Псалтыр 104 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Багаславі душа мая Ягову! Ягова, Бог мой, Ты надзвычайна вялікі. У бляск і гонар апрануты Ты;
 
Вызнавайце Госпада і прызывайце імя Яго, абвяшчайце між народамі пра справы Яго.

Каторы сьвятлом акрываешся быццам шатай, Каторы Нябёсы прасьціраеш, як шырокі дах,
 
Спявайце Яму і грайце псальмы Яму, апавядайце пра ўсе Яго цуды.

Каторы Свае вышынныя харомы кладзеш у водах, Каторы аблокі ператвараеш у Сваю калясьніцу, Каторы крочыш на крылах ветру,
 
Пахваляйцеся іменем святым, хай цешыцца сэрца тых, што шукаюць Госпада.

Каторы духаў робіш Ангеламі Сваімі, полымя агню служкамі Сваімі.
 
Шукайце Госпада і магутнасці Яго, аблічча Яго шукайце заўсёды.

Ён угрунтаваў зямлю на цьвёрдых асновах ейных. Яна ня пахісьнецца ў векі вечныя.
 
Памятайце пра цуды Яго, якія ўчыніў, знакі Яго і прысуды Яго вуснаў.

Бяздоньнем, як вопраткай, накрыў Ты яе. Над горамі стаялі воды.
 
Патомства Абрагамава, слугі Яго, сыны Якубавы, выбраннікі Яго.

Ад пагрозы Тваёй яны ўцяклі. Ад голасу грому Твайго яны пасьпяшаліся прэч —
 
Ён, Госпад Бог наш; па ўсёй зямлі суды Яго.

узьнімаюцца горы; запада́юць даліны — на мейсца, што Ты ім прызначыў.
 
Памятае Ён вечна пра Свой запавет, пра абяцанне, якое даў Ён на тысячу пакаленняў,

Ты паклаў ім мяжу, якую яны ня пераступяць. Яны ня вернуцца, каб пакрыць зямлю.
 
на прымірэнне, якое ўсталяваў Ён з Абрагамам, і пра прысягу Сваю Ізааку.

(Ты ёсьць Той,) Каторы крыніцы адпраўляеш ў рэкі. Цякуць яны паміж гораў.
 
Устанавіў Ён гэта для Якуба, як закон для Ізраэля, як вечнае прымірэнне,

Яны пояць усіх зьвяроў поля. Дзікія аслы спатольваюць сваю смагу.
 
кажучы: «Табе дам зямлю Ханаан, як шнур спадчыны вашай»,

Каля іх жывуць птушкі нябесныя. Праз гольле (дрэў) яны падаюць голас свой.
 
калі былі лікам малымі, вельмі нешматлікімі і прыхаднямі ў ёй

(Ты ёсьць Той,) Каторы горы поіць са Сваіх вышынных харомаў — ад плоду Тваіх твораў насычаецца зямля —
 
і вандравалі ад племя да племя і ад валадарства да другога народа,

Каторы гадуеш траву для жывёлы і зеляніну на спажытак чалавеку, каб здабываў зь зямлі ежу
 
не дазволіў Ён, каб [які] чалавек крыўдзіў іх і пакараў за іх цароў:

і віно, якое вяселіць сэрца чалавека, і алей, ад якога твар (ягоны) блішчыць, і хлеб, (які) сілкуе сэрца чалавека.
 
«Не чапайце намашчэнцаў Маіх і прарокам Маім не рабіце зла».

Хай насычаюцца дрэвы Яговы, кедры Лівану, якія Ён насадзіў,
 
А потым наклікаў голад на зямлю, і змарнаваў увесь запас хлеба.

дзе птушкі робяць гнёзды; бусел, на кіпарысах дом ягоны.
 
Паслаў перад імі чалавека; у няволю быў прададзены Язэп.

Высокія горы — для горных казлоў, скалы — схоў для дама́наў.
 
Сціснулі кайданамі ногі яму, у жалеза ўвайшла шыя яго,

Ён стварыў месяц для вызначэньня пэўных часоў. Сонца ведае свой захад.
 
пакуль не надышло слова Яго, пакуль прамова Госпада не ачысціла яго.

Ты робіш цемру, і становіцца ноч. І ў ёй рухаюцца ўсе лясныя зьвяры.
 
Паслаў цар і вызваліў яго, валадар народаў даў яму волю;

Маладыя львы рыкаюць аб здабычы і шукаюць у Бога ежы сваёй.
 
устанавіў яго гаспадаром над сваім домам і князем над ўсёй сваёй маёмасцю,

Сонца ўзыходзіць: яны зьбіраюцца і кладуцца ў свае логвішчы.
 
каб вучыў ён князёў яго паводле волі сваёй і каб яго старцаў навучаў мудрасці.

Чалавек выходзіць на занятак свой і да працы сваёй аж да вечара.
 
І ўвайшоў Ізраэль у Егіпет, і Якуб стаў прыхаднем у зямлі Хама.

Як шматлікія дзеі Твае, Ягова! Усіх іх Ты ўчыніў у мудрасьці. Зямля поўная багацьця Твайго.
 
І Ён размножыў вельмі народ Свой і зрабіў яго мацнейшым за яго непрыяцеляў.

Тут мора вялікае і шырокае на абодва бакі. Там безьліч жывых істот, якія рухаюцца, жывёлы малыя і вялікія.
 
І павярнуў Бог іх сэрца, каб у нянавісці мелі народ Яго і каб хітрасць чынілі супраць слуг Яго.

Там плывуць караблі. (Там) левіятан, якога Ты стварыў, каб ён у ім гуляў.
 
Паслаў Ён Майсея, слугу Свайго, Аарона, якога абраў.

Усе яны чакаюць ад Цябе, каб Ты ім даў есьці у свой час.
 
Паклаў Ён на іх словы знакаў Сваіх і цудаў у зямлі Хама.

Ты даеш ім: яны зьбіраюць. Ты расчыняеш Тваю Руку: яны насычаюцца дабром.
 
Наслаў цемру і зрабіў цёмна, але яны працівіліся словам Яго.

Ты хаваеш Аблічча Тваё: яны палохаюцца. Ты адбіраеш у іх дыханьне: яны здыхаюць, і ў пыл свой яны вяртаюцца назад.
 
Перамяніў воды іх у кроў і вынішчыў іх рыбаў.

Ты пасылаеш Духа Твайго: яны ствараюцца, і Ты абнаўляеш аблічча зямлі.
 
Спарадзіла іх зямля жабаў аж да пакояў цароў іх.

Хай будзе слава Ягове вавек. Хай радуецца Ягова зь Дзеяў Сваіх.
 
Сказаў Ён, і прыляцела хмара мух, і скініфы — па ўсіх межах іх.

Ён глядзіць на зямлю, і яна дрыжыць. Ён дакранаецца да гор, і яны дымяцца.
 
Учыніў Ён ім град замест дажджу і агонь палымяны ў зямлі іх.

Я буду сьпяваць Ягове ўсё маё жыцьцё. Я буду іграць майму Богу, пакуль я ёсьць.
 
Пабіў вінаград іх і фігі іх і панішчыў дрэвы ў іх межах.

Хай будзе прыемным Яму мой роздум. (Я) буду радавацца ў Ягове.
 
Сказаў, і нахлынула саранча і вусені, якім не было падліку.

Хай зьгінуць грэшнікі зь зямлі, і няхай больш ня будзе бязбожнікаў. Багаслаў Ягову, душа мая! Хваліце Ягову!
 
І пажэрла яно ўсю траву ў іх зямлі, і пажэрла яно плод зямлі іх.