Мацьвея 16 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага 2012
І, падышоўшы, фарысеі і садукеі, выпрабоўваючы, прасілі Яго паказаць Ім знак з неба.
І падышлі да Яго фарысеі і садукеі, і, выпрабоўваючы, прасілі Яго, каб паказаў ім знак з неба.
Ён жа сказаў ім у адказ: [Калі вечарэе, вы кажаце: «Будзе пагода, бо неба палымнее»;
І Ён, адказваючы, гаворыць ім: «Калі вечарэе, кажаце: “Будзе пагода, бо неба чырвонае”.
а ўранку: Сёння будзе непагадзь, бо неба палымнее і хмурыцца». [Крывадушнікі], аблічча неба вы распазнаваць умееце, а знакаў часу не можаце?]
А раніцай: “Сёння навальніца, бо неба заірдзелася”. [Крывадушнікі,] Выгляд неба вытлумачыць вы ўмееце, а знакаў часу не можаце.
Ліхое і чужаложніцкае пакаленне шукае знака; ды знака яму не дасца, апроч знака Іоны [прарока]. І, пакінуўшы іх, Ён адышоў.
Племя ліхое і чужаложнае знака шукае, ды іншы знак не будзе дадзены, толькі знак Ёны прарока». І, пакінуўшы іх, адышоўся.
Ды, пераправіўшыся на другі бок, [Яго] вучні забыліся ўзяць хлябы.
А калі паплылі вучні Яго праз мора, забыліся ўзяць хлябоў.
Ісус жа сказаў ім: Глядзіце і сцеражыцеся фарысейскай і садукейскай закваскі.
І сказаў ім Ісус: «Чувайце, асцерагайцеся кіслі фарысеяў і садукеяў».
А яны разважалі самі себе, кажучы: Гэта таму, што мы хлябоў не ўзялі.
А яны разважалі між сабой, кажучы: «Хлябоў мы не ўзялі».
Ісус жа, зразумеўшы, сказаў [ім]: Чаму разважаеце між сабою, малаверы, што ў вас няма хлябоў?
Ісус, ведаючы гэта, сказаў: «Што вы, малаверы, разважаеце між сабой, што хлябоў не маеце?
Няўжо вы яшчэ не разумееце і не помніце пра пяць хлябоў на пяць тысяч і колькі кошыкаў назбіралі?
Ці ж яшчэ не разумееце і не помніце пра пяць хлябоў на пяць тысяч чалавек? І колькі кашоў назбіралі?
І ні пра сем хлябоў на чатыры тысячы і колькі кашоў назбіралі?
Ані таксама пра сем хлябоў на чатыры тысячы чалавек? І колькі корабаў набралі?
Як вы не разумееце, што не пра хлябы49 Я казаў вам? Сцеражыцеся ж фарысейскай і садукейскай закваскі.
Няўжо вы не разумееце, што Я не пра хлябы вам гаварыў: “Сцеражыцеся кіслі фарысеяў і садукеяў”»?
Тады яны зразумелі, што Ён казаў, каб яны асцерагаліся не хлебнай закваскі, але фарысейскай і садукейскай навукі.
Тады яны зразумелі, што Ён гаварыў ім, каб не кіслі хлебнай асцерагаліся, але навукі фарысеяў і садукеяў.
Прыйшоўшы ж у ваколіцы Кесарыі Філіпавай, Ісус спытаўся ў Сваіх вучняў, кажучы: Кім людзі лічаць [Мяне], Сына Чалавечага?
І прыйшоў Ісус у межы Цэзарэі Піліпавай, і спытаўся вучняў Сваіх, кажучы: «За каго лічаць людзі Сына Чалавечага?»
Яны ж сказалі: Адны — Іаанам Хрысціцелем; другія ж — Іліёй; іншыя ж — Іераміяй або адным з прарокаў.
А яны сказалі: «Адны за Яна Хрысціцеля, другія за Іллю, а іншыя за Ярэмію або за аднаго з прарокаў».
Ён кажа ім: А вы кім Мяне лічыце?
Кажа Ён ім: «А вы як кажаце, Хто Я ёсць?»
І Сіман Пётр сказаў у адказ: Ты — Хрыстос, Сын Жывога Бога.
Адказваючы, Сімон Пётра сказаў: «Ты — Хрыстос, Сын Бога жывога».
І ў адказ Ісус сказаў яму: Шчаслівы ты, Сімане, сыне Іонін, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Мой Бацька, што ў нябёсах.
А Ісус, адказваючы, сказаў: «Дабраславёны ты, Сімон Бар Ёна, бо не цела і кроў аб’явілі табе, але Айцец Мой, Які ў небе.
І Я кажу табе, што ты Пётр50, і на гэтай скале Я збудую Маю Царкву, і брамы пекла не адолеюць яе.
І Я табе кажу: “Ты — камень (Пётра), і на гэтым камені пабудую царкву Маю, і брамы пякельныя не перамогуць яе.
[І] дам табе ключы ад Царства Нябёсаў; і калі што звяжаш на зямлі, будзе звязана ў нябёсах; а калі што развяжаш на зямлі, будзе развязана ў нябёсах.
Ды дам табе ключы Валадарства Нябеснага; і што звяжаш на зямлі, будзе звязана і ў небе; і што развяжаш на зямлі, будзе развязана і ў небе”».
Тады Ён загадаў [Сваім] вучням, каб нікому не казалі, што Ён [Ісус] Хрыстос.
Потым загадаў вучням, каб нікому не казалі, што Ён [Ісус] Хрыстос.
З таго часу Ісус пачаў адкрываць Сваім вучням, што Ён павінен пайсці ў Іерусалім, і шмат перацярпець ад старэйшын, першасвятароў і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень быць уваскрэшаным.
Ад гэтага часу пачаў Ісус адкрываць вучням Сваім, што трэба Яму ісці ў Ерузалім і многа цярпець ад старэйшын і ад першасвятароў і кніжнікаў ды быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.
І, адвёўшы Яго, Пётр пачаў пярэчыць Яму, кажучы: Няхай будзе літасцівы Бог да Цябе, Госпадзе! Няхай не будзе гэтага з Табою!
І, адвёўшы Яго, Пётра пачаў Яго папракаць, кажучы: «Хай Бог ухавае Цябе, Госпадзе, і гэта не прыйдзе на Цябе».
А Ён, павярнуўшыся, сказаў Пятру: Адыдзі ад Мяне, сатана! Ты спакуса Мне; бо думаеш не пра Божае, а пра чалавечае.
А Ісус, павярнуўшыся, сказаў Пётры: «Ідзі ад Мяне, шатан, бо ты для Мяне згаршэнне. Бо не разумееш тое, што Божае, але што чалавечае».
Тады Ісус казаў Сваім вучням: Калі хто хоча за Мною ісці, няхай адрачэцца ад самога сябе і возьме свой крыж і ідзе ўслед за Мною.
Тады сказаў Ісус вучням Сваім: «Калі хто хоча ісці за Мной, хай зрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой, і ідзе следам за Мной.
Бо хто хоча ўратаваць сваю душу51, той страціць яе52; хто ж страціць сваю душу дзеля Мяне, той знойдзе яе.
Бо хто б хацеў уратаваць душу сваю, загубіць яе. А хто загубіць душу сваю за Мяне, знойдзе яе.
Бо якая карысць чалавеку, калі ён увесь свет здабудзе, а сваёй душы пашкодзіць? Ці што дасць чалавек у абмен за сваю душу?
Бо што за карысць чалавеку, калі ўвесь свет здабудзе, а душы сваёй шкоду ўчыніць? Або што чалавек дасць наўзамен за душу сваю?
Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Свайго Бацькі са Сваімі Анёламі, і тады Ён аддасць кожнаму паводле яго дзеянняў.
Бо Сын Чалавечы прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі і тады аддасць кожнаму паводле спраў яго.
Сапраўды кажу вам: Ёсць некаторыя з тых, што стаяць тут, якія ні ў якім разе не зазнаюць смерці, пакуль не ўбачаць Сына Чалавечага, як Ён прыходзіць у Яго ў царстве.
Сапраўды кажу вам, што некаторыя з тых, што стаяць тут, не пакаштуюць смерці, пакуль не ўбачаць Сына Чалавечага, Які прыходзіць у Валадарстве Сваім».