Ісуса сына Нава 15 разьдзел

Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Жэрабя племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх, выпала такое: сумежна зь Ідумэяю была пустыня Сін, на поўдзень, пры канцы Тэмана;
 

паўднёвай мяжою іх быў край мора Салёнага ад затокі, якая прасьціралася на поўдзень;
 

на поўдні ідзе яна да ўзвышша Акравімскага, праходзіць Цын і, падымаючыся з паўднёвага боку да Кадэс-Варны, праходзіць Хецрон і, падымаючыся да Адара, паварочвае ў Каркаі,
 

потым праходзіць Ацмон, ідзе да патоку Егіпецкага, так што канец гэтай мяжы ёсьць мора. Гэта будзе ваша паўднёвая мяжа.
 

А мяжою на ўсход мора Салёнае, да ўтоку Ярдана; а мяжа з паўночнага боку ад затокі мора, ад утоку Ярдана;
 

адсюль мяжа падымаецца да Бэт-Хоглы і праходзіць з паўночнага боку да Бэт-Аравы, і ідзе мяжа ўгору да каменя Багана, сына Рувімавага;
 

потым падымаецца мяжа да Давіра ад даліны Ахор і на поўначы паварочвае да Галгала, які насупраць узвышша Адуміма, што з паўднёвага боку патока; адсюль мяжа праходзіць да водаў Эн-Шэмэша і канчаецца каля Эн-Рагела;
 

адсюль мяжа ідзе ўгору да даліны сына Эномавага з паўднёвага боку Евуса, які ёсьць Ерусалім, і падымаецца мяжа на вяршыню гары, якая на захад насупраць даліны Эномавай, якая на краі даліны Рэфаімаў на поўнач;
 

ад вяршыні гары мяжа паварочвае да крыніцы водаў Нэфтоах і ідзе да гарадоў гары Эфрона, і паварочвае мяжа да Ваала, які ёсьць Кірыят-Ярым;
 

потым паварочвае мяжа ад Ваала да мора, да гары Сэіра, і ідзе паўночным схілам гары Еарым, якая ёсьць Кесалон, і, сыходзячы да Вэтсаміса, праходзіць праз Тымну;
 

адсюль мяжа ідзе паўночным бокам Экрона, і паварочвае мяжа да Шыкарона, праходзіць праз гару Ваал і даходзіць да Яўнэіла, і канчаецца мяжа каля мора. Заходнюю мяжу ўтварае вялікае мора.
 

Вось мяжа сыноў Юдавых з родамі іхнімі з усіх бакоў.
 

І Халеву, сыну Ефаніінаму даў частку сярод сыноў Юдавых, як загадаў Гасподзь Ісусу: Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон.
 

І выгнаў адтуль Халеў трох сыноў Энакавых: Шэшая, Ахімана і Талмая, дзяцей Энакавых.
 

Адсюль Халеў пайшоў супроць жыхароў Давіра.
 

І сказаў Халеў: хто разаб’е Кірыят-Сэтэр і возьме яго, таму аддам Ахсу, дачку маю, за жонку.
 

І ўзяў яго Гатанііл сын Кеназа, брата Халевавага, і аддаў ён за жонку яму Ахсу, дачку сваю.
 

І сталася, як яна мела ісьці, дык яна намовіла яго прасіць у бацькі свайго поля. І яна зышла з асла, а Халеў сказаў ёй: што табе?
 

Яна сказала: дай мне дабраславеньне: ты даў мне зямлю паўднёвую, дай мне і крыніцы водаў. І даў ён ёй крыніцы верхнія і крыніцы ніжнія.
 

Вось надзел племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх:
 

гарады з краю плямёнаў сыноў Юдавых сумежныя з Ідумэяй на поўдні былі: Каўцэіл, Эдэр і Ягур,
 

Кіна, Дымона, Адада,
 

Кедэс, Асор і Ітнан,
 

Зіф, Тэлэм і Валот,
 

Гацор-Кадата, Кірыят, Хэцрон, інакш Гацор,
 

Амам, Шэма і Малада,
 

Хацар-Гада, Хэшмон і Вэт-Палет,
 

Хацар-Шуал, Вірсавія і Візіятэя,
 

Ваала, Іім і Ацэм,
 

Элталад, Кесід і Хорма,
 

Цыклаг, Мадмана і Сансана,
 

Леваот, Шэліхім, Аін і Рымон: усяго дваццаць дзевяць гарадоў зь сёламі.
 

На нізінных мясьцінах: Эштаол, Цора і Ашна,
 

Занаах, Эн-Ганім, Тапуах і Гаэнам,
 

Ярмут, Адалам, Соха і Азэка,
 

Шаараім, Адытаім, Гедэра альбо Гедэратаім: чатырнаццаць гарадоў зь іх сёламі.
 

Цэнан, Хадаша, Мігдал-Гад,
 

Дылеан, Міцфэ і Ёктэіл,
 

Лахіс, Вацкат і Эглон,
 

Хабон, Лахмас і Хітліс,
 

Гедэрот, Бэт-Дагон, Наэма і Мэкед: шаснаццаць гарадоў зь іх сёламі.
 

Ліўна, Этэр і Ашан,
 

Іфтах, Ашна і Нэцыў,
 

Кеіла, Ахзіў і Марэша: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.
 

Экрон з залежнымі ад яго і сёламі яго,
 

і ад Экрона да мора ўсё, што каля Азота, зь сёламі іх,
 

Азот, залежныя ад яго гарады і сёлы яго, Газа, залежныя ад яе гарады і сёлы яе, да самага патока Егіпецкага і вялікага мора, якое ёсьць мяжа.
 

На горах: Шамір, Ятыр і Соха,
 

Дана, Кірыят-Сана, інакш Давір,
 

Анат, Эштэма і Анім,
 

Гашэн, Халон і Гіла: адзінаццаць гарадоў зь іх сёламі.
 

Араў, Дума і Эшан,
 

Янум, Бэт-Тапуах і Афэка,
 

Хумта, Кірыят-Арбы, інакш Хэўрон, і Цыгор: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.
 

Маон, Карміл, Зіф і Юта,
 

Іўзрээль, Ёкдам і Занаах,
 

Каін, Гіва і Тымна: дзесяць гарадоў зь іх сёламі.
 

Халхуд, Бэт-Цур і Гедор,
 

Маарат, Бэт-Анот і Элтэкон: шэсьць гарадоў зь іх сёламі.
 

Кірыят-Ваал, інакш Кірыят-Ярым і Арава: два гарады зь іх сёламі.
 

У пустыні: Бэт-Арава, Мідын і Сэкаха,
 

Ніўшан, Ір-Мэлэх і Эн-Геды: шэсьць гарадоў зь іх сёламі.
 

А Евусэяў, жыхароў Ерусаліма, не маглі выгнаць сыны Юдавыя, і таму Евусэі жывуць з сынамі Юды ў Ерусаліме аж да сёньня.