Лукаша 17 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2012
І сказаў вучням: нямагчыма ня прыйсьці спакусам, але гора таму, праз каго (яны) прыходзяць.
І гаворыць Ён вучням Сваім: «Немагчыма, каб не прыйшлі згаршэнні, але гора таму, праз каго яны прыходзяць.
Лепш было б яму, калі б млыновы жоран павесілі яму на шыю і ўкінулі ў мора, чым каб (ён) спакусіў аднаго з малых гэтых.
Лепш было б яму, каб павесіць яму жоран млынавы на шыю ды ўкінуць у мора, чым бы ён згоршыў аднаго з малых гэтых.
Назірайце за сабой. Калі саграшыць супраць цябе брат твой, дакары яго, і калі пакаецца, даруй яму;
Сачыце за сабой! Калі брат твой зграшыў супраць цябе, насварыся на яго і, калі навернецца, адпусці яму.
і калі сем разоў на дзень саграшыць супраць цябе і сем разоў зьвернецца да цябе, кажучы: каюся — даруй яму.
І, калі б сем разоў на дзень зграшыў адносна цябе і сем разоў звярнуўся да цябе, кажучы: “Каюся за гэта”, — адпусці яму».
І сказалі Апосталы Госпаду: дадай нам веры.
І сказалі апосталы Госпаду: «Павяліч нам веру».
Госпад жа сказаў: калі б (вы) мелі веру з гарчычнае зерне, сказалі бы гэтай шаўкоўніцы: будзь выкарчавана з корнем і будзь пасаджана ў мора, і (яна) паслухалася б вас.
А Госпад сказаў: «Калі б вы мелі веру як зярнятка гарчычнае, дык сказалі б гэтаму дрэву морвы: “Вырвіся з коранем і перасадзіся ў мора”, і яно паслухала б вас.
Хто ж сярод вас, маючы раба, што арэ ці пасе, каторы вярнуўшамуся з поля скажа: адразу, падыйшоўшы, узьляж ля стала?
А хто з вас, маючы паслугача аратага або пастуха, калі ён вернецца з поля, скажа яму: “Ідзі хутчэй за стол”?
Але ці ня скажа яму: прыгатуй (мне) што-небудзь павячэраць і, падперазаўшыся, служы мне, пакуль пад’ем і вып’ю, а пасьля гэтага будзеш есьці і піць ты?
І ці не скажа: “Прыгатуй мне вячэру і падперажыся ды паслугуй мне, пакуль буду есці і піць, а потым ты будзеш есці і піць”?
Ці мае (ён) падзяку слузе гэтаму, што ён выканаў зага́данае яму? Ня думаю.
Ці ён дзякуе слузе таму, што ён зрабіў тое, што яму загадана?
Так і вы, калі выпаўніце ўсё, зага́данае вам, кажыце: мы нічога ня вартыя рабы, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць.
Так і вы, калі споўнілі ўсё, што вам загадана, кажыце: “Паслугачы мы нічым не пазарадныя; што павінны былі зрабіць, зрабілі”».
І сталася, як Ён ішоў да Ярузаліму, Ён праходзіў паміж Самарай і Галілеяй.
І сталася, калі ішоў Ён у Ерузалім, праходзіў між Самарыяй і Галілеяй.
І калі Ён уваходзіў у адно сяло, Яго сустрэлі дзесяць пракажоных мужчын, якія спыніліся воддаль;
І калі ўваходзіў у адно паселішча, перанялі Яго дзесяць чалавек пракажоных, якія сталі здалёк
і яны закрычалі, кажучы: Ісус Настаўнік! памілуй нас.
і крычалі ўголас, кажучы: «Ісусе, Вучыцель, памілуй нас!»
І, убачыўшы, (іх Ён) сказаў ім: ідзіце, пакажыцеся сьвятарам. І сталася: калі яны ішлі, ачысьціліся.
Ён, як убачыў іх, сказаў: «Ідзіце, пакажыцеся вашым святарам». І сталася, што, калі яны ішлі, ачысціліся.
Адзін жа зь іх, убачыўшы, што аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога,
Адзін жа з іх, як аглядзеўся, што стаў здаровы, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога,
і ўпаў ніцма да Ног Ягоных, дзякуючы Яму, і ён быў самарац.
і паў на твар ля ног Яго, дзякуючы Яму; а быў ён самарыцянін.
І, загаварыўшы, Ісус сказаў: ці ня дзесяць былі ачышчаны? Дзе ж дзевяць?
І, адказваючы, Ісус сказаў: «Ці не дзесяць было ачышчаных? І дзе ж дзевяць?
Чаму ў іх ня знайшлося сумленьня, вярнуўшыся, аддаць славу Богу, акрамя гэтага чужаземца?
Не знайшоўся з іх ніхто, хто б вярнуўся, каб аддаць хвалу Богу, акрамя гэтага чужынца?»
А яму сказаў: устань (і) ідзі; вера твая ўратавала цябе.
І гаворыць яму: «Устань, ідзі: вера твая выратавала цябе».
А будучы запытаны хварысэямі, калі прыйдзе Гаспадарства Бога, Ён адказаў ім і сказаў: ня прыхо́дзе Гаспадарства Бога відавочна;
І, запытаны фарысеямі, калі надыдзе Валадарства Божае, адказваючы, сказаў ім: «Валадарства Божае не прыйдзе відавочна
і ня скажуць: вось тут (яно), ці вось там (яно). Бо вось Гаспадарства Бога паміж вас ёсьць.
і не скажуць: “Вось тут” або: “Там”; вось жа Валадарства Божае ўнутры вас ёсць».
А вучням сказаў: прыйдуць дні, калі пажадаеце ўбачыць адзін з дзён Сына Чалавечага і ня ўбачыце.
І гаворыць вучням: «Прыйдуць дні, калі вы будзеце прагнуць бачыць хоць адзін дзень Сына Чалавечага і не ўбачыце.
І скажуць вам: «вось тут», ці «вось там», ня хадзіце і ня бяжыце ўсьлед.
І скажуць вам: “Вось тут”, “Вось там”; не ідзіце і не шукайце.
Бо як бліскавіца, блíскаючы ад аднаго краю неба да другога краю неба, асьвятляе, так будзе і Сын Чалавечы ў дзень Свой.
Бо, як маланка, ззяючы з-пад неба, асвятляе тое, што пад небам, такім будзе і Сын Чалавечы ў дзень Свой.
Але перш Яму належыць шмат адпакутаваць і быць адрынутым родам гэтым.
Але трэба, каб Ён перш многа перацярпеў ды быў адкінуты гэтым пакаленнем.
І як сталася ў дні Ноя, так будзе і ў дні Сына Чалавечага:
І як сталася ў дні Ноя, так будзе ў дні Сына Чалавечага:
елі, пілí, жаніліся, выходзілі замуж аж да таго дня, як Ной увайшоў у карабель, і прыйшоў патоп і зьнішчыў усіх.
елі і пілі, жаніліся і замуж выдавалі аж да дня, калі Ной увайшоў у арку, і прыйшоў патоп, і выгубіў усіх.
Таксама як сталася ў дні Лота: елі, пілí, куплялі, прадавалі, садзíлі, будава́лі;
Падобна, як сталася ў дні Лота: елі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі;
але (ў) той дзень, калі Лот выйшаў із (местаў) Садомскіх, лінуў дажджом зь неба агонь і серка і зьнішчыў усіх.
аж у дзень, калі Лот выйшаў з Садома, паліліся з неба дажджом агонь ды серка і выгубілі ўсіх.
Такім будзе той дзень, калі будзе яўлены Сын Чалавечы.
Так будзе ў дзень, калі Сын Чалавечы аб’явіцца.
У той дзень, хто будзе на даху, а рэчы ягоныя ў доме, няхай ня зыходзе ўзяць іх; і хто (будзе) ў полі таксама няхай ня вяртаецца назад.
У той дзень, хто будзе на даху, а прылады яго дома, хай не сыходзіць, каб іх забраць; і хто на полі, хай таксама не вяртаецца.
Памятайце жонку Лота.
Памятайце пра жонку Лота.
Дык хто імкнецца жыцьцё сваё захаваць, загубіць яго, а калі хто яго загубіць, (той) захавае яго.
Калі б хто стараўся душу сваю зберагчы, загубіць яе, а хто загубіць яе, той ажывіць яе.
Кажу вам: у тую ноч будзе двое на адной пасьцелі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты;
Кажу вам: у тую ноч будуць удвух на адным ложку: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты;
будуць дзьве малоць разам: адна будзе ўзята, а другая пакінута;
дзве будуць малоць разам: адна будзе ўзята, а другая пакінута.
двое будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты.
[Удвух будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты.]»
І, адказаўшы, пытаюцца ў Яго: «дзе, Госпадзе?» Ён жа сказаў ім: «дзе труп (умярцьвёная плоць), там будуць сабраны арлы».
Адказваючы Яму, яны кажуць: «Дзе, Госпадзе?» А Ён сказаў ім: «Дзе будзе цела, там збяруцца і арлы».