1 летапісаў 27 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 1999
І во сынове Ізраелявы подле ліку іх, галоўныя айцове а вайводцы тысячаў а сотняў і ўраднікі іхныя, што паслугавалі каралю ў кажнай справе радоўкамі, каторыя ўходзілі й выходзілі кажны месяц, усі месяцы году, кажны рад дваццаць чатыры тысячы.
Над першым радам, на першы месяц, Яшовеам Заўдзелёнак; у радзе ягоным было дваццаць чатыры тысячы;
Ён быў із сыноў Перэцавых, галоўны над усімі вайводцамі войска першага месяца.
І над радам другога месяца — Додай Агогіянін, і ў радзе ягоным Міклоф, таксама правадыр; у ягоным радзе дваццаць чатыры тысячы.
Трэйці вайводца войска на трэйці месяц — Веная, сын Егояды, галоўнага сьвятара; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
Гэны Веная дужасіл сярод трыццацёх і над трыццацьма; і ў радзе ягоным Амізавад, сын ягоны.
Чацьверты на чацьвертым месяцу — Асагэль, брат Ёаваў, і за ім Зэвада, сын ягоны; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
Пяты вайводца на пяты месяц — князь Шамгуф, Ізражанін; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
Шосты на шосты месяц — Іра Іккешонак, Фекоянін; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
Сёмы на сёмы месяц — Гэлец, Пелонянін, із сыноў Яхрэмавых; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
Восьмы на восьмы месяц — Сыбехай, Гушацянін із Заргічаў; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
Дзявяты на дзявяты месяц — Авезэр, Анафофянін, зь Венямінавічаў; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
Дзясяты на дзясяты месяц — Магарай, Нетофафянін із Заргічаў; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
Адзінанцаты на адзінанцаты месяц — Веная, Пірафофянін, ізь Яхрэмавічаў; і ў радзе ягоным дваццадь чатыры тысячы.
Двананцаты на двананцаты месяц — Гэлдай, Нетофафянін, з Офнеля; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
А над плямёнамі Ізраелявымі: у Рувінавічаў — правадыр Елезэр Зыхранок; у Сымонавічаў — Шэфата Маашонак;
У Левітаў — Гашава Кемуеленак; ув Аарона — Садок;
У Юды — Елігу, з братоў Давідавых; у Іссасхара — Омры Міхайлёнак;
У Зэвулона — Ішмая Овадзёвак; у Наффаліма — Ерымоф Азрэленак;
У сыноў Яхрэмавых — Гося Азазёнак; у палуплямені Манасавага — Ёль Педаёнак;
У палуплямені Манасавага ў Ґілеадзе — Іддо Захаронак; у Веняміна — Яасель Аўнеронак;
У Дана — Азарэль Ерогамёнак. Гэта князі плямёнаў Ізраелявых.
Давід не палічыў тых, што былі ад дваццацёх год і ніжэй, бо СПАДАР сказаў, што Ён памножа Ізраеля, як зоры нябёсныя.
Ёаў Цэруёнак пачаў лічыць, але ня скончыў. І быў за гэта гнеў Божы на Ізраеля, і не ўвыйшло тое лічэньне ў лічэньне летапісу караля Давіда.
Над скарбамі каралеўскімі быў Азмавеф Адзелёнак, а над складамі ў полю, у местах а ў сёлах а ў замках — Ёнафан Узьзянок;
Над тымі, што займаліся палявымі работамі, ралейніцтвам — Езра Хелувёнак;
Над вінішчаш — Шымей, з Рамы; а над запасамі віна ў вінных скляпох — Заўд, із Шыфмы;
А над аліўнымі дзервамі і над фіґавымі дзервамі, каторыя ў даліне — Баал-Ганан, Ґедэранін; а над скляпамі аліўнымі — Ёаш;
Над буйным статкам, што пасьціўся ў Шароне — Шытрай Шаронянін; а над статкам у далінах — Шафат Адлаёнак;
Над вярблюдамі — Овіл Ізмайлавец; над асьліцамі — Егдэя Меронофянін;
Над драбным статкам — Языз Гаґранін. Усі гэтыя — князі над меньням, каторае ў караля Давіда.
Таксама Ёнафан, дзядзька Давідаў, быў параднікам, чалавек цямлівы й пісар; Егіель Гахмонёнак быў із сынамі каралеўскімі;
Агітофэль — параднік каралёў; Гушай, Архіцянін — прыяцель каралёў;
Просьле ж Агітофэля — Егояда Венаёнак а Авафар; а Ёаў быў вайводцам у караля.