1 да Карынфянаў 5 разьдзел
Першае пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2012
Ходзіць пэўная чутка пра распусту сярод вас, ды такую распусту, якое ня чуваць нават у язычнікаў: нехта за жонку мае бацькаву жонку.
Ходзяць чуткі аб распуснасці ў вас, ды аб такой распуснасці, якой няма і ў паганаў, а менавіта, каб хто жыў з жонкай свайго бацькі.
І вы заганарыліся, замест таго, каб лепей плакаць, каб забраць спаміж вас таго, хто зрабіў гэта.
А вы заганарыліся і не дамагаліся больш, каб гнаны быў з вашага асяроддзя той, хто чыніць такую справу.
А я, целам адсутны, але прысутны ў вас духам, ужо пастанавіў, як бы калі б быў сярод вас: таго, хто ўчыніў такое,
Я, хоць не прысутны целам, але прысутны духам, ужо вынес прысуд, як прысутны, на таго, хто гэтак робіць,
на сходзе вашым у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста разам з маім духам, сілаю Госпада нашага Ісуса Хрыста,
сабраўшыся разам з вамі ў імя Госпада нашага Ісуса і з духам маім, моцаю Госпада нашага Ісуса
аддаць сатане на зьнемажэньне плоці, каб дух быў выратаваны ў дзень Госпада нашага Ісуса Хрыста.
аддаць такога шатану на загубу цела, каб дух быў збаўлены ў дзень Госпада.
Няма чым вам хваліцца. Хіба ня ведаеце, што каліва закваскі расчыняе ўсё цеста?
Дык не добрая пахвальба ваша. Ці не ведаеце, што крошка кіслі ўсё цеста квасіць?
Дык вось, ачысьціце старую закваску, каб сталіся вы новым цестам, бо вы прэсныя, бо Пасха наша Хрыстос, ахвяраваны за нас.
Дык ачысціце старую кіслю, каб сталіся новай рошчынай, бо вы прэсныя. Бо вось Пасха наша, Хрыстос, ахвяраваны за нас!
А таму будзем сьвяткаваць не са старою закваскаю, не з закваскаю заганы і падступнасьці, а з праснакамі чысьціні і праўды.
Дык будзем святкаваць святы не са старой кісляй і не з кісляй благасці і нягоднасці, але з праснакамі чысціні і праўды.
Я пісаў вам у пасланьні — не вадзіцца з блудадзеямі;
У лісце пісаў я вам: «Не майце зносін з распуснікамі».
але ня ўвогуле з блудадзеямі сьвету гэтага, ці зь ліхазьдзірцамі, ці з драпежнікамі, ці з балавахваламі, бо інакш трэба было б вам выйсьці зь сьвету гэтага,
Зразумела, не з усімі распуснікамі гэтага свету, або хціўцамі, або рабаўнікамі, або балванапаклоннікамі, бо давялося б хіба вам сысці з гэтага свету.
а пісаў я вам ня супольнічаць з тым, хто, называючыся братам, застаецца блудадзеем, ці ліхазьдзірцам, ці балвахвалам, ці ліхасловам, ці п’яніцаю, ці драпежнікам; з такім нават і ня есьці разам.
Але я пісаў вам, каб вы не мелі лучнасці з тым, хто называецца братам, а ў сапраўднасці ёсць распуснікам, або хціўцам, або балванапаклоннікам, або зламоўным, або п’яніцам, або рабаўніком; з такімі нават не есці разам.
Бо што мне судзіць і староньніх? Ці ж не сваіх вы судзіце?
Бо што ж мне судзіць тых, што навонкі? Ці ж не тых, што пасярод вас, судзіце вы?
А староньніх судзіць Бог. Выкіньце распуснага спасярод вас.
Тых жа, што навонкі, судзіць Бог. Дык выкіньце ліхоту спаміж сябе!