Псалтыр 13 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Кіраўніку хору: Псальм Давідавы.
 

Дакуль, Госпадзе: ці навекі забудзеш мяне? Дакуль будзеш аблічча Сваё ўкрываць ад мяне?
 

Дакуль пеставаці мне сум у душы маёй, тугу ў сэрцы маім з дня ды на дзень? Дакуль вораг мой будзе мець нада мной перамогу?
 

Глянь і выслухай мяне, Госпадзе Божа мой! Прасьвятлі вочы мае, каб не заснуў я сном сьмяротным,
 

каб ня мог сказаці мой вораг: Я перамог яго! Каб перасьледавацелі мае ня ўзрадаваліся, калі пахіснуся.
 

Я-ж спадзяюся на ласку Тваю; цешыцца сэрца маё з помачы Тваяе. Хваліціму Госпада за дабро, што Ён мне зрабіў.