Псалтыр 23 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Псальм Давідавы. Ягова ёсьць Пастух мой. Нічога мне ня будзе бракаваць.
 

На пасьвішчах зялёных Ён пасьвіць мяне, і да водаў ціхіх Ён водзіць мяне.
 

Ён мацуе душу́ маю. Ён кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля Імя Ягонага.
 

Нават, калі я пайду далінаю сьмяротнага ценю, ня зьлякаюся ліха, бо Ты са мною: Твая па́ліца і Тваё жазло́ — яны суцяшаюць мяне.
 

Ты рыхтуеш перада мною стол перад абліччам уціскальнікаў маіх. Ты намасьціў алеем галаву маю. Келіх мой напоўнены да краёў.
 

Сапраўды, дабрыня і міласэрнасьць будуць крочыць за мной усе дні майго жыцьця. І я буду жыць у Доме Яговы вечна.