1 летапісаў 9 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна
Дык усі Ізраяляне палічаны подле радаводаў; і вось, яны запісаны ў кнігу каралёў Ізраельскіх а Юдэйскіх, і былі пераселены да Бабілёну за выступы свае.
І ўсе Ізраільцяне былі ўнесены ў сьпіс; і вось яны запісаныя ў кнігу валадароў Ізраіля і Юды, і былі пераселены ў Бабілон за правіны свае.
Жыхары першыя ў дзяржавах сваіх, па местах Ізраельскіх, былі Ізраяляне, сьвятары, Левіты а нефінеі.
І яны жылі перш ва ўласнасьці сваёй у гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі.
У Ерузаліме жылі із сыноў Юдзіных а із сыноў Веняміновых а із сыноў Яхрэмавых а Манасавых:
У Ерусаліме жылі з сыноў Юды, з сыноў Бэн’яміна, з сыноў Эфраіма і Манасы:
Уфай, сын Аммігуда, сына Амравага, сына Імравага, сына Ванявага, — із сыноў Перэцавых, сына Юдзінага;
Утай, сын Амігуда, сына Амры, сына Імры, сына Бані, з сыноў Пэрэса, сына Юды;
Із сыноў Шылонавых Асая пяршак а сыны ягоныя;
з [сыноў] Шылоні і Асая, першародны, і сыны ягоныя.
Із сыноў Зэрагавых — Еуель а браты іхныя, — шасьцьсот дзевяцьдзясят;
З сыноў Зэраха: Еўэль і браты іхнія, — шэсьцьсот дзевяноста.
Із сыноў Веняміновых: Саллу, сын Мешуламоў, сына Годавінага, сына Гассэнуінага;
З сыноў Бэн’яміна: Сальлю, сын Мэшуляма, сына Гадавіі, сына Хасэнуі;
І Іўна Ерогамёнак, і Эла, сын Уза Міхранка, і Мешулам, сын Шэфацін, сына Рэгуеля Іўнянка,
і Іўнэя, сын Ерахама, і Эла, сын Узі, сына Міхры, і Мэшулям, сын Шэфатыі, сына Рэўэля, сына Іўнія,
І браты іхныя, подле родаў іхных: дзевяцьсот пяцьдзясят шасьцёх, — усі гэтыя мужы галавы айцоў у доме айцоў сваіх.
і браты іхнія, паводле радаводаў іхніх — дзевяцьсот пяцьдзясят шэсьць. Усе гэтыя мужы — галовы [дому] бацькоў у доме бацькоў сваіх.
А ізь сьвятароў: Едая а Егоярыў а Яхін,
А са сьвятароў: Едая, Егаярыў і Яхін,
Азара сын Гілкі, сына Мешуламовага, сына Садокавага, сына Мераёфа Агітувёнка, начэльнік у доме Божым;
і Азарыя, сын Хілкіі, сына Мэшуляма, сына Цадока, сына Мэраёта, сына Ахітува, начальнік у Доме Божым,
І Адая сын Ерогама, сына Пашура Малхіёнка; і Маасай, сын Адзеля, сына Ягзэравага, сына Мешуламовага, сына Мешылеміфа Іммеронка;
і Адая, сын Ерахама, сына Пашхура, сына Малькіі, і Масая, сын Адыэля, сына Яхзэра, сына Мэшуляма, сына Мэшылеміта, сына Імэра,
І браты іхныя, галавы дому айцоў сваіх: тысяча сямсот шасьцьдзясят, — людзі дужасілы ў рабоце служэньня ў доме Божым.
і браты іхнія, галовы дому бацькоў сваіх — тысяча сямсот шэсьцьдзясят, магутныя, спрытныя ў працы служэньня ў Доме Божым.
А зь Левітаў: Шэмая сын Гашува, сына Азрыкама Гашавёнка, — із сыноў Мераравых;
А з лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сына Азрыкама, сына Хашавіі, з сыноў Мэрары;
Вакбакар, Герэш а Ґалал а Матфаня, сын Міхі, сына Зыхры Асафёнка;
і Бакбакар, Хэрэш, Галял, Маттанія, сын Міхі, сына Зіхры, сына Асафа;
І Овада, сын Шэмаі, сына Ґалала Ідыфунёнка, і Берэха, сын Асы Елканёнка, каторы жыў у сёлах Нетофафскіх.
і Абадыя, сын Шэмаі, сына Галяла, сына Едутуна, і Бэрэхія, сын Асы, сына Эльканы, які жыў у вёсках Нэтафацянаў.
І брамнікі: Шалум а Акуў а Талмон а Агіман і браты іхныя; Шалум галоўны,
І прыдзьвернікі: Шальлюм, Акуў, Тальмон, Ахіман і браты іхнія; Шальлюм — галоўны,
Каторы дагэтуль у браме каралеўскай на ўсход; яны брамнікі подле вяткаў сыноў Левавых.
і аж дагэтуль ён у браме валадарскай, якая на ўсход, яны — прыдзьвернікі паводле чаргі сыноў Левія.
Шалум, сын Кора, сына Авасафавага Каранка, і браты ягоныя з дому айца ягонага, Корычы, былі над работаю службы, вартаўнікамі парогаў будану, а бацькі іхныя, будучы над войскам СПАДАРОВЫМ, былі вартаўнікамі ўходу.
Шальлюм, сын Карэ, сына Эвіясафа, сына Караха, і браты ягоныя з дому бацькі ягонага, Карахічы [былі] пры выкананьні служэньня, вартаўнікі парогаў Намёту, а бацькі іхнія былі пры табары ГОСПАДА вартаўнікамі ўваходу.
А Фінегас Елеазаронак уперад быў начэльнікам над імі, і СПАДАР быў ізь ім.
А Пінхас, сын Элеазара, уперад быў начальнікам над імі, і ГОСПАД быў з ім.
Захара Мешэлеменак — брамнік ля ўходу будану збору.
Захарыя, сын Мэшэлеміі — прыдзьвернік уваходу Намёту Спатканьня.
Усіх іх, абраных за брамнікаў да парогаў, было дзьвесьце двананцацёх. Яны палічаны подле радаводаў сёлаў сваіх. Іх прызначыў Давід а Самуйла прарока дзеля вернасьці іх.
Усіх выбраных на прыдзьвернікаў у парогах [Намёту] — дзьвесьце дванаццаць. Яны запісаныя ў сьпісе паводле радаводаў вёсак сваіх. Іх прызначыў Давід і Самуэль відушчы за вернасьць іхнюю.
І яны і сынове іхныя над брамамі дому СПАДАРОВАГА — над домам-буданом, на вартах,
І яны, і сыны іхнія — прыдзьвернікі ГОСПАДА, пры доме Намёту, каб [быць] на варце.
Каб былі на чатырох старанах брамнікі: на ўсходняй, заходняй, паўночнай і паўднявой.
Яны былі прыдзьвернікамі з чатырох бакоў: з усходу, з захаду, з поўначы і з поўдня.
Браты ж іх заставаліся ў сёлах сваіх, мелі прыходзіць сем дзён ад часу да часу, каб быць ізь імі;
А браты іхнія з вёсак сваіх мелі прыходзіць на сем дзён ад часу да часу, каб быць з імі;
Бо дзеля вернасьці былі гэтыя чатыры дужыя брамнікі, яны Левіты, і яны былі над каморамі а скарбамі Дому СПАДАРОВАГА.
бо за вернасьць былі гэтыя чатыры кіраўнікамі прыдзьвернікаў. Лявіты і яны былі над каморамі і над скарбніцамі Дому Божага.
І навокал дому Божага яны начавалі, бо гэта старожа была на іх, і адпіраньне яго раніца ў раніцу.
І каля Дому Божага яны начавалі, бо гэта вартаваньне было на іх, і яны адчынялі яго кожную раніцу.
І зь іх былі над судзьдзям багаслужбы, бо лічбаю ўносілі іх і лічбаю выносілі;
І [некаторыя] з іх былі [тыя, што] пры начыньнях для служэньня [Божага], бо яны пад лік уносілі іх і выносілі іх.
І ізь іх прызначаны над судзьдзям, і над усімі снадзівамі сьвятыні, і над ценькаю мукою, і віном, і аліваю, і кадзілам, і пахнючымі рэчамі.
І [некаторыя] з іх клапаціліся пра начыньні, пра ўсе начыньні сьвятыні, і пра муку, і віно, і алей, і кадзіла, і пахошчы.
І із сыноў сьвятарскіх былі складаньнікі масьцяў а пахнючых рэчаў.
І з сыноў сьвятарскіх былі складальнікі масьцяў з пахошчаў.
Матыфа зь Левітаў, — ён пяршак Шалума Корыча, — меў давер да работы на сквародах.
Матытыя з лявітаў, першародны Шальлюма Карахіча, быў верным у прыгатаваньні печанага [хлеба].
І із сыноў Когафовых, із братоў іхных былі над хлябамі Выкладу, каб гатаваць іх кажную сыботу.
І з сыноў Кегата, з братоў іхніх былі [адказныя] за хлябы пакладныя, каб гатаваць іх кожную суботу.
А вось, пяюны, галоўныя з айцоў Левітаў, каторыя заставаліся ў пакоях, былі вольныя, бо дзень і ноч на іх была гэта работа.
А сьпевакі, галовы [дамоў] бацькоў лявітаў, [якія жылі] ў пакоях варты начной, дзень і ноч былі на служэньні сваім.
Гэтыя галоўныя айцове зь Левітаў былі галоўныя ў радох сваіх; яны жылі ў Ерузаліме.
Гэта галовы [дамоў] бацькоў лявітаў паводле радаводаў сваіх. Гэтыя галовы [дамоў] жылі ў Ерусаліме.
У Ґівеоне жылі: айцец Ґівеонян Еель, — імя жонкі ягонае Мааха, —
У Гібэоне жылі: бацька Гібэону Еэль, імя жонкі ягонай Мааха,
І сын ягоны, пяршак Аўдон, Цур а Кіш а Ваал а Нер а Надаў
і сын ягоны, першародны Абдон, Цур, Кіш, Баал, Нэр, Надаў,
А Ґедор а Аго а Захара а Міклоф.
Гедор, Ах’ё, Захарыя і Міклот.
Міклоф нарадзіў Шымеама. І яны ля братоў сваіх жылі ў Ерузаліме, разам із братамі сваімі.
Міклот нарадзіў Шымеама. І яны насупраць братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі.
Нер нарадзіў Кіша, Кіш нарадзіў Саўлу, Саўла нарадзіў Ёнафана а Малхішуу а Авінадава а Ешбаала.
Нэр нарадзіў Кіша, Кіш нарадзіў Саўла, Саўл нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала.
Сын Ёнафаноў Мерыб-Баал; Мерыб-Баал нарадзіў Міху.
Сын Ёнатана: Мэрыб-Баал; Мэрыб-Баал нарадзіў Міху.
Сыны Мішыны: Піфон а Мелех а Фагрэя.
Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тахрэя.
Агаз нарадзіў Яру; Яра нарадзіў Алемефа а Азмавефа а Зымру; Зымра нарадзіў Моцу;
Ахаз нарадзіў Яара; Яар нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры, Зімры нарадзіў Моцу;
Моца нарадзіў Бінею; Рэфая сын ягоны; Елеаса, сын ягоны; Ацэль, сын ягоны.
Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны Рэфая; сын ягоны Элеаса, сын ягоны Ацэль.
Ув Ацэля шасьцёх сыноў, гэта ймёны іхныя: Азрыкам, Бохеру а Ізмайла а Шэара а Овада а Ганан. Гэта сынове Ацэлявы.
У Ацэля [было] шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бахеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Гэта сыны Ацэля.