Лікі 1 разьдзел

Лікі
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы:
 
У першы дзень другога месяца, у другім годзе па выхадзе з Эгіпту ў гэтыя словы прамовіў Госпад да Майсея на пустыні Сынай у Палатцы Сустрэчы:

палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна:
 
«Зрабі сьпіс усяе грамады сыноў Ізраэлевых па родах іх, па сем'ях іх, усіх мужчынаў па імёнах.

ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх — ты і Аарон;
 
Ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою Ізраэльцаў, палічыце па дружынах іхніх ты і Аарон.

з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны.
 
З кожнага пакаленьня павінен быць з вамі чалавек, князь роду бацькоў ягоных.

І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў;
 
Вось імёны правадыроў пакаленьняў, якія будуць з вамі: для Рубэна — Эліцур, сын Шэдэура,

ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў;
 
для Сымона — Шэлюміэль, сын Цурышадая,

ад Юды Наасон, сын Амінадаваў;
 
для Юды — Нахшон, сын Амінадаба,

ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў;
 
для Ісахара — Натанаэль, сын Цуара,

ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў;
 
для Забулёна — Эліяб, сын Гэлёна,

ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў;
 
для сыноў Язэпа: для Эфраіма — Элішама, сын Амігуда; для Манасы — Гамаліэль, сын Пэдагсура;

ад Веньяміна Авідан, сын Гідэонаў;
 
для Бэн'яміна — Абідан, сын Гідэоні,

ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў;
 
для Дана — Ахіезэр, сын Амішадая,

ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў;
 
для Асэра — Пагіэль, сын Акрана,

ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў;
 
для Гада — Эліясаф, сын Дэўэля,

ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў.
 
для Нэфталі — Ахіра, сын Энана».

Гэта — выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых.
 
Гэтыя пакліканыя з усёй супольнасьці, князі пакаленьняў бацькоў сваіх і начальнікі тысячаў Ізраэля.

І ўзяў Майсей і Аарон мужоў гэтых, якія названы паіменна,
 
Іх узяў Майсей і Аарон, тых, што былі паіменна названыя.

і сабралі яны ўсё супольства ў першы дзень другога месяца; і абвясьцілі яны радаводы свае, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, пагалоўна,
 
Першага дня другога месяца сабралі яны ўсю супольнасьць дзеля сьпісу іх паходжаньня па пакаленьнях іхніх, па сем'ях бацькоў іхніх і лічылі кожнага па імені ад дваццаці гадоў і вышэй.

як загадаў Гасподзь Майсею. І зрабіў ён пералік ім у пустыні Сінайскай.
 
Як загадаў Госпад Майсею, быў зроблены перапіс на пустыні Сынай.

І было сыноў Рувіма, першынца Ізраілевага, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
 
Сыноў Рубэна, першароднага Ізраеля, па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем'ях іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,

налічана ў калене Рувімавым сорак шэсьць тысяч пяцьсот.
 
тых, каторых палічылі з пакаленьня Рубэна, было сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.

Сыноў Сымонавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
 
Сыноў Сымона па пакаленьнях іх, па племёнах іх і па сем'ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,

налічана ў калене Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста.
 
налічана з пакаленьня Сымонавага пяцьдзесят дзевяць тысячаў трыста.

Сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
 
Сыноў Гада па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем'ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,

налічана ў калене Гадавым сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят.
 
налічана з пакаленьня Гадавага сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзесят.

Сыноў Юдавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
 
Сыноў Юды па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем'ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,

налічана ў калене Юдавым сямсот чатыры тысячы шэсьцьсот.
 
налічана з пакаленьня Юды семдзесят чатыры тысячы шэсьцьсот.

Сыноў Ісахаравых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
 
Сыноў Ісахара па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем'ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,

налічана ў калене Ісахаравым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
 
налічана з пакаленьня Ісахара пяцьдзесят чатыры тысячы чатырыста.

Сыноў Завулонавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
 
Сыноў Забулёна па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем'ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,

налічана ў калене Завулонавым пяцьдзясят сем тысяч чатырыста.
 
налічана з пакаленьня Забулёна пяцьдзесят сем тысячаў чатырыста.

Сыноў Язэпавых, сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
 
Сыноў Язэпа, сыноў Эфраіма па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем'ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,

налічана ў калене Яфрэмавым сорак тысяч пяцьсот.
 
налічана з пакаленьня Эфраіма сорак тысячаў пяцьсот.

Сыноў Манасііных паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
 
Сыноў Манасы па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем'ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,

налічана ў калене Манасііным трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
 
налічана з пакаленьня Манасы трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.

Сыноў Веньямінавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
 
Сыноў Бэн'яміна па пакаленьнях іх, па пямёнах іх, па сем'х іх, па ліку імёнаў, мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,

налічана ў калене Веньямінавым трыццаць пяць тысяч чатырыста.
 
налічана з пакаленьня Бэн'яміна трыццаць пяць тысячаў чатырыста.

Сыноў Данавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
 
Сыноў Дана па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем'ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,

налічана ў калене Данавым шэсьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.
 
налічана з пакаленьня Дана шэсьцьдзесят дзьве тысячы семсот.

Сыноў Асіравых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
 
Сыноў Асэра па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем'ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,

налічана ў калене Асіравым сорак адна тысяча пяцьсот.
 
налічана з пакаленьня Асэра сорак адна тысяча пяцьсот.

Сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
 
Сыноў Нэфталі па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем'ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,

налічана ў калене Нэфталімавым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
 
налічана з пакаленьня Нэфталі пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.

Вось тыя, што ўвайшлі ў пералік, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля — дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з кожнага роду.
 
Гэта вось тыя, каторых палічылі Майсей і Аарон разам з начальнікамі Ізраэля — дванаццацю князямі, па аднаму з кожнага пакаленьня.

І было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, сыноў Ізраілевых, паводле сямействаў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля,
 
Поўны лік сыноў Ізраэля, здольных ваяваць, па іхніх сем'ях, ад дваццаці гадоў і вышэй,

і было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.
 
складаў шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзесят.

А лявіты паводле пакаленьняў бацькоў іхніх ня былі палічаны сярод іх.
 
Левіты не падпалі пад сьпіс паводле пакаленьняў сваіх.

І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
 
Госпад бо сказаў Майсею:

Толькі племя Лявіінага ня ўнось у перапіс і ня лічы іх разам з сынамі Ізраіля;
 
«Не перапісвай пакаленьня Левія і не лічы іх разам з сынамі Ізраэльскімі,

а даручы лявітам скінію адкрыцьця і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй: няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой;
 
але даручы левітам Скінію Сьведчаньня, усе яе прылады і ўсё, што да яе належыць. Яны будуць насіць Скінію і ўсе яе прыналежнасьці, будуць пры ёй служыць і навокал яе паставяць свае палаткі.

і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе лявіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе лявіты; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.
 
Калі трэба рушыць у дарогу, разьбяруць яе левіты, а калі трэба затрымацца, зноў яе паставяць. Калі хто чужы наблізіцца да яе, будзе пакараны сьмерцю.

Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў табары сваім і кожны пры сваім сьцягу, рушэньнямі сваімі;
 
Сыны вось Ізраэля паставяць свае палаткі, кожны на сваім месцы ў табары, кожны пад сваім сьцягам, пры сваіх дружынах.

а лявіты павінны ставіць табар каля скініі адкрыцьця, каб ня было гневу на супольства сыноў Ізраілевых, і будуць лявіты стаяць на варце каля скініі адкрыцьця.
 
А левіты разьмесьцяцца табарам вакол Скініі Сьведчаньня; тады кара не спадзе на грамаду сыноў Ізраэлевых. Левіты будуць сьцерагчы Скінію Сьведчаньня».

І зрабілі сыны Ізраілевыя: як загадаў Гасподзь Майсею, так яны і зрабілі.
 
Сыны Ізраэля споўнілі і выпаўнілі ўсё, што Госпад загадаў Майсею.