Ісаі 35 разьдзел

Кніга прарока Ісаі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Узрадуецца пустыня а сухое месца, і пусташ будзе цешыцца і расквіціць як рожа.
 

Багата расквіціць і будзе цешыцца, нават ізь любатою а пяцьцём; слава лібанская дасца ёй, вялічча Кармілу а Шарону; яны абачаць славу СПАДАРОВУ, вялічча Бога нашага.
 

Пасіліце слабыя рукі, умацуйце хісьлявыя калені.
 

Скажыце тым, каторыя нецярплівага сэрца: «Пасіліцеся, ня бойцеся: во Бог ваш; прыйдзе помста, адплата Божая; Ён прыйдзе й спасець вас».
 

Тады адчыняцца вочы нявісных, і вушы глухіх адкрыюцца.
 

Тады кульгавы будзе падскакаваць, як алень, і язык немага будзе пяяць; бо выбіліся на пустыні воды і цур’і на пусташы.
 

І здань водаў стане копаняй, і ўсьмяглая зямля — жароламі вады; на сялібе шакалаў, ідзе яны ляжаць, будзе трава з трысьціною а чаротам.
 

І будзе там гасьцінец а дарога, і дарогаю сьвятасьці назавуць яе; нячысты ня будзе хадзіць па ёй; яна будзе спасёным ягоным; нават бязглуздыя не заблудзяць.
 

Лява ня будзе там, і дзярлівае зьвяро ня ўвыйдзе на яе, ня знойдзецца там, а будуць хадзіць спасёныя.
 

І адкупленыя СПАДАРОМ зьвернуцца, і прыйдуць на Сыён ізь песьнямі, і вечная радасьць будзе на галавах іхных; адзяржаць радасьць а весялосьць, і ўцячэць смутак а ўздых.