Марка 16 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Чарняўскага 1999
І калі міну́ла субота, Марыя Магдалíна і Марыя Іа́кавава, і Саламíя купілі духмя́насцяў, каб, прыйшоўшы, пама́заць Яго.
І калі мінула субота, Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба, і Салямэя накуплялі духмянасьцяў, каб пайсьці і намасьціць Езуса.
І вельмі рана ў першы дзень тыдня прыходзяць да магілы, калі ўзышло сонца,
І вельмі рана, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы, калі ўзыходзіла сонца.
і гаварылі між сабою: хто адва́ліць нам ка́мень ад увахода ў магілу?
А гаварылі яны між сабою: "Хто нам адваліць камень ад уваходу ў магілу?"
І, паглядзе́ўшы, бачаць, што ка́мень адва́лены; а быў ён надта вялікі.
І, глянуўшы, бачаць яны адвалены камень. А ён быў велізарны.
І, увайшоўшы ў магілу, яны ўбачылі юнака́, што сядзеў справа, апра́нуты ў белы ўбор; і жахну́ліся.
І, увайшоўшы ў магілу, убачылі юнака, седзячага па правым баку, адзетага ў белае адзеньне, і аслупянелі.
А ён кажа ім: не жаха́йцеся. Іісуса шукаеце Назаранíна, распя́тага; Ён уваскрэс, Яго няма тут. Вось месца, дзе паклалі Яго.
Але ён адазваўся да іх: "Ня бойцеся, шукаеце Езуса Назарэйца, укрыжаванага. Ён уваскрос, няма Яго тут, вось месца, дзе быў паложаны.
Але ідзіце, скажы́це вучням Яго і Пятру, што Ён будзе ране́й за вас у Галіле́і; там Яго ўбачыце, як Ён казаў вам.
Але ідзіце і паведаміце вучням Ягоным і Пятру: "Ён ідзе перад вамі ў Галілею; там Яго ўбачыце, як вам казаў".
І, выйшаўшы, пабеглі яны ад магілы; іх ахапíла трымце́нне і жах, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.
І яны, выйшаўшы, пабеглі ад магілы, бо ахапіў іх страх ды трывога, і нікому не казалі, бо баяліся.
А Іісус, уваскрэсшы ў першы дзень тыдня, явіўся перш Марыі Магдалíне, з якой вы́гнаў быў сем дэманаў.
Уваскросшы на сьвітаньні ў першы дзень тыдня, Езус найперш паказаўся Марыі Магдалене, з каторай выгнаў сем дэманаў.
Яна, пайшоўшы, абвясцíла тым, што былí з Ім, якія смуткава́лі і плакалі;
А яна пайшла і паведаміла тым, што з Ім хадзілі, сумным і плачучым.
і тыя, пачуўшы, што Ён жывы́ і што яна бачыла Яго, не паверылі.
Але яны, пачуўшы, што Ён жыве і што ёй паказаўся, ня ўверылі.
Пасля ж гэтага явіўся Ён у іншым вобразе двум з іх дарогаю, калі яны ішлі ў сяло.
Пасьля паказаўся двум з іх у іншым выглядзе ў дарозе ў вёску.
І тыя, пайшоўшы, абвясцíлі астатнім; але і ім не паверылі.
І яны пайшлі і расказалі іншым, але і ім не паверылі.
Нарэшце, явіўся Ён і самім адзіна́ццаці, калі яны ўзляжа́лі на вячэры, і дакара́ў іх за нявер’е і жорсткасць сэрца, што яны тым, хто бачыў Яго Уваскрэслага, не паверылі.
Нарэшце паказаўся Адзінаццаці, калі сядзелі пры стале, і карыў іхняе недаверства і закамянеласьць сэрца, што не паверылі тым, каторыя бачылі Яго ўваскросшага.
І сказаў ім: ідучы́ па ўсім свеце, прапаве́дуйце Ева́нгелле ўсяму стварэ́нню.
І сказаў ім: "Ідзіце на ўвесь сьвет і вясьціце Эвангельле ўсяму стварэньню".
Хто ўверуе і ахры́сціцца, той спасёны будзе; а хто не ўверуе, асу́джаны будзе.
Хто ўверыць і прыме хрост, будзе збаўлены. Хто ж ня ўверыць, будзе асуджаны.
А тых, хто ўверуе, будуць суправаджа́ць знаме́нні такія: íмем Маім будуць яны выганя́ць дэманаў; будуць гаварыць новымі мовамі;
А тым, што ўвераць, будуць такія знакі: у імя Маё будуць выганяць дэманаў, новымі мовамі гаварыць будуць,
будуць браць змей; а калі што смяротнае вы́п’юць, не пашко́дзіць ім; на хворых ускладу́ць ру́кі, і тыя будуць здаровыя.
рукамі зьмеяў будуць браць, ды хоць бы што атрутае выпілі, не пашкодзіць ім, на хворых рукі класьці будуць, і яны здаравець будуць".
І вось, Гасподзь пасля таго, як гаварыў да іх, узнёсся на неба і сеў правару́ч Бога.
І пасьля размовы з імі Госпад Езус узьнёсься ў неба, і сеў па правіцы Божай.
А яны, вы́йшаўшы, прапаве́давалі ўсюды, і Гасподзь садзе́йнічаў ім і пацвярджа́ў сло́ва знаме́ннямі ўслед. Амінь.
А яны, пайшоўшы, вясьцілі ўсюды (Слова Божае), а Госпад успамагаў іх і сьцьвярджаў словы іхнія знакамі.