Псалтыр 129 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Яны шмат уціскалі мяне ад юнацтва майго, хай скажа Ізраэль.
 

Яны шмат уціскалі мяне ад юнацтва майго. Але яны мяне ня перамаглі.
 

На хрыбце маім аралі аратыя, яны праклалі доўгія барозны свае.
 

Але Ягова справядлівы. Ён расьсек вяроўкі бязбожнікаў.
 

Хай будуць пасаромлены і павернены наўцёкі ўсе, якія нянавідзяць Сыён!
 

Няхай яны будуць, як трава на дахах дамоў, якая высыхае раней, чым яе вырвуць,
 

якой жнец ня напаўняе рукí сваёй, і вязальнік снапоў (ня напаўняе) лано сваё;
 

і праходзячыя міма хай ня скажуць: «Багаславеньне Яговы хай будзе над вамі, (і хай ня скажуць) мы багаслаўляем вас Імем Яговы».