Ёва 25 разьдзел

Кніга Ёва
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 1999

 
 

І адказаў Вілдад Шугянін, і сказаў:
 

«Улада а страх у Яго; Ён чыне супакой на вышынях Сваіх!
 

Ці ё лічба вяткам Ягоным? і над кім ня ўзыходзе сьвятло Ягонае?
 

І як аправіцца чалавек перад Богам, і як быць чыстым народжанаму жонкаю?
 

Вось, нават месяц і тый ня сьвеце, і гвезды нячыстыя ў ваччу Ягоным.
 

І пагатове чалавек — чарвяк, і сын людзкі —моль».