2 да Карынфянаў 13 разьдзел
Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага 2012
Ужо трэці раз я іду да вас: пры вуснах двух сведак ці трох падцвердзіцца кожнае слова.
Вось, я ўжо трэці раз выбіраюся да вас: «На вуснах двух або трох сведкаў угрунтуецца ўсякая справа».
Я казаў раней калі быў другі раз, і кажу8 загадзя цяпер, адсутнічаючы, тым, хто раней грашыў, і ўсім астатнім, што, калі я зноў прыйду, не злітуюся,
Сказаў я ўжо і паўтараю, як быўшы ў вас за другім разам і непрысутны цяпер, тым, што ўжо раней зграшылі, ды ўсім іншым, што, калі зноў прыбуду, не пашкадую анікога,
калі вы шукаеце доказу, ці гаворыць ува мне Хрыстос, Які не слабы для вас, а дужы ў вас.
бо вы шукаеце доказаў на тое, ці гаворыць ува мне Хрыстос, Які не слабы адносна вас, але моцны ў вас.
бо Ён і ўкрыжаваны быў у слабасці, але жывы сілаю Божай. І мы таксама, хоць слабыя ў Ім, але будзем жыць разам з Ім сілаю Божай у вас.
Хоць Ён быў укрыжаваны ў кволасці, аднак жыве моцай Божай. І мы таксама бяссільныя ў Ім, але жыць будзем з Ім моцай Божай у вас.
Выпрабоўвайце саміх сябе, ці ў веры вы; правярайце сябе. Ці вы не прызнаяце, што Ісус Хрыстос увас? Хіба толькі вы не такія, якімі павінны быць.
Самі сябе даследуйце, ці трымаецеся веры; самі сябе выпрабуйце. Ці не ведаеце аб саміх сабе, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба толькі вы адкінутыя?
Але я спадзяюся, вы даведаецеся, што мы тое, чым павінны быць.
Спадзяюся, што пазнаеце, што мы не адкінутыя.
Мы ж молімся Богу, каб вы не зрабілі нічога благога, — не дзеля таго, каб мы паказалі сябе годнымі ў выпрабаванні, а каб вы самі рабілі дабро, хоць бы мы здаваліся і не тым, чым павінны быць.
Таму просім Бога, каб вы нічога благога не рабілі, не дзеля таго, каб мы паказаліся годнымі, але дзеля таго, каб вы рабілі дабро, а мы былі быццам бы адкінутыя.
Бо мы не можам рабіць што-небудзь супроць праўды, а можам дзеля праўды.
Бо не можам нічога рабіць супраць праўды, але для праўды.
Бо мы радуемся, калі мы слабыя, а вы дужыя; аб гэтым мы і молімся: аб вашым удасканаленні.
Бо мы цешымся, калі мы слабыя, а вы дужыя; пры тым і молімся аб вашай дасканаласці.
Дзеля таго я пішу гэта, у адсутнасці, каб у прысутнасці не давялося мне ўжыць суровасць паводле ўлады, якую Госпад мне даў на стварэнне, а не на руйнаванне.
Таму вось, адсутны, я пішу, каб прысутны ў вас не мусіў паступаць больш сурова, па ўладзе, якую даў мне Госпад на збудаванне, а не на руйнаванне.
Урэшце, браты, радуйцеся, удасканальвайцеся, суцяшайцеся, будзьце аднадумцамі, жывіце ў міры, і Бог любові і міру будзе з вамі.
Урэшце, браты, радуйцеся, будзьце дасканалымі, суцяшайце адзін аднаго, [будзьце] адной думкі, майце супакой, і Бог любові і супакою хай будзе з вамі.
Прывітайце адзін аднаго святым пацалункам. Вітаюць вас усе святыя.
Прывітайце адзін аднаго святым пацалункам. Вітаюць вас усе святыя.
Ласка Госпада [нашага] Ісуса Хрыста, і любоў Бога, і лучнасць Святога Духа няхай будзе з усімі вамі. [Амін].
Ласка Госпада Ісуса Хрыста, і любоў Бога, і лучнасць Духа Святога з усімі вамі.