Псалтыр 110 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Давідавы. Псальм. Сказаў Ягова Госпаду майму: «Сядзі праваруч Мяне, пакуль Я пакладу ворагаў Тваіх у падножжа Стопаў Тваіх.
 

Жазло магутнасьці Тваёй пашле Ягова зь Сыёну. Валада́ры сярод ворагаў Тваіх!
 

Народ Твой у дзень магутнасьці ўлады Тваёй поўны адданасьці (Табе) і духовых высілкаў. У зьзяньні Сьвятасьці, з улоньня досьвітку — Табе раса юнацтва Твайго».
 

Ягова прысягнуў, і Ён ня раскаецца: «Ты Сьвятар навекі па ўзору Мэлхісэдэкаваму».
 

Мой Госпад ёсьць праваруч Цябе. Ён трушчыць каралёў у дзень Ягонага гневу.
 

Ён будзе судзіць сярод паганаў. Ён напоўніць трупамі. Ён раструшчыць галаву над зямлёй вялікай.
 

Ён у дарозе нап’ецца з патоку. Затым Ён падніме галаву.