Псалтыр 3 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча

 
 

Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад Абсалёма, сына свайго;
 

Госпадзе! Як намножылася ворагаў маіх! Многа іх паўстае супраць мяне!
 

Многія кажуць аб душы маей: Няма яму ратунку ад Бога. (Зэля)
 

Але Ты, Госпадзе, шчыт для мяне, Ты слава мая і падыймаеш галаву маю.
 

Голасна гукаў я да Госпада, і пачуў мяне з гары Свае сьвятое. (Зэля)
 

Кладуся я й засыпаю; і прабуджаюся, бо Госпад бароніць мяне.
 

Не палохаюся я безьлічы ваякаў, што абступілі мяне наўкола.
 

Устань, Госпадзе! Збаў мяне, Божа мой! Бо ты біў ворагаў маіх па сківіцах, Ты крышыў зубы бязбожнікам.
 

Ад Госпада збаўленьне і над народам Тваім багаслаўленьне. (Зэля)