Быццё 5 разьдзел
Быццё
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2002
І вось радавод Адама: калі Бог стварыў чалавека, паводле падабенства Божага стварыў яго,
Вось радавод патомкаў Адама. Калі Бог стварыў чалавека, стварыў яго на падобнасьць Божую.
мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя: чалавек, у дзень стварэньня іх.
Ён стварыў мужчыну і жанчыну, і дабраславіў іх, і назваў іх «чалавек» тады, калі іх стварыў.
Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіў сына паводле падабенства свайго і паводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф.
Калі Адам меў сто трыццаць гадоў, нарадзіўся ў яго сын, на вобраз і падобнасьць яго, і ён даў яму імя Сэт.
Дзён Адама пасьля нараджэньня ім Сіфа было васямсот гадоў, і спарадзіў ён сыноў і дачок.
А па нараджэньні Сэта Адам пражыў васемсот гадоў, меў яшчэ сыноў і дачок.
А ўсіх дзён жыцьця Адамавага было дзевяцьсот трыццаць гадоў; і ён памёр.
І памёр Адам, пражыўшы агулам дзевяцьсот трыццаць гадоў.
Сіф жыў сто пяць гадоў і спарадзіў Эноса.
Таксама Сэт пражыў сто пяць гадоў і меў сына Эноша.
Пасьля нараджэньня Эноса Сіф жыў васямсот сем гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
Па нараджэньні Эноша пражыў Сэт васемсот сем гадоў, меў яшчэ сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Сіфавых было дзевяцьсот дванаццаць гадоў; і ён памёр.
А агулам пражыў Сэт дзевяцьсот дванаццаць гадоў і памёр.
Энос жыў дзевяноста гадоў і спарадзіў Каінана.
Энош, пражыўшы дзевяноста гадоў, меў сына Кенана.
Пасьля нараджэньня Каінана Энос жыў васямсот пятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
Па нараджэньні Кенана пражыў яшчэ Энош васемсот пятнаццаць гадоў і меў сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Эносавых было дзевяцьсот пяць гадоў; і ён памёр.
Агулам Энош пражыў дзевяцьсот пяць гадоў і памёр.
Каінан жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Малелэіла.
Таксама Кенан пражыў семдзесят гадоў і меў сына Маляліэля.
Пасьля нараджэньня Малелэіла Каінан жыў васямсот сорак гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
А па нараджэньні Маляліэля Кенан пражыў васемсот сорак гадоў і меў яшчэ сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Каінанавых было дзевяцьсот дзесяць гадоў; і ён памёр.
Агулам Кенан пражыў дзевяцьсот дзесяць гадоў і памёр.
Малелэіл жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Ярэда.
Пражыў вось Маляліэль шэсьцьдзесят пяць гадоў і меў сына Ярэда.
Пасьля нараджэньня Ярэда Малелэіл жыў васямсот трыццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
А па нараджэньні Ярэда Маляліэль пражыў васемсот трыццаць гадоў і меў сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Малелэілавых было васямсот дзевяноста пяць гадоў; і ён памёр.
Агулам пражыў Маляліэль васемсот дзевяноста пяць гадоў і памёр.
Ярэд жыў сто шэсьцьдзясят два гады і спарадзіў Эноха.
Пражыў вось Ярэд сто шэсьцьдзесят два гады і меў сына Геноха.
Пасьля нараджэньня Эноха Ярэд жыў сто восемдзесят гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
А па нараджэньні Геноха Ярэд жыў васемсот гадоў і меў сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Ярэдавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады; і ён памёр.
Агулам Ярэд пражыў дзевяцьсот шэсьцьдзесят два гады і памёр.
Энох жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Мафусала.
Вось жа Генох жыў шэсьцьдзесят пяць гадоў і меў сына Мэтушаляха.
І хадзіў Энох прад Богам, пасьля нараджэньня Мафусала, трыста гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
Генох па нараджэньні Мэтушаляха жыў з Богам трыста гадоў і меў сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Эноха было трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў.
Агулам Генох пражыў трыста шэсьцьдзесят пяць гадоў.
І хадзіў Энох прад Богам; і ня стала яго, бо Бог узяў яго.
І жыў ён у прыязьні з Богам, і зьнік, бо забраў яго Бог.
Мафусал жыў сто восемдзесят сем гадоў і спарадзіў Ламэха.
Таксама Мэтушалях жыў сто восемдзесят сем гадоў і меў сына Лямеха.
Пасьля нараджэньня Ламэха Мафусал жыў сямсот восемдзесят два гады і спарадзіў сыноў і дачок.
Па нараджэньні Лямеха Мэтушалях жыў семсот восемдзесят два гады і меў сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Мафусалавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят дзевяць гадоў; і ён памёр.
Агулам Мэтушалях пражыў дзевяцьсот шэсьцьдзесят дзевяць гадоў і памёр.
Ламэх жыў сто восемдзесят два гады і спарадзіў сына,
Пражыў вось Лямех сто восемдзесят два гады і меў сына,
і даў яму імя: Ной, сказаўшы: ён суцешыць нас у працы нашай і ў працы рук нашых, калі ўрабляцьме зямлю, якую пракляў Гасподзь Бог.
і даў яму імя Ной, кажучы: «Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую Госпад пракляў».
І жыў Ламэх пасьля нараджэньня Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
Лямех па нараджэньні Ноя жыў пяцьсот дзевяноста пяць гадоў і меў яшчэ сыноў і дачок.
А ўсіх дзён Ламэхавых было сямсот семдзесят сем гадоў; і ён памёр.
Агулам Лямех пражыў семсот семдзесят сем гадоў і памёр.
Ною было пяцьсот гадоў; і спарадзіў Ной трох сыноў: Сіма, Хама і Яфэта.
А калі Ной меў пяцьсот гадоў, меў (трох сыноў): Сэма, Хама і Яфэта.