Псалтыр 1 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Праваслаўнай Царквы

 
 

Псальма Давідава. Дабрашчасны той муж, што ня ходзіць на раду бязбожных, і не стаіць на дарозе грэшных, і не сядзіць на зборні распустаў;
 

а ў законе Гасподнім воля ягоная, і пра закон Ягоны ўдзень і ўначы разважае!
 

І будзе ён, быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае, што родзіць свой плод у свой час, і ліст у якога ня жухне; і ва ўсім, што ён учыняе, пашчасьціць яму.
 

Ня так у бязбожнікаў; яны — быццам пыл, ветрам падняты.
 

Таму ня ўстояць бязбожнікі на Божым судзе, а грэшнікі — на сходзе праведных.
 

Бо дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе!