1 да Цімафея 6 разьдзел

Першае пасланьне да Цімафея
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Усе, хто пад ярмом як рабы, няхай лічаць гаспадароў сваіх годнымі ўсякай пашаны, каб не зневажа́лася імя́ Божае і вучэнне.
 

Тыя ж, у каго гаспадары веруючыя, няхай не ставяцца да іх нядба́йна з-за таго, што яны браты, а яшчэ больш няхай служаць ім, бо яны веруючыя і ўзлю́бленыя як удзельнікі дабрадзейства. Вучы гэтаму і настаўляй.
 

Калі нехта навучае іншаму і не прытры́мліваецца здаровых слоў Госпада нашага Іісуса Хрыста і вучэння, адпаве́днага набо́жнасці,
 

той узганары́ўся, нічога не ведае, а хваравіта захо́плены спрэчкамі і сваркамі, ад якіх узніка́юць за́йздрасць, зва́ды, блюзне́рства, ліхія падазрэ́нні,
 

суты́чкі паміж людзьмі з сапсава́ным розумам і пазба́ўленых ісціны, якія лічаць набожнасць крыніцаю прыбы́тку. Трымайся ад такіх дале́й.
 

Вось вялікі прыбы́так — быць набо́жным і задаво́леным.
 

Бо мы нічога не прынеслі ў свет; ясна, што і вы́несці з яго нічога не можам.
 

Дык ма́ючы е́жу і вопратку, будзем задаво́лены гэтым.
 

А тыя, што хочуцьбыць бага́тымі,трапля́юць у спакусу, і ў пастку, і ў многія неразумныя і шкодныя жаданні, якія штурха́юцьлюдзейу бяду і пагібель;
 

бо корань усякага зла — гэта срэбралю́бства, адда́ўшыся якому, некаторыя ўхіліліся ад веры і самі сабе прыне́слі многія паку́ты.
 

Ты ж, чалавеча Божы, пазбяга́й гэтага, а імкніся да праведнасці, набо́жнасці, веры, любові, цярплівасці, лагоднасці;
 

падзвіза́йся добрым подзвігам веры, старайся дасягну́ць вечнага жыцця, да якога і пакліканы ты, і вы́знаў добрае вызна́нне перад многімі сведкамі.
 

Перад Богам, Які ўсяму дае жыццё, і перад Хрыстом Іісусам, Які засве́дчыў перад Понціем Пілатам добрае вызнанне, наказваю табе
 

зберагчы́ запаведзь чыстаю і бездако́рнаю да яўле́ння Госпада нашага Іісуса Хрыста,
 

якое ў свой час адкры́е блажэ́нны і адзіны Уладар, Цар над царамі і Гасподзь над гаспадарамі,
 

адзіны, Які ма́е бессмяротнасць, Які жыве ў святле непрысту́пным, Якога ніхто з людзей не бачыў і бачыць не можа. Яму пашана і ўладарства вечнае! Амінь.
 

Багатых у цяперашнім веку настаўляй, каб яны не ганарыліся і спадзяваліся не на багацце нетрыва́лае, а на Бога жывога, Які ўсё дае нам шчодра для здаво́лення;
 

каб яны рабілі дабро, багаце́лі добрымі справамі, былі шчодрымі і дзяліліся з іншымі,
 

тым самым збіра́ючы сабе скарб — добрую аснову на будучае, каб дасягну́ць вечнага жыцця.
 

О, Цімафей! даве́ранае табе захавай, ухіля́ючыся аднікчэмнага пустаслоўя і супярэ́чнасцейілжывых ведаў;
 

вызнаючы́ іх, некаторыя адступілі ад веры. Благадаць з табою. Амінь.