Псалтыр 112 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Хваліце вы Ягову! Шчасьлівы чалавек, які баіцца Ягову, (і) шчыра любіць Прыказаньні Ягоныя.
 

Магутным будзе насеньне ягонае на зямлі. Род праведных будзе багаславёны.
 

Дастатак і багацьце ў доме ягоным. Справядлівасьць ягоная трывае вечна.
 

У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым. (Ён ёсьць) міласэрны і спагадлівы, і справядлівы.
 

Добры чалавек ёсьць міласэрны і пазычае, ён вядзе справы свае разважліва,
 

дык у вечнасьці ён ня пахісьнецца. У вечнай памяці будзе справядлівы.
 

Ён ня будзе баяцца ліхой чуткі. Цьвёрдае сэрца ягонае. Яно давярае Ягове.
 

Умацаванае сэрца ягонае. Ён ня будзе баяцца, пакуль ён будзе бачыць ворагаў сваіх.
 

Ён рассыпаў, Ён раздаў тым, хто ў галечы. Справядлівасьць Ягоная трывае вечна. Рог Ягоны будзе ўзьнесены ў славе.
 

Бязбожнік гэта ўбачыць і раззлуецца, ён будзе скрыгатаць зубамі сваімі і зьнікне. Жаданьне бязбожнікаў загіне.