Ісаі 48 разьдзел

Кніга прарока Ісаі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Слухайце гэта, доме Якаваў, што завіцеся імям Ізраеля, і вышлі з водаў Юдзіных, што прысягаеце імям СПАДАРА і мянуеце Бога Ізраелявага, ня ў праўдзе ані ў справядлівасьці;
 

Бо ад сьвятога места яны завуцца й на Бога, Ізраелявага апіраюцца, СПАДАР войскаў імя Ягонае.
 

Здаўна даўнейшыя здарэньні Я абяшчаў, і яны выходзілі з вуснаў Маіх, і Я даў чуць іх, рабіў зьнецейку, і яны ставаліся.
 

Бо Я ведаў, што ты цьвярды, і завыек твой — зялезныя жылы, і лоб твой — мядзяны;
 

Затым абяшчаў табе здаўна, перад тым, як гэта ставалася, Я даў табе чуць, каб ты не сказаў: "Мой балван зрабіў іх".
 

Ты чуў гэта, назіраў усе гэта; ці вы не прызнаіце гэтага? Я даў табе чуць адгэнуль новае, нават схаванае, і вы яе пазналі.
 

Цяпер яны створаныя, а не даўно, нават перад гэтым вы ня чулі празь іх, каб ты ня мог сказаць: "Вось, я ведаў празь іх".
 

Таксама ты ня чуў, таксама ты ня ведаў, таксама адгэнуль вуха твае ня было адчынена; бо Я ведаў, што ты абходзішся вельма ізрадліва, і ад улоньня цябе завуць выступнікам.
 

Дзеля імені Свайго Я адвалакаю гнеў Свой, і дзеля хвалы Свае Я ўзьдзержую Сябе што да цябе, каб Я не адцяў цябе.
 

Вось, Я зьлітаваў цябе, але ня ў срэбру; выпрабаваў цябе ў горне гароты.
 

Дзеля Сябе, дзеля Самога Сябе Я дзею, бо як бы імя Мае магло быць будзенена? І ня дам славы Свае другому.
 

Слухай Мяне, Якаве а Ізраелю, пагуканы Мой: гэта Я; Я першы, нават Я апошні;
 

Адно рука Мая паклала под зямлі, і правіца Мая расьцягнула нябёсы; загукаю Я да іх, і яны стануць разам.
 

Зьбярыцеся ўсі вы й слухайце: каторы памеж іх абясьціў гэта? СПАДАР улюбіў яго, ён споўне жаданьне свае на Бабілёне, і плячо ягонае на Хальдэях.
 

Я, Я гукаў, нават Я пагукаў яго, прывёў яго й зрабіў дарогу ягоную дасьпешнаю.
 

Дабліжчася да Мяне, слухайце гэта: нават на пачатку Я не казаў патай; адгэнуль, як справа пачалася, Я быў там; і цяпер Спадар СПАДАР паслаў Мяне і Дух Ягоны».
 

Гэтак кажа СПАДАР, Адкупіцель Твой, Сьвяты Ізраеляў: «Я СПАДАР, Бог твой, што вуча цябе карыснага, вядзець цябе па дарозе, па якой ты маеш ісьці.
 

О, калі б ты быў уважлівы да расказаньняў Маіх! тады супакой твой быў бы, як рака, і справядлівасьць твая — як хвалі морскія.
 

І насеньне твае было б, як пясок, і патомства нутра твайго — як жвір яго; ня будзе аднята ані зьнішчана імя яго перад Імною».
 

Выходзьце з Бабілёну, уцякайце ад Хальдэяў, голасам пяцьця абяшчайце гэта, дайце пачуць гэта, разьнясіце гэта да канца зямлі, кажыце: «СПАДАР адкупіў слугу Свайго Якава!»
 

І яны ня сьмяглі на пустынях, па каторых Ён вадзіў іх: Ён вытачыў ім ваду із скалы; расьсек скалу, і паліліся воды.
 

«Няма супакою нягодным», — кажа СПАДАР.