ме́ркай.
Яшчэ багацей абяшчаць Дабравесьць за вамі, ня ў чужой дзелі, ня хвалячыся гатовым.
Бо, хто хваліцца, няхай хваліцца Госпадам (Ерамія 9:24).
Але хто хваліцца, у Спадару хваліся.
Бо ня той варты, хто сам сябе́ хваліць, але каго хваліць Госпад.
Бо ня тый, хто сам сябе паручае, прызнаны, але каго Спадар паручае.