Псалтыр 101 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Псальм Давідавы. Аб ласцы й справядлівасьці буду я пяяць, — хвалу Табе, Госпадзе, пяяць буду.
 

Дзяржацца буду шляху беззаганнага, — калі да мяне завітаеш? — у чыстасьці сэрца хадзіць буду пасярод дому майго.
 

Не пастаўлю сабе прад вачыма непатрэбныя рэчы; праступства мне ненавісна, ня прыліпне яно да мяне.
 

Здалёк ад мяне будзе фальшывае сэрца, зла не хачу я й ведаць.
 

Я выжану таго, хто ўкрадня чэрніць свайго бліжняга; пышнага й гордага сэрцам не пацярплю.
 

Вочы мае на верных зямлі, каб жылі пры мне; хто шляхам беззаганнасьці ходзе, будзе мне служыці.
 

Ня будзе ў доме маім жыць ніхто, хто здраду снуець; хто ілжу гаворыць, ня ўстоіць прад вачыма маімі.
 

Што-ранак нішчыць я буду ўсіх бязбожных зямлі, каб з места Гасподняга выкараніць усіх, што робяць ліхое.