Псалтыр 67 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Кіраўніку хору. Са струннай ігрой. Псальм. Песьня.
 

Хай Бог будзе да нас літасьцівы і багаславіць нас. Хай Ён асьвятлíць нас сьвятлом Аблічча Свайго; Зэля,
 

каб пазналі на зямлі шлях Твой, між усіх народаў збаўленьне Тваё.
 

Хай вызнаюць Цябе народы, Божа, хай вызнаюць Цябе народы ўсе.
 

Хай радуюцца ды ўрачыста радуюцца народы, бо Ты су́дзіш людзей у справядлівасьці, і Ты кіруеш на зямлі народамі. Зэля.
 

Хай вызнаюць Цябе народы, Божа, хай вызнаюць Цябе народы ўсе.
 

Зямля дала́ плод свой. Хай багаславіць нас Бог, Бог наш.
 

Хай багаславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе канцы зямлі.