Псалтыр 133 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Гля! як добра і як прыемна, калі браты жыць разам, ды яшчэ і ў адзінстве.
 

(Гэта) быццам каштоўны алей на галаве, які сьцякае на бараду, бараду Агаронавую, які сьцякае на край шаты ягонавай,
 

як раса Гэрмону, якая спадае на горы Сыёну, бо там Ягова наказаў багаславеньне, жыцьцё на векі вякоў.