Псалтыр 93 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Ягова валадарыць, як кароль. Ён апрануўся ў веліч. Ягова апрануўся; Ён падперазаўся сілай. Сапраўды, сусьвет умацаваны. Ён ня пахісьнецца.
 

Умацованы Пасад Твой ад спрадвечных часоў. Ты ёсьць з спрадвечных часоў.
 

Патокі падымаюць, Ягова, патокі ўзьнімаюць голас свой. Узьнімаюць патокі хвалі свае.
 

(Голас) Яговы ў вышынí больш магутны, чым шум водаў многіх, чым (шум) марскіх буру́наў.
 

Сьведчаньні Твае вельмі пэўныя. Дому Твайму належыць Сьвятасьць, Ягова, на векі.