Псалтыр 15 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Псальм Давідавы. Ягова, хто будзе перабываць у жытле Тваім? Хто будзе жыць на Тваёй сьвятой гары?
 

Той, хто ходзіць бяззаганна і робіць справядлівасьць, і гаворыць праўду ў сэрцы сваім,
 

ня паклёпнічае языком сваім, ня робіць благога сябру свайму і ня ўзводзіць ганьбы на блізкага свайго.
 

Таму, у чыіх вачах пагарда дзеля адкíненага і пашана дзеля багабойных перад Яговам; хто, хоць бы са шкодай для сябе прысягае, але ня адмаўляецца;
 

хто грошы свае ня аддае на квоту і ня прыймае подкупу су́праць нявіннага. Хто гэтак робіць, ня пахісьнецца ніколі.