1 летапісаў 8 разьдзел

Першая кніга летапісаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 1999

 
 

Венямін нарадзіў Белу, першака свайго, Ашбела другога, Агара трэйцяга,
 

Ногу чацьвертага і Рафу пятага.
 

І былі сыны ў Белы: Аддар а Ґера а Авігуд
 

А Авішуа а Нааман а Агоаг
 

А Ґера а Шэфуфан а Гурам.
 

І во сыны Егудавы, яны галавы айцоў, жыхараў Ґевы і пераселеных да Манагафу:
 

І Нааман, і Агія, і Ґера, — ён перасяліў іх; ён нарадзіў Уззу а Агігуда.
 

І Шагараім нарадзіў на палёх Моаўскіх просьле тога, як адпусьціў Гушыму а Баару, жонкі свае.
 

І нарадзіў ён ад Годэшы, жонкі свае, Ёвава а Цыву а Мешу а Малхама
 

А Еўца а Шаха а Мірму; гэта сынове ягоныя, галавы айцоў.
 

І ад Гушымы нарадзіў ён Авітува а Елпаала.
 

І сынове Елпааловы: Евер а Мішам а Шэмед, — каторы збудаваў Оно а Лод ізь местачкамі яго, —
 

А Бэра а Шэма, — яны былі галавамі айцоў жыхараў Аялону, яны выгналі жыхараў Ґафу.
 

І Аго, Шашак а Ірэмоф
 

А Зэвада а Арад а Едэр
 

А Міхайла а Ішфа а Ёга, — сынове Бэрыны;
 

А Зэвада а Мешуллам а Гізк а Гэвер
 

А Ішмерай а Ізьля а Ёваў — сынове Елпааловы;
 

А Якім а Зыхра а Заўд
 

А Еленай а Цыллефай а Елель
 

А Адая а Берая а Шымраф, — сынове Шымеявы;
 

А Ішпан а Евер а Елель
 

А Аўдон а Зыхра а Ганан
 

А Гананя а Елам а Антофа
 

А Іфдэя а Пенуель, — сынове Шашаковы;
 

Шамшэрай а Шэгара а Афаля
 

А Ярэша а Ільля а Зыхра, — сынове Ерогамовы.
 

Гэта галавы айцоў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерузаліме.
 

А ў Ґівеоне жылі: айцец Ґівеонян, — імя жонкі яговае Мааха, —
 

І сын ягоны, пяршак Аўдон, Цур а Кіш а Ваал а Надаў
 

А Ґедор а Аго а Зэхер.
 

А Міклоф нарадзіў Шымея. І яны таксама жылі з братамі сваімі ў Ерузаліме, насупроці іх.
 

Нір нарадзіў Кіша; Кіш нарадзіў Саўлу; Саўла нарадзіў Ёнафана а Малхішуу а Авінадава а Ешбаала.
 

Сын Ёнафаноў Мерыб-Баал; Мерыб-Баал нарадзіў Міху.
 

І сыны Мішыны: Піфон а Мелех а Фарэя а Агаз.
 

І Агаз нарадзіў Егояду; Егояда нарадзіў Алемефа а Азмавефа а Зымру; Зымра нарадзіў Моцу;
 

Моца нарадзіў Бінею; Рафа, сын ягоны; Елеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны.
 

Ув Ацэла шасьцёх сыноў, і гэта ймёны іхныя: Азрыкам, Бохеру а Ізмайла а Шэара а Овада а Ганан; усі яны сынове Ацэлавы.
 

Сыны Ешэковы, брата ягонага: Улам, пяршак ягоны, Егуш другі, Еліфелет трэйці.
 

І былі сынове Уламовы дужасілы, лучнікі, і мелі шмат сыноў а ўнукаў. Усі яны ад сыноў Веняміновых.