Лікі 23 разьдзел
Лікі
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2002
І сказаў Валаам Валаку: пастаў мне тут сем ахвярнікаў і падрыхтуй мне сем цялят і сем бараноў.
Тады сказаў Білеам Балаку: «Пастаў мне тут сем ахвярнікаў і прыгатуй мне столькі сама бычкоў і столькі сама бараноў».
Валак зрабіў так, як казаў Валаам, і ўзьнесьлі Валак і Валаам па цяляці і па барану на кожным ахвярніку.
Балак зрабіў так, як яму сказаў Білеам, і паклалі яны па бычку і барану на кожны ахвярнік.
І сказаў Валаам Валаку: пастой каля цэласпаленьня твайго, а я пайду; можа, Гасподзь выйдзе мне насустрач, і што Ён адкрые мне, я абвяшчу табе.
Тады сказаў Білеам Балаку: «Пастой каля цэлапаленьня твайго, а я пайду, можа, мяне спаткае Госпад, і што мне загадае, скажу табе». Калі ён узыйшоў на лысы ўзгорак,
І сустрэўся Бог з Валаамам, і сказаў яму Валаам: сем ахвярнікаў паставіў я і ўзьнёс па цяляці і па барану на кожным ахвярніку.
пераняў яго Бог, і сказаў Яму Білеам: «Паставіў я сем ахвярнікаў, і на кожны ахвярнік палажылі бычка і барана».
І ўклаў Гасподзь слова ў вусны Валаамавыя і сказаў: вярніся да Валака і так кажы.
Тады Госпад уклаў словы ў вусны Білеама і сказаў яму: «Вярніся да Балака і гэта вось скажы».
І вярнуўся да яго, і вось, ён стаіць каля цэласпаленьня свайго, ён і ўсе князі Маавіцкія.
Дык вярнуўся Білеам і знайшоў Балака, які стаяў каля цэлапаленьня свайго, і ўсіх князёў Маабскіх.
І прамовіў прыпавесьць сваю і сказаў: зь Месапатаміі прывёў мяне Валак, цар Маава, ад гор усходніх: прыйдзі, пракляні мне Якава, прыйдзі, выкажы зло на Ізраіля!
Тады сказаў ён сваё прароцтва, кажучы: «З Араму прывёў мяне Балак, з гор усходніх кароль Маабу: «Прыйдзі, кажа, і пракляні мне Якуба! Пасьпяшай і навядзі няшчасьце на Ізраэля!»
Як пракляну я? Бог не праклінае яго. Як выкажу зло? Гасподзь не выказвае зла.
Як магу я праклінаць таго, каго не праклінае Бог? Як жа магу хацець каму зла, калі Бог ня хоча?
Зь вяршыні скал бачу яго і з пагоркаў гляджу на яго: вось, народ жыве асобна і сярод народаў ня лічыцца.
Я бачу яго зь вяршыні скалаў і з узгорышчаў гляджу на яго. Вось народ, каторы жыве асобна, і сярод народаў ня лічыцца.
Хто палічыць пясок Якава і велічыню чацьвёртай часткі Ізраіля? Хай памрэ душа мая сьмерцю праведнікаў, і хай будзе скон мой, як і іхні!
Хто ж можа зьлічыць пыл Якуба, і хто палічыць пясок Ізраэля? Хай памрэ душа мая сьмерцю справядлівых ды хай будзе мой канец падобны іхняму».
І сказаў Валак Валааму: што ты са мною робіш? я ўзяў цябе, каб праклясьці ворагаў маіх, а ты, вось, дабраслаўляеш?
Сказаў тады Балак Білеаму: «Што гэта, што ты робіш? Я цябе паклікаў праклінаць ворагаў маіх, а ты, наадварот, дабраславіш іх!»
І адказваў ён і сказаў: ці не павінен я дакладна сказаць тое, што ўкладвае Гасподзь у вусны мае?
І адказаў яму Білеам: «Ці магу я што іншае казаць? Хіба ня тое, што загадаў мне Госпад?»
І сказаў яму Валак: ідзі са мною на другое месца, зь якога ты ўбачыш яго, але толькі частку яго ўбачыш, а ўсяго яго ня ўбачыш, і пракляні мне яго адтуль.
Дык сказаў Балак: «Хадзі са мной на другое месца, адтуль толькі частку Ізраэля ўбачыш, а ўсяго ня будзеш магчы бачыць. Адтуль будзеш яго праклінаць».
І ўзяў яго на месца вартаўнікоў, на вяршыню гары Фасгі, і паставіў сем ахвярнікаў, і ўзьнёс па цяляці і па барану на кожным ахвярніку.
І завёў ён яго на Поле Старажоў, на вяршыню Пісгі, і паставіў там сем ахвярнікаў, і паклаў на кожны па цяляці і барану.
І сказаў Валаку: пастой тут каля цэласпаленьня твайго, а я пайду туды насустрач.
Тады сказаў Білеам Балаку: «Пастой тут каля твайго цэлапаленьня, а я адыйдуся далей на спатканьне (з Госпадам)».
І сустрэўся Гасподзь з Валаамам, і ўклаў слова ў вусны ягоныя, і сказаў: вярніся да Валака і так кажы.
Калі яго пераняў Госпад, уклаў словы ў вусны ягоныя і сказаў: «Вяртайся да Балака і вось гэта скажаш яму».
І прыйшоў да яго, і вось, ён стаіць каля цэласпаленьня свайго, і зь ім князі Маавіцкія. І сказаў яму Валак: што сказаў Гасподзь?
Вярнуўшыся, знайшоў Балака, які стаяў ля цэлапаленьня свайго, і князёў Маабу зь ім, і зьвярнуўся да яго Балак: «Што гаварыў табе Госпад?»
Ён прамовіў прытчу сваю і сказаў: устань, Валак, і паслухай, уважай мне, сыне Сэпфораў.
А ён аб'явіў сваё прароцтва, кажучы: «Устань, Балак, і настаў вуха. Слухай, сыне Цыпора!
Бог не чалавек, каб няпраўду казаць, і ня сын чалавечы, каб Яму шкадаваць. Ці скажа Ён і ня зробіць? будзе казаць і ня выканае?
Бог — гэта не чалавек, каб ён падманваў, і ня сын чалавечы, каб памыляўся. Ці ж Ён скажа і ня зьдзейсьніць?
Вось, дабраслаўляць пачаў я, бо Ён дабраславіў, і я не магу зьмяніць гэтага.
Дабраславіць прывёў Ён мяне, і ўстрымацца не магу, каб не дабраславіць.
Ня відаць бяды ў Якаве, і ня прыкметна няшчасьця ў Ізраіле; Гасподзь, Бог ягоны, зь ім, і трубны царскі гук у яго;
Ня бачна няшчасьця ў Якуба ды не бачыцца гора ў Ізраэля. Госпад, Бог яго, зь ім, ды гоман ў яго (на славу) караля.
Бог вывеў іх зь Егіпта, імклівасьць адзінарога ў яго;
Бог вывеў яго з Эгіпту. Ён для іх як рог буйвала.
няма чарадзейства ў Якаве і няма варажнечы ў Ізраілі. Сваім часам скажуць пра Якава і пра Ізраіля: вось, што творыць Бог!
Няма варажбы ў Якуба, ані прадказаньняў у Ізраэля. У свой час будзе сказана Якубу і Ізраэлю, што даканае Бог.
Вось народ, як ільвіца ўстае, і як леў падымаецца; ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабычы і пакуль не нап’ецца крыві забітых.
Вось народ як ільвіца падымаецца ды як леў становіцца; ён ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабычы і пакуль не нап'ецца крыві забітых».
І сказаў Валак Валааму: ні клясьці не кляні яго, ні дабраслаўляць не дабраслаўляй яго.
Тады сказаў Балак Білеаму: «Калі ты ня можаш праклінаць яго, то, прынамсі, не дабраслаў яго!»
І адказваў Валаам і сказаў Валаку: ці не казаў я табе, што я буду рабіць усё тое, што скажа мне Гасподзь?
А Білеам кажа: «Ці ж я табе не казаў: тое, што мне Госпад загадае, я мушу рабіць?»
І сказаў Валак Валааму: ідзі, я вазьму цябе на другое месца; можа, заўгодна будзе Богу, і адтуль праклянеш мне яго.
Дык кажа Балак яму: «Хадзі, я завяду цябе на іншае месца; можа, спадабаецца Богу, што адтуль праклянеш яго?»
І ўзяў Валак Валаама на верх Фегора, абернутага да пустыні.
І завёў яго на вяршыню гары Пэор, што зьвернута ў бок пустыні.
І сказаў Валаам Валаку: пастаў мне тут сем ахвярнікаў і падрыхтуй мне тут сем цялят і сем бараноў.
Сказаў яму Білеам: «Пастаў мне тут сем ахвярнікаў і прыгатуй столькі ж цялят і бараноў».
І зрабіў Валак, як сказаў Валаам, і ўзьнёс па цяляці і барану на кожным ахвярніку.
І зрабіў Балак, як яму быў сказаўшы Білеам, і паклаў бычкоў і бараноў на кожны асобны ахвярнік.