Псалтыр 124 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Той, хто надзею кладзе на Госпада, як гара Сіён, не захістаецца, стаяцьме вечна.
 

Горы вакол Ерусаліма, а Гасподзь вакол народу Свайго ад сёньня і давеку.
 

Бо не пакіне Гасподзь жазла бязбожных над доляю праведных, каб праведныя не працягнулі рукі свае да беззаконьня.
 

Рабі ж, Госпадзе, добрае добрым і справядлівым у сэрцах сваіх.
 

А тых, што збочваюць на крывыя сьцяжыны свае, хай пакіне Гасподзь хадзіць зь беззаконнымі. Мір на Ізраіля!