Нээміі 7 разьдзел
Кніга Нээміі
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2017
Калі сьцяна была пабудавана, і я ўставіў дзьверы, і пастаўлены былі на служэньне брамнікі і сьпевакі і лявіты,
А калі адбудаваны быў мур, і калі паставіў я дзверы, і паставіў прыдзверных, спевакоў і левітаў,
тады загадаў я брату майму Ханані і начальніку Ерусалімскай крэпасьці Хананію, бо ён больш за многіх іншых быў чалавек верны і богабаязны,
над Ерузалімам паставіў я брата свайго Ханані, і кіраўніком у крэпасці Хананію, — бо здаваўся ён, як быццам, чалавекам праўдзівым і больш за іншых баяўся Бога, —
і сказаў я ім: няхай не адчыняюць брам Ерусалімскіх, пакуль не абагрэе сонца, і пакуль яны стаяць, хай зачыняюць і замыкаюць дзьверы. І паставіў я вартаўнікамі жыхароў Ерусаліма, кожнага на сваю варту і кожнага насупраць дома ягонага.
і сказаў я ім: «Не адчыняйце брамы Ерузаліма, пакуль не прыпячэ сонца, і, яшчэ пакуль спякотна, замкніце браму і так трымайце; і пастаўце вартаўнікоў з жыхароў Ерузаліма: кожнага па сваёй чарзе, і кожнага насупраць дома яго».
Але горад быў шырокі і вялікі, а народу ў ім было нямнога, і дамы ня былі пабудаваны.
Але горад быў вельмі абшырны і вялікі, і народа ў ім было мала, і не было адбудаваных дамоў.
І паклаў мне Бог мой на сэрца сабраць знакамітых і начальнікаў і народ, каб зрабіць перапіс. І знайшоў я радаводны перапіс тых, якія спачатку прыйшлі, і ў ім напісана:
А Бог мой даў у сэрца маё, і сабраў я князёў, і кіраўнікоў, і народ з мэтаю перапісаць іх; і знайшоў я кнігу перапісу тых, хто прыйшоў спачатку, і ў ёй было напісана:
вось жыхары краіны, якія выправіліся з палонных, пераселеных Навухаданосарам, царом Вавілонскім, і вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад;
«Гэта сыны краіны, якія вярнуліся з няволі перасялення, каго вывеў Набукаданосар, цар Бабілона, і вярнуліся яны ў Ерузалім і ў Юдэю, кожны ў свой горад.
тыя, якія пайшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Азарыем, Раміем, Нахманіем, Марадахэем, Білшанам, Місфэрэтам, Бігваем, Нэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага:
Прыйшлі яны з Зарабабэлем, Ешуа, Нэгэміем, Азарыем, Рааміем, Нагамані, Мардахэем, Бэльсанам, Мэспарам, Бэгваем, Навумам, Баанам. Лік мужоў народа ізраэльскага:
Сыноў Пароша дзьве тысячы сто семдзесят два.
сыноў Пароса — дзве тысячы сто семдзесят два;
Сыноў Сафатыі трыста семдзесят два.
сыноў Сафаціі — трыста семдзесят два;
Сыноў Араха шасьцьсот пяцьдзясят два.
сыноў Арэ — шэсцьсот пяцьдзесят два;
Сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ісуса і Ёава, дзьве тысячы васямсот васямнаццаць.
сыноў Пагатмааба, гэта сыны Ешуа і Ёаба — дзве тысячы восемсот васемнаццаць;
Сыноў Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры.
сыноў Элама — тысяча дзвесце пяцьдзесят чатыры;
Сыноў Зату васямсот сорак пяць.
сыноў Зэтуа — восемсот сорак пяць;
Сыноў Закхая сямсот шэсьцьдзясят.
сыноў Захая — семсот шэсцьдзесят;
Сыноў Бінуя шасьцьсот сорак восем.
сыноў Бэнуі — шэсцьсот сорак восем;
Сыноў Бэвая шасьцьсот дваццаць восем.
сыноў Бэбая — шэсцьсот дваццаць восем;
Сыноў Азгада дзьве тысячы трыста дваццаць два.
сыноў Азгада — дзве тысячы трыста дваццаць два;
Сыноў Аданікама шасьцьсот шэсьцьдзясят сем.
сыноў Аданікама — шэсцьсот шэсцьдзесят сем;
Сыноў Бігвая дзьве тысячы шасьцьсот сем.
сыноў Бэгвая — дзве тысячы шэсцьсот сем;
Сыноў Адына шасьцьсот пяцьдзясят пяць.
сыноў Адзіна — шэсцьсот пяцьдзесят пяць;
Сыноў Атэра з дома Эзэкіі дзевяноста восем.
сыноў Атэра, што былі з сыноў Эзэкіі — дзевяноста восем;
Сыноў Хашума трыста дваццаць восем.
сыноў Гасума — трыста дваццаць восем;
Сыноў Вэцая трыста дваццаць чатыры.
сыноў Бэсая — трыста дваццаць чатыры;
Сыноў Харыфа сто дванаццаць.
сыноў Гарэфа — сто дванаццаць;
Нараджэнцаў Гаваона дзевяноста пяць.
сыноў Габаона — дзевяноста пяць;
Жыхароў Віфляема і Нэтофы сто восемдзесят восем.
сыноў Бэтлехэма і Нэтофы — сто восемдзесят восем;
Жыхароў Анатота сто дваццаць восем.
мужчын з Анатота — сто дваццаць восем;
Жыхароў Бэт-Азмавэта сорак два.
мужчын з Бэтазмавэта — сорак два;
Жыхароў Карыятыярыма, Кефіры і Бээрота сямсот сорак тры.
мужчын з Карыят-Ярыма, Кафіры і Бэрота —семсот сорак тры;
Жыхароў Рамы і Гівы шасьцьсот дваццаць адзін.
мужчын з Рамы і Габы — шэсцьсот дваццаць адзін;
Жыхароў Міхмаса сто дваццаць два.
мужчын з Міхмаса — сто дваццаць два;
Жыхароў Вэтыля і Гая сто дваццаць тры.
мужчын з Бэтэля і Гая — сто дваццаць тры;
Жыхароў Нэво другога пяцьдзясят два.
мужчын з Нэбы другога — пяцьдзесят два;
Сыноў Элама другога тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры.
мужчын з Элама другога — тысяча дзвесце пяцьдзесят чатыры;
Сыноў Харыма трыста дваццаць.
сыноў з Гарыма — трыста дваццаць;
Нараджэнцаў Ерыхона трыста сорак пяць.
сыноў з Ерыхона — трыста сорак пяць;
Нараджэнцаў Лода, Хадыда і Она сямсот дваццаць адзін.
сыноў з Лода, Хадыда і Она — семсот дваццаць адзін;
Нараджэнцаў Сэнаі тры тысячы дзевяцьсот трыццаць.
сыноў з Сэны — тры тысячы дзевяцьсот трыццаць.
Сьвятароў, сыноў Едаі, з дома Ісусавага, дзевяцьсот семдзесят тры.
Святароў: сыноў Ядаі з дому Ешуа — дзевяцьсот семдзесят тры;
Сыноў Імэра тысяча пяцьдзясят два.
сыноў Эмэра — тысяча пяцьдзесят два;
Сыноў Пашхура тысяча дзьвесьце сорак сем.
сыноў Пасура — тысяча дзвесце сорак сем;
Сыноў Харыма тысяча сямнаццаць.
сыноў Гарыма — тысяча семнаццаць.
Лявітаў: сыноў Ісуса, з дома сыноў Гадэвы, семдзесят чатыры.
Левітаў: сыноў Ешуа, гэта значыць, сыноў з дома Кадмігэля, Бэнуі і Адовіі — семдзесят чатыры.
Сьпевакоў: сыноў Асафа сто сорак восем.
Спевакоў: сыноў Асафа — сто сорак восем.
Брамнікі: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая — сто трыццаць восем.
Прыдзверных: сыноў Сэлума, сыноў Атэра, сыноў Тэльмона, сыноў Акуба, сыноў Гатыты, сыноў Сабая — сто трыццаць восем.
Нэтынэі: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,
Нявольнікаў: сыноў Сігі, сыноў Гасуфы, сыноў Табаота,
сыны Кіроса, сыны Сіі, сыны Фадона,
сыноў Кера, сыноў Сіа, сыноў Падона,
сыны Леваны, сыны Хагавы, сыны Салмая,
сыны Лебаны, сыны Хагаба, сыны Сэмлі,
сыны Ханана, сыны Гідэла, сыны Гахара,
сыны Ханана, сыны Гідэля, сыны Гахара,
сыны Рэаі, сыны Рэцына, сыны Нэкоды,
сыны Рааі, сыны Разіна, сыны Нэкоды,
сыны Газама, сыны Узы, сыны Пасэаха,
сыны Газама, сыны Озы, сыны Пасэа,
сыны Вэсая, сыны Мэўніма, сыны Нэфішсіма,
сыны Бэсы, сыны маанітаў, сыны нэфусаў,
сыны Ваквука, сыны Хакуфы, сыны Хархура,
сыны Бакбука, сыны Гакуфы, сыны Харгура,
сыны Вацліта, сыны Мэхіды, сыны Харшы,
сыны Баслута, сыны Магіды, сыны Гарсы,
сыны Варкоса, сыны Сісары, сыны Тамаха,
сыны Бэркаса, сыны Сісары, сыны Тэмы,
сыны Нэцыаха, сыны Хатфыфы.
сыны Насіі, сыны Гатыфы.
Сыны рабоў Саламонавых: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Фэрыды,
Сыноў нявольнікаў Саламона: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Пэруды,
сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэла,
сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэля,
сыны Сафатыі, сыны Хатыла, сыны Пахэрэт-Гацэваіма, сыны Амона.
сыны Сафаціі, сыны Гатыла, сыны Пахэрэта Гасэбаіма, сыны Амона.
Усіх нэтынэяў і сыноў рабоў Саламонавых трыста дзевяноста два.
Усіх нявольнікаў і сыноў нявольнікаў Саламона — трыста дзевяноста два».
І вось тыя, што выйшлі з Тэлмэдаха, Тэлхаршы, Херуў-Адона і Імэра; але яны не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё, ці ад Ізраіля яны.
А вось тыя, што выйшлі з Тэльмэлы, Тэльгарсы, Хэруба, Адона і Эмэра і не змаглі давесці, што род бацькоў іх і паходжанне іх выводзіцца з Ізарэля:
Сыны Дэлаі, сыны Товіі, сыны Нэкоды — шасьцьсот сорак два.
сыны Далаі, сыны Тобіі, сыны Нэкоды — шэсцьсот сорак два;
І са сьвятароў: сыны Хаваі, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дочак Вэрзэлія Галаадыцяніна і стаў называцца іх імем.
і са святароў: сыны Гобіі, сыны Акоса, сыны Барзэлая, які ўзяў жонку з дачок Бэрзэлая з Галаада і быў названы іх імем.
Яны шукалі радаводнага свайго запісу, і не знайшлося, і таму выключаны са сьвятарства.
Яны шукалі спісы свайго радаслоўя і не знайшлі; і яны былі выключаны са святарства,
І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
і намеснік забараніў ім есці з пасвячонага святыні, пакуль не з’явіцца святар для ўрыму і туміму.
Усё супольства разам складалася з сарака двух тысяч трохсот шасьцідзесяці чалавек,
Уся супольнасць разам налічвала сорак дзве тысячы трыста шэсцьдзесят асоб,
акрамя рабоў іхніх і рабынь іхніх, які было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і сьпявачак дзьвесьце сорак пяць.
апроч нявольнікаў і нявольніц іх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; ды яшчэ спевакоў і спявачак — дзвесце сорак пяць.
Коней у іх было сямсот трыццаць шэсьць, кабыл у іх дзьвесьце сорак пяць,
Коней мелі яны семсот трыццаць шэсць, мулаў — дзвесце сорак пяць;
вярблюдаў чатырыста трыццаць пяць, аслоў шэсьць тысяч сямсот дваццаць.
вярблюдаў — чатырыста трыццаць пяць, аслоў — шэсць тысяч семсот дваццаць.
Некаторыя ўзначальцы пакаленьняў далі ўклады на вядзеньне працы. Тыршата даў у скарбніцу золатам тысячу драхмаў, пяцьдзясят чараў, пяцьсот трыццаць сьвятарскіх убраньняў.
Некаторыя ж кіраўнікі родаў далі на правядзенне работы: намеснік даў у скарбоўню тысячу драхмаў золата, пяцьдзесят чараў, пяцьсот трыццаць святарскіх шатаў.
І некаторыя з узначальцаў пакаленьняў далі ў скарбніцу на вядзеньне працы дваццаць тысяч драхмаў золата і дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра.
А некаторыя кіраўнікі родаў далі ў скарбоўню на правядзенне работы дваццаць тысяч драхмаў золата і дзве тысячы дзвесце мінаў срэбра.
Астатнія з народу далі дваццаць тысяч драхмаў золата і дзьве тысячы мінаў срэбра і шэсьцьдзясят сем сьвятарскіх убраньняў.
І астатні народ даў дваццаць тысяч драхмаў золата, ды дзве тысячы мінаў срэбра і шэсцьдзесят сем святарскіх шатаў.
І пачалі жыць сьвятары і лявіты, і брамнікі і сьпевакі, і народ і нэтынэі, і ўвесь Ізраіль у гарадах сваіх.
А пасяліліся там святары і левіты; прыдзверныя ж, і спевакі, і іншыя людзі, і нявольнікі ды ўсе ізраэльцы жылі ў сваіх гарадах; і надышоў сёмы месяц; а сыны Ізраэля жылі ў сваіх гарадах.